Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Скасаваньне праўкі 2175270 удзельніка 195.213.11.203 (гутаркі)
 
Радок 1:
'''ЦівунЦіву́н''' — назва некалькіх катэгорыяў службовых асобаў. Слова [[русь|русінскага паходжаньня]].
 
== Вялікае Княства Літоўскае ==
 
У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] цівун — службовая асоба дваровай або мясцовай адміністрацыі. Назва зьявілася ў [[14 стагодзьдзе|14XIV стагодзьдзі]]. Першапачаткова цівуны былі кіраўнікамі альбо гаспадарамі каралеўскіх маёнткаў. На [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] такіх маёнткаў было 12, на [[Жамойць|Жамойці]] — 14. Пазьней, калі колькасьць каралеўскіх маёнткаў зьмяншалася, зьменшвалася колькасьць цівуноў і іх функцыі. У [[18 стагодзьдзе|18XVIII стагодзьдзі]] ў Вялікім Княстве Літоўскім засталіся толькі 2 цівуны: віленскі і троцкі, якія выбіраліся земскімі сеймікамі і зацьвярджаліся каралём. На Жамойці засталося 12 цівуноў, яны прызначаліся каралём.
 
Найвышэйшыя пасады дзяржаўных урадоўцаў ВКЛ зьяўляліся выключна ганаровымі. Адзінай іхнай кампэтэнцыяй было ўваходжаньне ў склад земскіх сеймікаў.