Служба вонкавай выведкі Расеі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 86:
У студзені 1923 году савецкі рэзыдэнт у Кітаі [[Якаў Даўцян]] вывез з [[Харбін]]у [[Белы рух|белагвардзейскі]] архіў. 15 жніўня 1924 году савецкі выведнік [[Андрэй Паўлавіч Фёдараў|Андрэй Фёдараў]] пад выглядам удзельніка руху «[[Сіндыкат-2|Лібэральныя дэмакраты]]» перавёў праз польска-савецкую мяжу заснавальніка [[Расейскі палітычны камітэт|Расейскага палітычнага камітэту]] [[Барыс Савінкаў|Барыса Савінкава]]. У СССР яго зьняволілі на 10 гадоў за стварэньне [[3-я расейская армія|3-й арміі]] [[Пётар Урангель|Ўрангеля]] падчас [[Польска-савецкая вайна|Польска-савецкай вайны]]. 25 верасьня 1925 году савецкі выведнік [[Аляксандар Аляксандравіч Якушаў|Аляксандар Якушаў]], які ўдаваў кіраўніка «[[Апэрацыя Трэст|Манархічнай арганізацыі цэнтральнай Расеі]]» («МАЦР»), перавёў праз савецка-фінскую мяжу брытанскага выведніка [[Сіднэй Рэйлі|Сіднэя Рэйлі]] родам з Адэсы. 5 лістапада 1925 году Рэйлі расстралялі па прыезьдзе ў Маскву паводле прысуду 1918 году за ўдзел у змове брытанскага консула [[Брус Локарт|Бруса Локарта]] з мэтай подкупу [[Латыскія стралкі|латыскіх стралкоў]] у Крамлі<ref name="а"/>. 30 студзеня 1930 году Палітычнае бюро Цэнтральнага камітэту [[КПСС|Ўсесаюзнай камуністычнай партыі]] зацьвердзіла Пастанову аб пераўтварэньні вонкавай выведкі, паводле якой стварылі 8 аддзяленьняў у складзе 121 супрацоўніка: 1) нелегальнай працы ў замежных краінах, 2) пытаньняў уезду і выезду з СССР, 3) палітычнай выедкі ў асноўных краінах Эўропы і ЗША, 4) працы ў краінах Прыбалтыкі і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], 5) працы ў белай эміграцыі, 6) выведкі ва ўсходніх краінах, 7) гаспадарчай выведкі, 8) навукова-тэхнічнай выведкі. Падпольныя рэзыдэнтуры стварылі ў 2 краінах Азіі — Кітаі і Турэччыне, а таксама ў ЗША і 4-х краінах Эўропы — Ангельшчыне, Аўстрыі, Нямеччыне і Францыі. За 1920-я гады выведнік [[Васіль Пудзін]] выняў з сэйфа японскага дыплямата ў [[Манчжурыя|Манчжурыі]] каля 20 шыфраў. На 1930 год савецкімі агентамі сталі 15 нямецкіх дыпляматаў. У 1933—1937 гадах выведнік [[Арнольд Дойч]] завербаваў звыш 20 брытанскіх чыноўнікаў, у тым ліку «[[Кембрыдзкая пяцёрка|Кембрыдзкую пяцёрку]]» на чале зь [[Кім Філбі|Кімам Філбі]]. У 1934 годзе савецкі выведнік [[Зьміцер Быстралетаў]] завербаваў шыфравальніка [[Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі]]. У 1935 годзе празь вярбоўку [[камэрдынэр]]а японскага дыплямата ў Нідэрляндах удалося сфатаграфаваць коды і шыфры ў яго сэйфе. У 1938-м у японскага дыплямата ў [[Вена|Вене]] (Аўстрыя) набылі [[шыфр]]ы амбасады Японіі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка на мяжы 1930-х гадоў|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage03.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>.
