Выбарг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д →‎Мінуўшчына: артаграфія, пунктуацыя
Радок 15:
 
== Гісторыя ==
Гістарычна на землях сучаснага гораду жылі [[карэлы]], якія гандлявалі з [[Вялікі Ноўгарад|наўгародзкімі]], [[Ганза|ганзэйскімі]] і [[Готлянд (востраў)|готляндзкімі]] купцамі. У 1293 годзе падчас аднаго з крыжовых паходаў у рэгіён на загад рэгента швэдхкага караля [[Торгільс Кнутсан|Торгільса Кнутсана]] на Замкавай высьпе быў заснаваны магутны замак, які атрымаў назву Выбарг. Ён стаў надзейным фарпостам распаўсюду швэдзкага ўплыву на землі [[Карэльскі пярэсмык|Карэльскага пярэсмыка]], застаючыся непрыступным да 1710 году. Наўгародзкая рэспубліка не жадала мірыцца са стратай свайго ўплыву на карэльскіх землях, і ўжо ў 1294 годзе наўгародзкае войска ўзяло крэпасьць у аблогу, але ўзяць яе ня здолелі. Няўдалым быў і ваенны паход супраць швэдаў у 1322 годзе. У 1323 годзе паводле [[Арэхаўская дамова|Арэхаўскаму міру]] паміж Ноўгарадам і Швэцыяй мяжа паміж імі была ўсталяваная па рацэ [[Сястра (рака)|Сястра]], частка Карэльскага пярэсмыка разам з Выбаргам канчаткрваканчаткова адышла да Швэцыі.
 
У 1403 годзе горад-крэпасьць атрымаў ад швэдзкага караля [[Эрык Памэранскі|Эрыка Памэранскага]] гарадзкія прывілеі, дзякуючы якім места хутка ператварылася ў буйны гандлёвы цэнтар. Апора рабілася на ўзмацьненьне вайсковай і палітычнай магутнасьці выбарскай зямлі і гандлёвых сувязяў з Ноўгарадам і [[Талін]]ам<ref>Волкова Л. Г., Геращенко Л. В., Коробова Т. А., Усольцева Т. В., Федосеева В. Н. Вехи выборгской истории / Под ред. Мошник Ю. И. — Выборг, 2005.</ref>. У 1525 годзе Выбарг стаў васальным валоданьнем графа фон Гоя, зяця караля [[Густаў Ваза|Густава Вазы]]. Пры ім у горад шунулі заможныя перасяленцы зь [[Любэк]]а, [[Гамбург]]а, [[Брэмэн]]а і іншых ганзэйскіх гарадоў. У побыце мяшчанаў сталі пераважаць нямецкія звычаі, адкрываліся храмы, установы адукацыі.
 
[[Файл:Asematori-Viipuri.jpg|міні|зьлева|Выбарскі вакзал у 1930-я.]]
У 1710 годзе горад быў захоплены [[Пётар I|Пятром I]] і далучаны да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Жыхарам новае губэрні дазволілі захаваць швэдзкія законы. У прыватнасьці, гэта азначала, што прыгоннае права на жыхароў губэрні не распаўсюджвалася, аднак у горад масава пачалі перасяляцца расейцы, сфармаваўшы як мінімум два прадмесьці. У [[Расейска-швэдзкая вайна 1808—1809 гадоў|расейска-швэдзкай вайне 1808—1809 гадох]] Выбарг ужо ня ўдзельнічаў непасрэдна, але выкарыстоўваўся толькі як тылавая база. Гэтая вайна завяршылася заключэньнем [[Фрыдрыхсгамская дамова|Фрыдрыхсгамскага мірамміра]], па ўмовах якога ўжо ўся Фінляндыя ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі на правах Вялікага княства, да складу якой быў далучаны і непасрэдна Выбарг.
 
Эканамічны дабрабыт XIX стагодзьдзя значна павялічыў насельніцтва Выбаргу, горад стаў другім паводле насельніцтвунасельніцтва і эканамічнага разьвіцьця ў Вялікім княстве Фінляндзкім. Да 1910 году ў горадзе налічвалася 50 тысяч жыхароў, зь якіх 81% складалі [[фіны]], 10% — [[швэды]], 6,5% — [[расейцы]], 0,7% — [[немцы]], 1,1% — астатнія. У горадзе знаходзілася вялікая колькасьць прамысловых прадпрыемстваў, з 1888 году дзейнічаў працоўны зьвяз, які меў асобную сэкцыю расейскіх працоўных<ref>Новосёлова З. А. Выборг на переломе истории // Страницы выборгской истории. Краеведческие записки. — Выборг, 2000.</ref>. Пасьля [[Рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Расейскай рэвалюцыі ў 1917 годзе]] ўжо на пачатку 1918 году [[Фінляндыя]] аб’явіла незалежнасьць, аднак у краіне пачалася [[Грамадзянская вайна ў Фінляндыі|грамадзянская вайна]], дзе камуністы, падтрыманныяпадтрыманыя расейцамі, змагаліся за ўладу супраць буржуазна-дэмакратычных сілаў. Выбарг быў галоўных горадам камуністаў, але ў красавіку горад быў узяты пад кантроль дэмакратычных сілаў. У 1930-я гады Выбарг з прылеглай тэрыторыяй лічыўся цэнтрам прамысловасьці Фінляндыі. У 1938 годзе ў горадзе дзейнічала 38 прамысловых прадпрыемстваў розных галін. Горад заставаўся фінскім да 1940 году, пакуль СССР не захапіў яго падчас [[Савецка-фінляндзкая вайна (1939—1940)|савецка-фінляндзкай вайны]].
 
== Крыніцы ==