Сьвятлана Навумава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная „с“
д Стыль
Радок 12:
}}
{{Цёзкі}}
'''Сьвятлана Андрэеўна Навумава''' (29 лютага 1956, [[Коўна]] — 10 сакавіка 2011, [[Менск]]<ref>Гарбацкі Уладзіслаў, ''Беларусь згубіла паліталягіню'', ARCHE, 01-02 (100-101) 2011, с. 274—276.</ref>) — вядомая беларуская навукоўца ў галіне [[паліталёгія|паліталёгіі]] і паліттэхналёгіяў.
 
== Біяграфія ==
Радок 21:
З 1987 па 1994 гады выкладала ў [[Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут|Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце]], з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, прымала ўдзел у дзейнасьці Прэзыдэнцкай камісіі па адукацыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных досьледаў у Менску.
 
З 2001 па 2004 год была кіраўніцай катэдры палітычных і сацыяльных навук у [[Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт|ЭГУ]], а пасьля закрыцьця ЭГУ ў Менску брала актыўны ўдзел у барацьбе за аднаўленьне ўнівэрсытэту ў выгнаньні. У новым ЭГУ працавала прафэсаркай на факультэце філязофіі і палітычных навук з 2005 па 2009 гггод. Была судырэктаркай рэгіянальнага цэнтру найноўшых досьледаў і адукацыіі і сурэдактаркай навуковага часопісу «Перекрестки. Журнал исследований Восточно-европейского пограничья». За час сваёй працы ў ЭГУ падрыхтавала некалькі дзясяткаў магістраў палітычных навук, многія з кіраўнікоў беларускіх НДА атрымалі падрыхтоўку ў магістарскіх праграмах пад кіраўніцтвам С. А. Навумавай. У ЭГУ чытала курсы «Уводзіны ў палітычную навуку», «Уводзіны ў паліталёгію», «Асновы палітычнай тэорыі», «Сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасьці», «Беларусь як палітычны праект».
 
Як паліттэхноляг і палітычная кансультантка працавала ў выбарчых кампаніях на прэзыдэнцкіх выбарах [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году|1994]], [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 году|2001]] і [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году|2010 гадоў]], [[Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 1995 году|выбарах у Вярхоўны Савет 1995 году]], [[Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2000 году|выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2000 году]].