 
10 ліпеня 1934 году [[Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР]] ухваліў Пастанову аб утварэньні [[Народны камісарыят унутраных справаў|Народнага камісарыяту ўнутраных справаў]] (НКУС), у склад якога перадалі АДПУ пад назвай Галоўная ўправа дзяржаўнай бясьпекі (ГУДБ). Спадарожна Замежны аддзел пераўтварылі ў 5-ы аддзел ГУДБ. У 1938 годзе Загадам НКУС 5-ы аддзел пашырылі да 12 аддзяленьняў: 1) [[Трэці Райх|Нямеччына]], [[Каралеўства Італія (1861—1946)|Італія]], [[Чэхаславаччына]] і [[Каралеўства Вугоршчына (1920—1946)|Вугоршчына]]; 2) [[Рэспубліка Кітай|Кітай]] і [[Японская імпэрыя|Японія]]; 3) [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]], [[Каралеўства Румынія|Румынія]], [[Каралеўства Югаславія|Югаславія]] і [[Трэцяе Баўгарскае царства|Баўгарыя]]; 4) [[Вялікабрытанія|Ангельшчына]], Францыя, [[Швайцарыя]], [[Гішпанія]], Бэльгія і [[Нідэрлянды]]; 5) Турэччына, Іран, [[Аўганістан]] і [[Каралеўства Грэцыя|Грэцыя]]; 6) Фінляндыя, Скандынавія і Прыбалтыка; 7) ЗША і Канада; 8) [[Трацкізм|трацкісты]] і правыя; 9) эміграцыя; 10) навукова-тэхнічная выведка; 11) апэратыўная тэхніка; 12) [[візы]] і ўлік іншаземцаў. Таксама ў 1938 годзе стварылі Школу асаблівага прызначэньня. На 1941 год у 5-м аддзеле ГУДБ працавала 210 чалавек. Чыстка 5-га аддзелу народнымі камісарамі ўнутраных справаў [[Мікалай Яжоў|Мікалаем Яжовым]] і [[Лаўрэнці Берыя|Лаўрэнціем Берыяй]] прывяла да рэпрэсіяў супраць 275 з 450 выведнікаў у 1935—1940 гадах. На 1939 год за мяжой дзейнічала 45 калядыпляматычных і 14 падпольных рэзыдэнтураў, аднак пасьля рэпрэсіяў у іх засталося па 1-2 чалавекі. У 1939—1940 гадах з ЗША даслалі каля 30 000 аркушаў тэхнічнай дакумэнтацыі пра больш як 150 прамысловых узораў. 16 чэрвеня 1941 год савецкі выведнік [[Аляксандар Міхайлавіч Караткоў|Аляксандар Караткоў]] даслаў паведамленьне: «Усе вайсковыя мерапрыемствы Нямеччыны па падрыхтоўцы [[Нямецка-савецкая вайна|ўзброенага выступу]] супраць СССР цалкам скончаныя і ўдар можна чакаць ва ўсялякі час». Агулам са студзеня 1941 году выведнікі даслалі звыш 100 паведамленьняў пра нямецкі напад у чэрвені. Сярод іншага, у чэрвені 1941 году вайсковы [[аташэ]] Кітаю ў Нямеччыне перадаў апэратыўны плян нямецкага камандаваньня наконт галоўных напрамкаў прасоўваньня войска пры нападзе на СССР<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вонкавая выведка ў перадваенны пэрыяд (1935-1941)|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage03.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>.
