Густынскі летапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Літаратурны твор|Назва=Густынскі летапіс|Мова арыгіналу=[[стараўкраінская мова]]|Напісаны=ХVІІ ст.|Жанр=[[летапіс]]}}
 
'''Густынскі''' альбо '''Густыньскі летапіс''' — летапісны [[звод]], створаны на ўкраінскіх землях ў [[16 стагодзьдзе|XVI]] — [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзі]]. Названы па [[Густынскі манастыр|Густынскім манастары]] на [[Палтаўская вобласьць|Палтаўшчыне]]. Сярод крыніцаў, як лічыцца, — [[Іпацьеўскі летапіс]] і [[Васкрасенскі летапіс]].
 
== Гісторыя ==
Арыгінал Густынскага летапісу не захаваўся. Аўтарства і час напісаньня дакладна неўстаноўленыя. Адзін з дасьледчыкаў летапісу А. Яршоў выказаў думку, што летапіс склаў у 1623—1627 гг. культурны і царкоўны дзеяч [[Захарыя Капысьценскі]]. Захаваўся сьпіс, перапісаны ў 1670 годзе [[Гіераманах|гіераманахам]] [[Густынскі манастыр|Густынскага манастыра]] Міхаілам Ласіцкім.
 
У прадмове да Густынскага летапісу перапісчык падкрэслівае значэньне для чалавека гістарычных традыцыяў яго народу, заклікае распаўсюджваць гістарычныя веды. Найбольш вядомыя сьпісы XVII ст.: Густынскі, Мгарскі й Архіўскі. Першая частка летапісу блізкая паводле зьместу да [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага летапісу]], 2-я (самастойная) частка, якая ахоплівае падзеі 1300—1597 гг., адрозьніваецца кароткасьцю<ref name="hro36">[http://www.hrono.info/dokum/1600dok/1600doc.html Исторические источники XVII века]</ref>.
 
Летапіс утрымлівае выкладанне ўсходнеславянскай гісторыі з часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]] да 1597 года ўключна і мае назву «''[[Хроніка|Кройники]]''». Аўтар карыстаўся [[Русь|старажытнарускімі]], [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|польскімі]], [[Вялікае Княства Літоўскае|літоўскімі]], [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскімі]] й іншымі вядомымі яму летапісамі і хронікамі, зрабіўшы на палях спасылкі на крыніцы, зь якіх ён узяў фактычны матэрыял. Летапіс напісаны мовай, блізкай да тагачасных жывых [[Усходнеславянскія мовы|усходнеславянскіх гаворак]]. Апісаньне раньніх падзеяў адзначана недакладнасьцямі і скажэньнямі; у гістарыяграфіі гэтая частка летапісу характарызуецца як «няпэўная паводле крыніцаў [[кампіляцыя]]»<ref>А. Е. Пресняков. Лекции по русской истории, том 1. ГСЭИ, 1938. Стр. 94.</ref> й «даволі позьняя кампіляцыя з прэтэнзiямi на вучонасьць»<ref>Византийский временник. 1953. Стр. 213.</ref>.
 
Аднак Густынскі летапіс не зьяўляецца простай кампіляцыяй з розных крыніцаў. Гэта арыгінальная гістарычная праца пра старажытнарускую гісторыю, палітыку [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]] й [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]], пра рабаўніцкія напады [[Крымскія татары|крымскіх татараў]] і [[Туркі|туркаў]] на ўсходнеславянскія землі.
 
Заканчваецца Густынскі летапіс трыма самастойнымі часткамі: «''Аб пачатку [[Казакі|казакоў]]''», «''Аб укараненьні [[Грыгарыянскі каляндар|новага календара]]''», «''Аб пачатку [[Берасьцейская унія|уніі]]''». У апошнім разьдзеле летапісец гнеўна крытыкуе вярхі [[Праваслаўная царква|праваслаўнага]] духавенства за тое, што яны заключылі з [[Папская дзяржава|Ватыканам]] [[Берасьцейская унія|Берасьцейскую царкоўную унію]] у 1596 годзе. Аўтар рашуча асуджае захопніцкую палітыку польскае [[Шляхта|шляхты]] і выступае супраць ворагаў сваёй Айчыны.
 
== Друкаваныя выданьні ==
Радок 35 ⟶ 48:
[[Катэгорыя:Летапісы]]
[[Катэгорыя:Культура Палтаўскай вобласьці]]
[[Катэгорыя:Творы XVIXVII стагодзьдзя]]
[[Катэгорыя:Старажытнарускія летапісы]]
[[Катэгорыя:Украінскія летапісы]]
[[Катэгорыя:Старабеларуская літаратура]]