Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎СССР: дапаўненьне
Радок 700:
# Усебаковая русіфікацыя дапушчанай да публічнага ўжываньня беларускай мовы.
 
Адным з асноўных кірункаў русіфікацыі па [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] стала накіраваньне ў Беларусь работнікаў (пераважна на кіроўныя пасады) зь іншых рэспублік СССР. Толькі ў 1944 годзе ЦК [[КПСС|кампартыі]] накіраваў у БССР на сталую працу 429 чалавек, зь якіх звыш 10 сталі сакратарамі [[абкам|абкамаў]], 19 — загаднікамі аддзелаў абкамаў, каля 40 — першымі сакратарамі [[райкам|райкамаў]] партыі. Паводле зьвестак на 1 студзеня 1945 году, у агульным складзе [[КП(б)Б]] беларусаў было толькі 46%, прычым іх вельмі неахвотна вылучалі на высокія кіроўныя пасады. Больш за дзесяць паваенных гадоў ЦК КП(б) Б узначальвалі расейцы з паходжаньня<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 37—38.</ref>. Згодна з прынятай у жніўні 1944 году пастановай кампартыі прадугледжвалася пасылка ў Беларусь на сталую працу значнай колькасьці расейскамоўных прапагандысцкіх кадраў і работнікаў культуры<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 41.</ref>. Адначасна актыўна спрыялі працэсу русіфікацыі шматлікія структурныя падразьдзяленьні спэцслужбаў, якія жорстка распраўляліся зь беларускімі падпольнымі арганізацыямі<ref name="Lyc-38">{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 38.</ref>.
Кепская сытуацыя склалася з выданьнем кнігаў на беларускай мове. Такія выданьні трымаліся на складах, не пушчаліся ў продаж, а пазьней сьпісваліся ў якасьці затаваранай нехадавой прадукцыі, якую ніхто ня хоча чытаць. Разам са зьмяншэньнем накладаў і колькасьці беларускамоўнай друкаванай прадукцыі павялічвалася колькасьць і ўдзельная вага расейскамоўнай. У 1946 годзе наклад часопісаў на расейскай мове ў БССР складаў 1[[адсотак|%]], 1955 годзе ён дасягнуў 31%. У 1970 годзе агульны наклад беларускамоўных кнігаў складаў 9 мільёнаў асобнікаў, расейскамоўных — 16 мільёнаў<ref name="atlantyda">[http://www.svaboda.org/content/transcript/822774.html Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў. Русыфікацыя], [[Радыё Свабода]], 13 сьнежня 2007 г.</ref>.
 
Увогуле, у паваеннай Беларусі ўсімі найважнейшымі пытаньнямі, у тым ліку і культурна-моўнымі, фактычна загадвалі савецкія ўлады ў Маскве, прычым не на карысьць беларусаў<ref name="Lyc-38"/>. Кепская сытуацыя склалася з выданьнем кнігаў на беларускай мове. Такія выданьні трымаліся на складах, не пушчаліся ў продаж, а пазьней сьпісваліся ў якасьці затаваранай нехадавой прадукцыі, якую ніхто ня хоча чытаць. Разам са зьмяншэньнем накладаў і колькасьці беларускамоўнай друкаванай прадукцыі павялічвалася колькасьць і ўдзельная вага расейскамоўнай. У 1946 годзе наклад часопісаў на расейскай мове ў БССР складаў 1[[адсотак|%]], 1955 годзе ён дасягнуў 31%. У 1970 годзе агульны наклад беларускамоўных кнігаў складаў 9 мільёнаў асобнікаў, расейскамоўных — 16 мільёнаў<ref name="atlantyda">[http://www.svaboda.org/content/transcript/822774.html Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў. Русыфікацыя], [[Радыё Свабода]], 13 сьнежня 2007 г.</ref>. Кнігі на беларускай мове ў 1950, 1965 і 1970 гадох складалі адпаведна 85%, 31% і 37% ад агульнай колькасьці кнігаў, друкаваных у БССР. Газэты: 85%, 57% і 38%. Нязначнае павелічэньне назіралася толькі сярод часапісаў: 74%, 75% і 81%<ref>Мікуліч Т. Мова і этнічная самасвядомасць. — Менск: Навука і тэхніка, 1996. С. 96.</ref>.
 
Найбольш актыўна працэс русіфікацыі пайшоў у 1960—1970-я гады. Шырокая дыскусія пра мэтады навучаньня расейскай мове ў рэспубліках СССР скончылася ў жніўні 1956 году міжрэспубліканскай канфэрэнцыі ў [[Ташкент|Ташкенце]], дзе зазначалася, быццам расейская мова стала ўсім савецкім народам «''другой роднай мовай''» і сродкам узбагачэньня лексыкі нацыянальных моваў. Кампанія ўкараненьня расейскай мовы ўва ўсе сфэры жыцьця нацыянальных рэспублік, што разгарнулася па гэтым, сустрэла пратэст часткі нацыянальнай інтэлігенцыі, якая па XX зьезьдзе партыі пачала выказвацца вальней. Нават найвышэйшае кіраўніцтва БССР выказвалася з асуджэньнем маштабаў русіфікацыі. У студзені 1959 году на прыёме ў гонар 40-годзьдзя БССР, на які прыехаў [[Мікіта Хрушчоў|М. Хрушчоў]], першы сакратар ЦК КПБ [[Кірыла Мазураў|К. Мазураў]] выступіў з прамовай на беларускай мове. Хрушчоў абурыўся, чаму выступ быў не па-расейску. Крыху пазьней ён выказаўся яшчэ больш вызначана<ref>[https://www.svaboda.org/a/29693737.html Ня трапіць у палон «русского мира». У Віцебску абмеркавалі лёс беларускай дзяржаўнасьці], [[Радыё Свабода]], 6 студзеня 2019 г.</ref>: