Джон Максвэл Кутзэе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Радок 23:
 
== Біяграфія ==
Джон Максвэл Кутзэе нарадзіўся 9 лютага 1940 году ў [[Кейптаўн]]е, [[ПАР|Паўднёва-Афрыканскі Зьвяз]] у сям'ісям’і [[Ангельская мова|англамоўных]] [[Афрыканэры|афрыканэраў]]. У 1963 годзе скончыў магістратуру [[Кейптаўнскі ўнівэрсытэт|Кейптаўнскага ўнівэрсытэту]]. У канцы 1960-х Кутзэе адпраўляецца ў [[ЗША]], дзе ў 1969 годзе абараняе дысэртацыю па творчасьці [[Сэм’юэл Бэкет|Сэм’юэля Бэкета]] ва [[Тэхаскі ўнівэрсытэт у Остыне|Ўнівэрсытэце Тэхасу]], а затым на працягу двух гадоў выкладае ангельскую мову й літаратуру ў [[Нью-Ёрк]]у. У 1971 годзе Кутзэе з-за свайго ўдзелу ў пратэстах супраць [[Вайна ў Віетнаме|Вайны ў Віетнаме]] атрымлівае адмову на жыхарства ў ЗША й вяртаецца на радзіму ў [[ПАР]], дзе займае пасаду прафэсара ангельскай літаратуры ў Кейптаўнскім унівэрсытэце.
 
== Творчасьць ==
Пра Кутзэе кажуць як пра самага вядомага, самага скандальнага, самага неадназначнага паўднёваафрыканскага пісьменьніка сучаснасьці. Адны бачаць у яго кнігах «перасьцярогу сьвету»<ref>[http://magazines.russ.ru/inostran/2001/12/davidson.html Апалён Давідсан. Што гэта? Перасцярога сьвету?]{{ref-ru}}</ref>, іншыя - белы расізм. Шматлікія яго былыя калегі-паўднёваафрыканцы вінавацяць пісьменьніка ў тым, што яго раманы палітычна некарэктныя й ствараюць занадта змрочную карціну [[ПАР]]. Іншыя завуць Кутзэе, нягледзячы на ўсе яго дасягненьні, літаратурным аўтсайдэрам, пустэльнікам, арыгіналам, кажуць, ён ігнаруе шматлікія прынятыя ў літаратурным сьвеце ўмоўнасьці. Шматлікія лічаць яго дзіваком, які піша штораніцы ўсе сем дзён у тыдзень, ня п'еп’е, ня паліць, ня есьць мяса, ніколі не сьмяецца. Яму два разы прысуджалі Букераўскую прэмію, і абодва разы ён не зьяўляўся на цырымонію ўзнагароджаньня. Сваёй нобэлеўскай гаворкай ён уразіў усіх, нечакана прысьвяціўшы яе Рабінзону Круза й яго абслузе Пятніцы, якія падзелены адлегласьцю й страшна самотныя.
 
Пра што б ні пісаў Джон Максвэл Кутзэе й нягледзячы на шматгадовыя адлучкі, ён піша пра Паўднёвую Афрыку. Часам яна паўстае на старонках яго раманаў вядомай, рэальнай, часам закінутым у космасе мітычным сьветам. Кутзэе ніколі неня быў актыўным барацьбітом зь [[апартэід]]ам, у адрозьненьне ад [[Надын Гордымэр]], яго погляд на сьвет — гэта адхілены погляд творцы. У сваіх аўтабіяграфічных кнігах Кутзэе тлумачыць, што ўжо ў дзяцінстве ён ня мог не заўважаць напружанай сацыяльнай сытуацыі, якая атачала яго навокал, так нарадзілася яго цікавасьць да «зьняважаных і абражаных». Кутзэе кажа, што з-за сутыкненьняў інтарэсаў дзьвюх рас яго радзіма апынулася на пярэднім пляне - тутака супярэчнасьці, канфлікты, крыўды, пакуты выступаюць ярчэй. Мэтады абароны ў імпэрыі былі жорсткімі, зваротныя меры — супраціў — былі раўнасільныя па жорсткасьці. На працягу сваёй пісьменьніцкай кар'ерыкар’еры Кутзэе зьвяртаецца да вызначаных тэм: адносіны прыгнечаных і прыгнятальнікаў, разбурэньне ці пасьпяховы супраціў чалавечай асобы пад дзеяньнем фізычнага ці маральнага гвалту, адносіны паміж бацькамі й дзецьмі, трагічная няздольнасьць бацькоў абараніць дзяцей ад гора, гвалту і крыўды, далікатнасьць чалавечага існаваньня. Найдужэйшыя раманы Кутзэе — «У чаканьні варвараў» і «Жыцьцё й час Мікаэля К.» - былі напісаны ў часы апартэіду й сталі магутным пратэстам супраць гвалту над чалавекам.
 
