Кантынэнтальны клімат: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад з расейскай
 
д артаграфія
Радок 1:
'''Кантынэнтальны клімат''' — тып [[клімат]]у, які характарызуецца сьпёкай улетку, сьцюжай узімку і малой колькасьцю ападкаў. Кантынэнтальны клімат фармуецца пераважна ў выніку ўзьдзеяньня на [[Атмасфэра Зямлі|атмасфэру]] буйных масываў сушы. Гэты тып клімату характэрны для ўнутраных рэгіёнаў [[мацярык]]оў. Кантынэнтальны клімат пануе на значнай частцы тэрыторыі [[Расея|Расеі]], краінаў Сярэдняй Азіі (напрыклад, [[Казахстан]], [[Узбэкістан]]), у [[Манголія|Манголіі]] і ўнутраных рэгіёнах [[ЗША]] і [[Канада|Канады]]. Часткай сьвету з найбольшым распаўсюджваньнем кантынэнтальнага клімату зьяўляецца [[Азія]]. Кантынэнтальны клімат прыводзіць да ўтварэньня стэпаў і пустыняў, бо вялікая частка вільгаці мораў і акіянаў не даходзіць да ўнутрыкантынэнтальных рэгіёнаў.
 
== КантынентальныКантынэнтальны клімат умераных шыротаў ==
[[Выява:Кар обл1.JPG|thumb|right|190px|Стэп у [[Казахстан]]е.]]
Ва ўмераных шыротах для кантынэнтальнага клімату характэрныя вялікая гадавая амплітуда тэмпэратуры [[паветра]] (сьпякотнае [[лета]] і халодная [[зіма]]), а таксама значныя зьмены тэмпэратуры на працягу дня. Ад [[Марскі клімат|марскога клімату]] кантынэнтальны адрозьніваецца паніжанай сярэдняй гадавой тэмпэратурай і вільготнасьцю, у некаторых выпадках павялічанай запыленасьцю паветра. Для кантынэнтальнага клімату характэрная досыць малая хмарнасьць і малая гадавая колькасьць ападкаў, максымум якіх прыходзіцца на лета. Сярэдняя хуткасьць ветравею, як правіла, таксама невялікая. Надвор'е ў рэгіёнах з кантынэнтальным кліматам больш зьменлівае, чым у рэгіёнах з марскім кліматам.