Народная вучэльня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
дапаўненьне
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
Статутам 1786 году арганізоўваліся галоўныя і малыя народныя вучэльні, у 1804 годзе іх рэарганізавалі адпаведна ў гімназіі і павятовыя вучэльні. Іх адкрыцьцё ў местах колішняга Вялікага Княства Літоўскага адбывалася надзвычай урачыста: 15 сакавіка 1789 года ў гонар адкрыцьця галоўнай вучэльні ў [[Магілёў|Магілёве]] архіяпіскап [[Георгі Каніскі]] правёў урачыстую службу і ўзначаліў хрэсны ход з царквы ў вучэльню. На першым часе ў вучэльні працавалі толькі прысланыя з цэнтральных расейскіх губэрняў настаўнікі. Знаўца гісторыі адукацыі А. Бялецкі назваў іх «першымі чыста расейскімі вучэльнямі», якія «мелі цалкам такую ж арганізацыю, якую мелі і вучэльні ўнутранай Расеі»<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 7.</ref>. На тэрыторыі сучаснай Беларусі галоўныя народныя вучэльні ліквідавалі ў 1809 годзе, малыя — у 1837 годзегодзеў<ref name="Samusik">Самусік А. Народныя вучылішчы // {{Літаратура/БелЭн|11к}} С. 182.</ref>.
 
У 1864 годзе ўтварыліся пачатковыя народныя вучэльні з статутам прыходзкіх вучэльняў. Існавалі 1-клясныя (3—4 гады навучаньня) і 2-клясныя (5—6 гадоў). Выхаванцамі былі пераважна дзеці сялянаў<ref>Самусік А. Народныя вучылішчы // {{Літаратура/БелЭн|11к}} С. 182.<name="Samusik"/ref>.
 
У 1918 годзе савецкія ўлады замянілі народныя вучэльні працоўнымі школамі.
Радок 16:
* {{Літаратура/100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}
* {{Літаратура/БелЭн|11}}
* {{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)}}
 
[[Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Расейскай імпэрыі]]