Дыярыюш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Апісал с гістарычнага пункта гляджання літаратурный жанр пад назвай Дыярыюш.
 
Радок 1:
'''Дыярыюш''' (ад. лац. diarium дзённік) - жанр гістарычна-дакументальной прозы, у якім падзеі грамадска-палітычнага або прыватнага жыцця пададзены ў форме храналагічнай паслядоўнасці ў форме датаваных запісаў праз суб'''’'''ектыўнае ўспрыняцце аўтара.
 
== Гісторыя. ==
У ВКЛ дыярыюшы ствараліся з XVI ст. пераважна прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя, якія адлюстроўвалі падзеі асабістага жыцця, а таксама важныя палітычныя падзеі. На станаўленне дыярыюша як жанру дакументальнай літаратуры ўплывалі летапісы і хронікі, у якіх у XVI ст. выявілася тэндэнцыя да "алітаратурвання" храналагічных запісаў, а таксама дзённікі соймаў і пасольстваў.У 2-й палове XVI ст. на змену традыцыйнаму летапісанню прыйшлі разнастайныя творц ў выглядзе аглядоў, хранографаў, мемурароў, сінопісоў, сямейных дзённікаў, у форме дыярыюшаў ствараліся дзелавыя і аўтабіаграфўчныя запісы, журналы падарожжаў і ваенных паходаў, мастацкія творы. Яны пісаліся па свежых слядах падзей і вылучыліся павышанай увагай да асобы чалавека, яго запатрабаванняў, імкненняў і сацыяльнага быту. Першым у ВКЛ дыярыюшам аўтобіаграфічнага характару былі так званыя "Гістврычныя запіскі" новагародскага падсудка Ф.М. Еўлашоўскага ( канец XVI - пач. XVII ст.)." Дыярыюш" Афанасія Берасцейскага (Філіповіча) 1-й пал. XVII - першы твор гісторіка-мемуарнага жанру на беларускай мове, які мае адпаведны загаловак. Перышымі мемуарнымі дыярыюшам на польскай мове ў ВКЛ былі дзённікі быцькі і сына С.І.Маскевіча і Б.К.Маскевіча. Дыярыюш С.Маскевіча - першы твор, які вылучаецца высокім мастацкім майстерствам. Дыярыюшы пакінулі Я.А.Храпавіцкі, Я.Цадроўскі, Ю.Будзіла, Я.К. Сапега, С.Я.Незабытоўскі, Я.У.Пачобут-Адляніцкі, П.К.Абуховіч (XVII ст.), Ф.Шырма (XVIII ст.) і іншыя. Штодзённыя запісы нясвіжскага ардыната М.К. Радзівіла (Рыбанькі) займаюць 8 рукапісных тамоў (цалкам не выдадзены). Форму Дыярыюшаў маюць Барклабаўскі летапіс і запіскі Б.Радзівіла (" З дыярыюша горада Слуцка"). Шмат дзённікавых запісаў і мемуараў пакінулі замежныя падарожнікі і паслы, якія праязджалі праз ВКЛ: У.Кокс, І.Бернулі, Ж.Э.Жылібер, Г.Форстэр, Г.Гейкінг, П.Кампенгаўзен і іншыя. З сярэлзінысярэдзіны XVIII ст. дыярыюшы ўсё больш выцясняліся ўспамінамі, заснаванымі на рэтраспектыўнай рэляцыі ( успаміны М.Матушевіча, С.Тучкова і іншых) У гэтай жанравай разнавіднасці вылучаліся ўспаміны-дзённікі, успаміны-раманы (С.Р.Пільштын), успаміны-аўтобіаграфіі ( кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі), успаміны-генеалогіі (І.І.Ю.Храптовіч) і іншыя. Дзеянні расейскіх войск у перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай адлюстраваны ў дзённіках расейскіх генералаў П.М.Крачэтнікава (1767-68) і М.М.Крачэтнікава (1792), якія па змесце блізкія да афіцыйных журналаў баявых дзеяннеў. Дзённік капітана Маскоўскага грэнадзёрскага палка Гразева паведамляе пра падзеі ў Вільні ў час паўстання 1794, а генерала А.І.Безбародкі - пра знаходжанне караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гародні ў 1795-96.
 
== Літаратура. ==
 
#* Помнікі старадаўняй беларускай пісьменнасці. Мн., 1975;
2.* Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983.
 
{{Парады артыкулу|артаграфія|няма катэгорыяў|вікіфікаваць}}
2. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983.