Аляксей Пяткевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 30 сакавіка 1931 году ў в. [[Новы Сьвержань]] [[Стаўпецкі павет|Стаўпецкага павету]] [[Наваградзкае ваяводзтва (1921—1939)|Наваградзкага ваяводзтва]] [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]] ў сям’і рабочага. У 1954 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры [[Філялягічны факультэт БДУ|філялягічнага факультэта]] [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], у 1957 годзе — аьспірантуруаьсьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры ўнівэрсытэту. Працаваў у [[Гарадзенскі пэдагагічны інстытут імя Янкі Купалы|Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце імя Янкі Купалы]]: у 1968—1974 гадох — загадчыкам катэдры, затым дацэнтам), з 1978 году — дацэнтам катэдры беларускай літаратуры, з 1990 году — дацэнтам катэдры беларускай культуры.
 
Ганаровы сябра [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]] (2006). Сябра [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюзу беларускіх пісьменнікаў]] з 1971 году<ref>[https://lit-bel.org/friends/p/Pyatkevch-Alyaksey-mhaylavch-562/ Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч — Саюз беларускіх пісьменнікаў]</ref>, сябра [[Міжнародны фонд Янкі Купалы|Міжнароднага купалаўскага Фонду]] (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі медалямімэдалямі.
 
Старшыня Гарадзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэньня» (2004—2014). Старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі «[[Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны]]» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гарадзенскай абласной студыі тэлебачаньня штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).
 
== Творчасьць ==
Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 году. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаваннідасьледаваньні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыклапедычныхэнцыкляпэдычных выданьнях, перыядычнымпэрыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазыцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).
 
Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралягічных працаў, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]», «[[Маладосьць (часопіс)|Маладосьць]]», «Крыніца», «[[Роднае слова (часопіс)|Роднае слова]]», «[[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]]», «[[Arche]]», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газэтах «[[Літаратура і мастацтва]]», «Літаратурная Беларусь», «[[Культура (газэта)|Культура]]», «[[Звязда]]», «[[Настаўніцкая газэта]]», «[[Народная Воля|Народная воля]]», «[[Наша Ніва]]», «[[Гродзенская праўда]]» і іншых, энцыклапедыяхэнцыкляпэдыях, навуковых зборніках. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік аспірантаўасьпірантаў трох кандыдатаў навук.
 
== Бібліяграфія ==