Юрась Бушлякоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
 
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Скончыў філялягічны факультэт [[БДУ]] з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму ''«Моватворчая практыка [[Ян Станкевіч|Янкі Станкевіча]] (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)»''. Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Беларускім гуманітарным ліцэі]], [[Карлаў унівэрсытэт|Карлавым унівэрсытэце]] ў [[Прага|Празе]]. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на менскім [[Радыё 101,2|радыёРадыё «101,2»]] (1995—1996), у штотыднёвіку «[[Наша ніваНіва]]» (1997), карэспандэнтам [[Беларуская служба Польскага радыё|беларускай]] і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам [[Беларускае Радыё Рацыя|радыё «Рацыя»]] (1999—2002), з 1996 году (праграма «Новае пакаленьне выбірае») зь перапынкамі супрацоўнічаў з «[[Радыё Свабода]]», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўленьня.
 
Кола навуковых інтарэсаў — фэномэн моўнага [[пурызм]]у, пытаньні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі й культуры.