Ільля Васілевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 3:
Вучыўся ў баранавіцкай гімназіі. Пасьля дзявятай клясы паступіў у [[Менскі політэхнічны каледж]], быў старастам групы. За ўдзел у акцыі пратэсту [[19 сьнежня]] Ільля адседзеў 10 сутак арышту і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Менскага політэхнічнага каледжа выключае яго з вучэльні.
 
[[5 студзеня]] малады чалавек быў запрошаны ў адміністрацыю каледжа для падпісаньня адпаведных папер, але ў вучэльні Ільлю чакалі супрацоўнікі [[КДБ]], якія паведамілі, што ён падазраваны па крымінальнай справе, і зьмясьцілі спачатку ў ІЧУ на вул. Акрэсьціна, а потым перавялі ў [[Валадарка|СІЗА на вул. Валадарскага]].
 
Праходзіў па справе разам з [[Андрэй Саньнікаў|Андрэм Саньнікавым]], [[Алег Гнедчык|Алегам Гнедчыкам]], [[Фёдар Мірзаянаў|Фёдарам Мірзаянавым]] і [[Уладзімер Яроменка|Ўладзімерам Яроменка]]. [[14 траўня]] ў Партызанскім райсудзе асуджаны па арт. 293, ч. 1 і 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (“Масавыя беспарадкі”), на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Судзьдзя [[Натальля Чацьвертакова]]<ref>[http://prava.vitebsk.cc/wp-content/uploads/2011/06/tyidnyovyi-aglyad-paslyavyibarchay-syituatsyii-w-belarusi-9-15-trawnya.htm Тыднёвы агляд пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі (9-15 траўня)] Віцебскі рэгіянальны праваабарончы сайт</ref>.
Радок 22:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1991 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавічах]]
[[Катэгорыя:Вязьні Валадаркі]]