Мустафа Кемаль Ататурк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Mustafa_Kemal_Atatürk?oldid=940117566
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Mustafa_Kemal_Atatürk?oldid=1021141515
Радок 40:
 
== Біяграфія ==
=== Раньнія гады ===
Мустафа Кемаль нарадзіўся ў [[Тэсалёнікі|СалёнікахТэсалёніках]] (цяпер у [[Грэцыя|Грэцыі]]) у 1881 годзе (пазьней абраў сабе датай нараджэньня дзень пачатку барацьбы за незалежнасьць Турэччыны — 19 траўня). Ягоны бацька, [[Алі Рыза-эфэндзі]], служыў афіцэрам міліцыі, а таксама займаў пасаду клерка па службовых справах і быў гандляром піламатэрыялаў. Як лічыцца, ягоны бацька меў [[альбанцы|альбанскае]] паходжаньне<ref>Andrew Mango (2002). [https://books.google.com/books?ei=ZhvATKOVHcelcN3GoPkL&ct=result&id=nu68vd_AmuYC&dq=Andrew+Mango&q=Turkish+speaking+family+#search_anchor ''«Atatürk: The Biography of the Founder of Modern Turkey»'']. Overlook Press. — С. 25—27. — ISBN 978-1-58567-334-6.</ref><ref>Jackh, Ernest (2007). ''«The Rising Crescent»''. — С. 31. — ISBN 978-1-40674-978-6.</ref><ref>Marcosson, Isaac Frederick (1969). ''«Turbulent Years»''. Ayer Publishing — С. 144. — ISBN 978-0-83691-305-7.</ref> і, паводле некаторых крыніц, нават [[габрэі|габрэйскае]] паходжаньне<ref>Scholem, Gershom (2007). ''«Doenmeh»''. Encyclopaedia Judaica, 2nd ed.; Volume 5: Coh-Doz. Macmillan Reference USA. Thomson Gale. — С. 732. — ISBN 0-02-865933-3.</ref>. Аднак, шмат дасьледчыкаў усё ж лічаць, што бацька Мустафы Кемаля быў туркам і паходзіў з [[Малая Азія|Анатоліі]]<ref>Atay, Falih Rıfkı (1984). ''«Çankaya: Atatürk'ün doğumundan ölümüne kadar»''. Betaş. İstanbul. — С. 17.</ref><ref>Dinamo, Hasan İzzettin (1986). ''«Kutsal İsyan: Millî Kurtuluş Savaşı'nın Gerçek Hikâyesi, 2. cilt»''. Tekin Yayınevi.</ref> Маці будучага палітычнага дзеяча, [[Зюбэйдэ-ханым]], мела турэцкае паходжаньне. Сярод братоў і сясцёр Мустафы, толькі адна сястра Макбулэ перажыла дзяцінства.
 
Бацькі далі імя сыну Мустафа, а мянушка Кемаль, што азначае здольнасьць ці сталасьць, дасталася Ататурку ад ягонага настаўніка матэматыкі Юскюплю Мустафы Эфэндзі. Паводле легенды настаўнік так захапіўся здольнасьцямі падлетка, што даў яму такую мянушку<ref>İnan, Afet (1959). ''«Atatürk hakkında hâtıralar ve belgeler»''. Türk Tarih Kurumu Basımevi. — С. 8.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20070927211519/http://www.turkishembassy.org/index.php?option=com_content&task=view&id=300&Itemid=317 ''«Mustafa Kemal Atatürk»'']. Turkish Embassy.</ref>, аднак існуе вэрсія, што настаўнік хацеў адрозьніць для астатніх свайго вучня, які меў такое ж імя як і ён сам<ref>Cebesoy, Ali Fuat (1967). [https://books.google.by/books?id=-D4NAQAAIAAJ&q=%22Kemal+koyal%C4%B1m%22&dq=%22Kemal+koyal%C4%B1m%22&hl=tr&ei=kzHATNPbAYaHcdXrkJMM&sa=X&oi=book_result&ct=result&redir_esc=y ''«Sınıf arkadaşım Atatürk: okul ve genç subaylık hâtıraları»'']. İnkılâp ve Aka Kitabevleri. — С. 6. </ref>. У раньнія гады маці заахвоціла Ататурка наведваць рэлігійную школу, што ён рабіў неахвотна і даволі непрацяглы час. Пазьней, дзякуючы ягонаму бацьку, Мустафа пачаў наведваць прыватную школу з больш сьвецкай навучальнай праграмай. Бацькі жадалі, каб хлопец навучыўся справам, каб потым той працаваў у гандлі, як ягоны бацька. Аднак, не параіўшыся з бацькамі, Ататурк здаў уступныя іспыты ў Тэсалёніскую вайсковую вучэльню ў 1893 годзе. У 1896 годзе ён паступіў у Манастырскую вайсковую сярэднюю школу, якая месьцілася ў сучаснай [[Бітала|Бітале]] ў [[Паўночная Македонія|Паўночнай Македоніі]]. 14 сакавіка 1899 году Ататурк паступіў у Асманскую вайсковую акадэмію ў раёне Шышлі сталіцы краіны [[Канстантынопаль|Канстантынопалі]], якую скончыў у 1902 годзе. Пасьля чаго таксама навучаўся ў Асманскім вайсковым каледжы ў Канстантынопалі да 1905 году<ref name="başkanlığı">Harp Tarihi Başkanlığı (1972). «Türk İstiklâl Harbine katılan tümen ve daha üst kademelerdeki komutanların biyografileri». Ankara: Genelkurmay basımevi. — С. 1.</ref>.
 
