Лукаш Дзекуць-Малей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 28:
У 1912 годзе (або пачатку 1913 году) пачаў прапаведаваць, за што быў арыштаваны ў [[Лыскаў|Лыскаве]] ([[Пружанскі раён]]) і прывезены ў турму ў [[Берасьце]]. У 1913 годзе стаў студэнтам першых біблейскіх курсаў эвангельскіх хрысьціянаў у [[Санкт-Пецярбург]]у І. С. Праханава. У 1915 годзе пачаў вучыцца ў духоўнай сэмінарыі.
 
Пасьля 1916 году (ці 1917?) заняўся душпастырскай працай у [[Горадня|Горадні]]. У канцы 1918 году прызначаны [[Летува|летувіскім]] [[Міністэрства беларускіх справаў у Летуве|урадам]] камісарам крэйзу [[Крынкі (горад)|Крынкі]] — [[ЛунаЛунна]]. Удзельнік [[Гарадзенскі беларускі сялянскі зьезд|Гарадзенскага беларускага сялянскага зьезду]] 15—16 сьнежня 1918 году, на якім быў абраны ў Гарадзенскую павятовую раду і аргкамітэт па скліканьні Краёвага беларускага зьезду. Прыяжджаў у Горадню з Крынак 30 сьнежня 1918 і 16 студзеня 1919 году.
 
Сябра [[Камітэт нацыянальнага адраджэньня Беларусі|Камітэту нацыянальнага адраджэньня Беларусі]], клюбу «[[Беларуская хатка (Менск)|Беларуская хатка]]». Быў арыштаваны польскімі ўладамі 13 лютага 1919 году і ў красавіку 1919 году. Адзін з ініцыятараў стварэньня Грамады беларускай моладзі ў траўні 1919 году. Скарбнік арганізацыі і актор яе драматычнае сэкцыі. 26 сакавіка разам з [[Павал Аляксюк|П. Алексюком]] удзельнічаў у беларуска-польскіх перамовах у Горадні.