 
3 лютага 1941 году 5-ы аддзел ГУДБ пераўтварылі ў 1-ю ўправу [[КДБ|Народнага камісарыяту дзяржаўнай бясьпекі]]. 12 жнівень 1941 году Загадам НКУС, якому перадалі 1-ю ўправу, будову выведкі спрасьцілі да 9 аддзелаў: 1) Цэнтральна-эўрапейскі (з аддзяленьнямі Нямеччыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, Вугоршчыны і [[Украіна|ўкраінскае]]), 2) Балканскі (Баўгарыя, Румынія, Югаславія і Грэцыя), 3) Заходне-эўрапейскі (Францыя, Італія, Швайцарыя, Бэльгія і [[Партугалія]]), 4) Скандынаўскі (Фінляндыя, Швэцыя, [[Нарвэгія]], Данія і Нідэрлянды), 5) Англа-амэрыканскі (Ангельшчына, ЗША і Канада, а таксама аддзяленьні — [[Паўднёвая Амэрыка|паўднёваамэрыканскае]] і навукова-тэхнічнай выведкі), 6) 1-ы [[Далёкі Ўсход|далёкаўсходні]] (Японія, Манчжурыя і [[Карэя]]), 7) 2-і далёкаўсходні (Кітай, [[Тайлянд]] і [[Сіньцзян]]), 8) [[Сярэдні Ўсход|Сярэднеўсходні]] (Турэччына, Іран, арабскія краіны, Аўганістан і [[Брытанская Індыя]]), 9) савецкая калёнія (дыяспара). Падчас вайны дзейнічала 90 рэзыдэнтураў. На пачатак 1943 году звыш 100 апэратыўных атрадаў учыняла падрывы. У 1942 годзе ў нямецкі тыл пад [[Роўна]]м закінулі выведніка [[Мікалай Іванавіч Кузьняцоў|Мікалая Кузьняцова]], які выкрыў падрыхтоўку замаху на ўдзельнікаў [[Тэгеранская канфэрэнцыя|Тэгеранскай канфэрэнцыі]] і нямецкі плян падчас [[Курская бітва|Курскай бітвы]]. 15 лістапада 1943 году Кузьняцоў загадваў партызанскім выкраданьнем камандзіра асаблівымі войскамі Нямеччыны [[Макс Ільген|Макса Ільгена]], а на наступны дзень забіў у Роўне старшыню Вярхоўнага суду [[Райхскамісарыят Украіна|райхскамісарыяту Ўкраіны]] [[Альфрэд Функ|Альфрэда Функа]]<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Дзейнасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945)|спасылка=http://svr.gov.ru/history/stages/stage05.htm|выдавец=Служба вонкавай выведкі Расеі|мова=ru|дата публікацыі=2021|дата доступу=22 траўня 2021}}</ref>.
 
Увесну 1942 году нямецкі агент савецкай выведкі [[Арвід Гарнак]], які працаваў рэфэрэнтам [[Міністэрства гаспадаркі Нямеччыны]], і іншы агент [[Гаро Шульцэ-Бойзэн]], які працаваў у 5-м аддзяленьні апэратыўнага аддзелу штабу Вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны, паведамілі пра галоўны ўдар нямецкага войска ў напрамку ў [[Сталінград]]а. У жніўні 1942 году нямецкая контравыведка запэленгавала і захапіла [[Радыёстанцыя|радыёстанцыю]] падпольнікаў групы «[[Чырвоная капэла]]», якіх арыштавалі ў Бэльгіі, Нямеччыне і Францыі. Агулам асудзілі звыш 600 падпольнікаў, большасьць якіх расстралялі. За 1943 год савецкія выведнікі паведамілі ў вайсковую контравыведку пра 1260 агентаў нямецкай [[Управа замежнай выведкі і абароны|Управы замежнай выведкі і абароны]], якія дзейнічалі ў [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. На пачатак 1944 году ў 27 краінах дзейнічала 190 падпольных выведнікаў, сярод якіх 97 у Нямеччыне і саюзных ёй дзяржавах, у тым ліку 10 немцаў. За гады вайны памер рэзыдэнтуры ў Лёндане вырас з 4-х да 12 чалавек, якія даслалі звыш 20 000 выведвальных паведамленьняў, сярод якіх 90 % апынуліся праўдзівымі. У Кітаі знаходзілася 12 калядыпляматычных рэзыдэнтураў, у тым ліку ў [[Чунцын]]е, [[Ланьчжоў]], [[Харбін]]е і [[Шанхай|Шанхаі]], а таксама некалькі ў Сінцьзяне. Падчас Нямецка-савецкай вайны ў СССР выкрылі каля 200 ангельскіх выведнікаў, зь іх 110 у Маскве, 30 у [[Мурманск]]у і 20 у складзе дэлегацыяў<ref name="б"/>.