=== Вайсковая кар’ера ===
[[Файл:Mustafa Kemal, 1905.jpg|міні|зьлева|Ататурк падчас выпуску з вайсковае акадэміі ў 1905 годзе.]]
Неўзабаве пасьля заканчэньня адукацыі быў арыштаваны паліцыяй праз антыманархісцкую дзейнасьць. Пасьля ўтрыманьня за кратамі на працягу некалькіх месяцаў быў вызвалены толькі пры падтрымцы [[Рыза Паша|Рызы Пашы]], свайго былога дырэктара школы<ref name="Atay2004">Atay, Falih Rıfkı (2004). «Çankaya». İstanbul: Pozitif Yayınları. — ISBN 975-6461-05-5.</ref>. Пасьля вызваленьня Ататурк быў прызначаны ў Пятую армію ў чыне капітана штабу, які базавўся ў [[Дамаск]]у<ref name="başkanlığı"/>. Вайсковец уступіў у невялікае патаемнае рэвалюцыйнае таварыства афіцэраў-рэфарматараў, якое ўзначальваў купец [[Мустафа Джантэкін]] пад назвай «Радзіма і свабода» ({{мова-tr|Vatan ve Hürriyet|скарочана}}). 20 чэрвеня 1907 году Ататурк атрымаў годнасьць старшага капітану, а 13 кастрычніка 1907 году ён быў прызначаны ў штаб Трэцяй арміі ў Манастыры. Акрамя таго, Ататурк увайшоў у [[камітэт зьвязу і прагрэсу]], стаўшы чальцом пад нумарам 322, але ў наступныя гады ён стаў шырока вядомы праз сваю апазыцыйнае стаўленьне да палітыкі ўладаў. 22 чэрвеня 1908 году ён быў прызначаны інспэктарам асманскай чыгункі ва [[Усходняя Румэлія|Ўсходняй Румэліі]]. У ліпені 1908 году Ататурк згуляў пэўную ролю ў маладатурэцкай рэвалюцыі, якая часткова зьменшыла ўладу султана [[Абдул-Хамід II|Абдул-Хаміда II]] і аднавіла канстытуцыйную манархію.
 
Ататурк прапаноўваў і рабіў дэпалітызацыю ў войску, што рэзка не спадабалася лідэрам камітэту зьвязу і прагрэсу. У выніку яго адправілі ў вілает [[Асманская Трыпалітанія|Трыпалітанія]], якая на сёньня ёсьць часткой сучаснай [[Лібія|Лібіі]], а на той момант на тэрыторыі гэтай тагачаснай асманскай правінцыі адбывалася племянное паўстаньне, якое Ататурк пасьпяхова здушыў у канцы 1908 году<ref name="Atay2004"/>. Пасьля выкананьня місіі ён вярнуўся ў Канстантынопаль у студзені 1909 году. А ўжо ў красавіку у сталіцы група жаўнераў распачала контрарэвалюцыю, у здушэньні якой Ататурк таксама згуляў досыць важную ролю<ref>Kinross, Patrick (1972). «Rebirth of a Nation». İstanbul. Sander yayınları. — С. 68.</ref>. У 1910 годзе ён быў прызначаны ў асманскае войска ў Альбаніі<ref>[https://web.archive.org/web/20110806013843/http://www.zeriyt.com/mustafa-ataturku-krijuesi-i-turqise-moderne-t37510.0.html «Mustafa Atatürk had assisted in the military operation in Albania in 1910»]. Zeriyt.</ref>, дзе на той час [[Іса Балетыні]] кіраваў альбагскім паўстаньнем у [[Косава]] і Альбаніі<ref>[https://web.archive.org/web/20121022231544/http://www.albanianhistory.net/texts20_1/AH1912_3.html «Aubrey Herbert: A Meeting with Isa Boletini»]. Albanianhistory.</ref>. У 1910 годзе Ататурк сустрэўся з [[Экрэм Влёра|Экрэмам Влёрам]], альбанскім шдяхцічам, палітыкам, пісьменьнікам і адным з дэлегатаў, якія падпісалі Дэклярацыю незалежнасьці Альбаніі<ref>[http://www.albislam.com/index.php?option=com_content&view=article&id=1137:prezantim-per-librin-kujtime-&catid=580:libri&Itemid=774 «I remember well the meeting very interesting, I had casually with Mustafa Qemali in 1910, at the time, still a mere lieutenant»]. Albislam.</ref>. Пазьней, увосень 1910 году Ататурк быў камандаваны ў складзе асманічных вайсковых назіральнікаў, якія прысутнічалі на пікардыйскіх вайсковых манэўрах ў [[Францыя|Францыі]], а ў 1911 годзе вайсковы дзяяч нядоўга служыў у вайсковым міністэрстве ў Канстантынопалі.
 
У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне з італьянцамі ў [[Лібія|Лібіі]], у 1913 — у [[Другая Балканская вайна|Другой Балканскай вайне]]. Праявіў сябе падчас Першае сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» ({{мова-tr|Kuva-i Milliye}}), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).