Астафей Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выява Image:Astafiej_Vałovič._Астафей_Валовіч.jpg замененая на Image:Astafiej_Vałovič._Астафей_Валовіч_(XVI)_(2).jpg карыстальнікам CommonsDelinker. Прычына: File renamed: name unification by uploader
стыль
Радок 35:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Валовічы|Валовічаў]] гербу «[[Багорыя (герб)|Багорыя]]», сын [[Багдан Валовіч|Багдана]]. Меў брата [[Рыгор Валовіч (?—1577)|Рыгора]].
 
Атрымаў хатнюю адукацыю, імаверна, навучаўся ў адным зь нямецкіх пратэстанцкіх унівэрсытэтаў. У 1540-я гады служыў сакратаром ваяводы віленскага [[Ян Юр’евіч Глябовіч|Яна Глябовіча]]. Пасада маршалка дворнага (1552 год) дала яму права ўвайсьці ў склад [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|Паноў-Рады]].
 
Быў падстаростам [[берасьце]]йскім з 1550 году, дзяржаўцам [[Меднікі|медніцкім]] у 1552—1561 гадох, старостам [[магілёў]]скім у 1554—1556 гадох, [[Езярышча|азярышчанскім]] у 1563 годзе, берасьцейскім у 1565—1587 гадох, [[кобрын]]скім у 1567—1587 гадох і [[Рэчыца|рэчыцкім]] з 1576 году<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Валовіч Астафій Багданавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 382.</ref>.
 
Колькі разоў езьдзіў паслом у [[Масква|Маскву]], у тым ліку ў 1553 годзе для складаньня мірнага пагадненьня, калі адмовіўся назваць [[Іван IV|Івана IV]] «царом усяе Русі». Перамір’е падпісалі 12 верасьня 1553 году, ва ўзнагароду атрымаў ад [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] [[Магілёўскае староства]].
 
Удзельнічаў у [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкай вайне]]. Камандаваў харугвай пры вызваленьні [[Полацак|Полацку]] (1579 год), у 1580 годзе з уласным аддзелам узяў [[Усьвяты]].
 
Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі [[Статут ВКЛ 1566 году|Статуту ВКЛ 1566 году]]. Спрыяў улучэньню ў яго прагрэсіўных нормаў. ЗЗь яго ініцыятывы А. Валовіча, уў Статуце зьявіўся артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць [[урад (Вялікае Княства Літоўскае)|урады]] ў Вялікім Княстве Літоўскім.
 
Браў актыўны ўдзел у [[Устава на валокі|аграрных рэформах 1550—1560-х гадоў]]<ref>[[Іван Саверчанка|Саверчанка І.]] Хто такі Астафей Валовіч? // {{Літаратура/100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі|к}} С. 35.</ref>, за гэтую службу атрымаў ад [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]] [[Усьвяты|Ўсьвяцкае]] і [[Езярышча|Азярышчанскае]] староствы.
 
Адзін зь лідэраў апазыцыі пры складаньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам зь ваяводам віленскім і канцлерам [[Мікалай Радзівіл «Руды»|Мікалаем Радзівілам «Рудым»]], старостам жамойцкім [[Ян Хадкевіч|Янам Хадкевічам]], падскарбіем [[Мікалай Ян Нарушэвіч|Мікалаем Нарушэвічам]], прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Вялікаму Княству Літоўскаму адносную незалежнасьць, аднак праект адхілілі. Разам зь іншымі магнатамі — супраціўнікамі аб’яднаньня Вялікага Княства з Каронаю пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. За гэта яго пазбавілі каралеўшчынаў на Падляшшы. Аднак пазьней, па прыняцьці уніі, падпісаў яе, у выніку чаго вярнуў канфіскаванае.
 
Разам зь [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] быў супраціўнікам абраньня вялікім князем [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]], падтрымліваў [[Эрнэст Габсбург|Эрнэста Габсбурга]], але пасьля абраньня С. Баторыя перайшоў на ягоны бок. У 1587 годзе пратэставаў супраць абраньня [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] без удзелу прадстаўнікоў ад ВКЛ.
 
Паводле веры спачатку быў [[праваслаўе|праваслаўным]], але перайшоў у [[кальвінізм]], напрыканцыу канцы жыцьця прыхільна ставіўся да [[антытрынітарызм]]у. Падтрымліваў [[Васіль Цяпінскі|Васіля Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]], [[Сымон Будны|Сымона Буднага]]. Апошні прысьвяціў яму кнігу «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясьвіж]], 1562)<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Валовіч Астафій Багданавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 383.</ref>.
 
На сродкі А. Валовіча ў 1559 годзе зьявіўся пераклад твору [[Швайцарыя|швайцарскага]] тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцьце цела і крыві Ісуса Хрыста».
 
У тэстамэнце наказаў вызваліць усіх сваіх нявольных і залежных людзей і перадаць іх пад дзяржаўную юрысдыкцыю<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Валовіч Астафі Багданавіч // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 209.</ref>.
Радок 60:
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|2}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/150100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* Мяснікоў А. [http://zvyazda.minsk.by/second.html?r=28&p=15&archiv=27122000 Гуманіст, мецэнат, асветнік] // «[[Звязда]]». № 264 (24115), 27 сьнежня 2000 г.
* [[Іван Саверчанка|Саверчанка І.]] Астафей Валовіч: (Гіст.-біяг. нарыс). — {{Менск (Мн.)}}: «Голас Радзімы», 1992.
* Мяснікоў А. [http://zvyazda.minsk.by/second.html?r=28&p=15&archiv=27122000 Гуманіст, мецэнат, асветнік] // «[[Звязда]]» № 264 (24115), 27 сьнежня 2000.
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}