=== Раман «Майстар з Санкт-Пецярбургу» ===
У 1994 годзе Кутзэе апублікаваў раман «Майстар з Санкт-Пецярбургу», у якім пагрузіў героя, пісьменьніка [[Фёдар Дастаеўскі|Дастаеўскага]], у бездань гора, сьлёз і пакутлівых перажываньняў. Ён аб'яднаўаб’яднаў сюжэтную аснову рамана «[[Д’яблы (раман)|Нячысцікі]]» з фактамі біяграфіі Дастаеўскага. У пісьменьніка гіне сын, ён даведваецца, што яго забіла група Нячаева. Складаная фабула твора зноў дала аўтару магчымасьць зьвярнуцца да праблем творчасьці. Змрочная падзея становіцца для Дастаеўскага матэрыялам мастацтва. Апісваючы інтэнсіўную працу думкі пісьменьніка, які ставіць сябе паміж фактамі й выдумкай, Кутзэе паказвае, як пісьменьнік аддае душу д'яблуд’яблу, каб ператварыць факты жыцьця ў мастацтва. У пісьменьніка не застаецца звычайных пачуцьцяў, усе яны ператвараюцца ў матэрыял для рамана. Быць творцам - адзінае суцяшэньне й задавальненьне Дастаеўскага з рамана «Майстар з Санкт-Пецярбургу», які, ваюючы ззь цемрай, ператварае яе ў сьвятло, у мастацтва.
 
=== Раман «Ганьба» ===
Радок 37:
 
=== Раман «Элізабэт Кастэла» ===
Напад на ўнівэрсытэты й традыцыйную заходнюю адукацыю пісьменьнік працягвае ў апошнім рамане, «Элізабэт Кастэла», апублікаваным у 2003 годзе (літаратурная прэмія Аўстраліі<ref>[http://prajdzisvet.org/prevevent/58 Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра]</ref>). Свае палемічныя ідэі Кутзэе падае вуснамі знакамітай пісьменьніцы Элізабэт Кастэла. Раман складаецца з васьмі лекцый, прачытаных Элізабэт ва ўнівэрсытэтах розных краінкраінаў. Аўтар паказвае яе адносіны з грамадзтвам, сястрой, сынам, калегамі й, урэшце, з Богам.
Некаторыя калегі-суайчыньнікі вінавацяць пісьменьніка ў тым, што яго раманы палітычна некарэктныя, што ён дае занадта змрочную карціну паўднёваафрыканскага грамадзтва. Яго вінавацяць у эксплёатацыіэксплюатацыі нэгатыўнага ўражаньня пра Паўднёвую Афрыку. Асабліва шмат нараканьняў дастаецца яго раману «Ганьба», дзе Кутзэе апісвае небясьпеку жыцьця на фэрмах, пра хвалю забойстваў белых фэрмэраў у краіне.
 
== Творы ==
* [[1974]] «Змрочная зямля» (''Dusklands'')
* [[1977]] «У сэрцы краіны» (''In the Heart of the Country'')
* [[1980]] «У чаканьні варвараў» (''Waiting for the Barbarians'')
* [[1983]] «Жыцьцё й час Міхаэля К.» (''Life & Times of Michael K'')
* [[1986]] «Містэр Фо» (''Foe'')
* [[1990]] «Жалезнае стагодзьдзе» (''Age of Iron'')
* [[1994]] «Майстар з Санкт-Пецярбургу» (''The Master of Petersburg'')
* [[1999]] «Ганьба» (''Disgrace'')
* [[2003]] «Элізабэт Кастэла» (''Elizabeth Costello'')
* [[2005]] «Павольны чалавек» (''Slow Man'')
* [[2007]] «Дзёньнік дрэннага году» (''Diary of a Bad Year'')
 
== Фільмаграфія ==
Па дзьвюх кнігах Дж. М. Кутзэе зьняты мастацкія фільмы:
* [[1985]] «Пыл» (''Dust'') (рэж. Марыён Хенсэль) — па раману «Ў сэрцы краіны»
* [[2008]] «Ганьба» / Disgrace (рэж. Стыў Джэйкабс) — па раману «Ганьба»
 
== Крыніцы ==