Хведар Чарнышэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Пісьменьнік |Імя = Хведар Чарнышэвіч |Арыгінал імя = |Жанчына...'
 
д год, р. скл. -у
 
Радок 31:
 
== Біяграфія ==
Вандраваў [[Слуцкае княства|Случчынай]] у пошуках працы, займаўся кравецкай справай. З 1916 годагоду працаваў на заводзе ў [[Петраград]]зе. З 1919 году жыў каля [[Нясьвіж]]у.
 
== Творчасьць ==
Друкаваўся з 1908 году ў газэтах [[Наша Ніва]] (найбольш актыўна ў 1910—1913 гадох), [[Беларуская думка (1919)|Беларуская думка]], [[Родная страха]], [[Дзяньніца]], часопісах [[Вольная думка]], [[Маладая Беларусь (альманах)|Маладая Беларусь]], календарах.
 
Асноўны матыў лірыкі — любоў да Бацькаўшчыны, яе людзей, прыроды. Многія вершы маюць публіцыстычнае гучаньне, заклікаюць беларусаў абудзіцца да сьвядомага жыцьця («Прачынайся, мой край», «Падгудка», «Жыве Беларусь!» і інш.). У паэзіі выразна гучаць матывы працы, волі, змаганьня за незалежнасьць («Песьня каваля» і інш.). Актыўна бараніў беларускую мову і літаратуру (верш «Злыдні панурыя, чорныя»). Пэйзажная лірыка сьведчыць пра тонкасьць і далікатнасьць аўтарскага ўспрыняцьця прыроды роднага краю («Лета», «Самагудка», «Сонца ўстае», «Зорка», «Вечар», «Веснавая мэлёдыя», «Бурная ноч», «Мора»). У паэтычнай спадчыне ёсьць вершы, якія можна аднесьці да інтымнай лірыкі. Аўтар паэмы «Нявольнік», напісанай у 1918 годзе.