Каранавірусная інфэкцыя ў Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Захады: +Крыніца
Радок 19:
 
25 верасьня 2020 году [[Міністэрства аховы здароўя Беларусі]] абнародавала Правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, якія прызначаліся на час восеньскага ўздыму захваральнасьці на каронавірусную інфэкцыю. У Правілах прапановалася пазьбягаць грамадзкіх месцаў і замяніць [[зносіны]] за межамі дома на аддаленыя пры дапамозе сродкаў [[Сувязь (тэхніка)|сувязі]]. Таксама віталіся [[аддаленая праца]] празь [[Відэазванок|відэазванкі]] і канфэрэнц-сувязь, а таксама дастаўка [[Паслуга|паслуг]] да парога. Пры выхадзе з дома прапаноўвалася трымацца на 1,5-мэтровай адлегасьці ад іншых людзей, а пры патрэбе набліжэньня — выкарыстоўваць мэдычную маску. Падкрэсьлівалася вартасьць шматразовага мыцьця рук з [[мыла]]м і абеззаражвальным сродкам цягам дня. У Правілах таксама зьмяшчаўся заклік пазьбягаць абдымкаў, поціску рукі і дотыку рукамі да [[твар]]у. Дадаткова прапаноўвалася адчыняць дзьверы ў [[пальчатка]]х, штодня праветрываць памяшканьні і праводзіць абеззаражваньне дзьвярных ручак, кампутарнай [[Клявіятура|клявіятуры]], [[тэлефон]]а і пульта [[тэлевізар]]а. Пры харчаваньні раілі карыстацца асабістымі сталовымі прыборамі і талеркамі, а таксама ўстрымацца ад перадачы іншым адкушанай і пакаштаванай ежы. Урэшце курцоў заклікалі пазьбягаць [[Тытунепаленьне|паленьня]] цыгарэтаў, у тым ліку электронных, і [[кальян]]у. Пажылых людзей і хранічна хворых на [[Бранхіяльная астма|бранхіяльную астму]], [[вірус імунадэфіцыту чалавека]] і [[Рак (захворваньне)|рак]], а таксама на хваробы органаў дыханьня і сэрца перасьцерагалі ад прыёму гасьцей у сябе дома. Таксама падкрэсьлівалася важнасьць цялесных разьмінак дома і памяркоўнага дыетычнага харчаваньня<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Міністэрства аховы здароўя рэкамэндуе выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/ministerstva-ahovy-zdarouja-rekamendue-vykonvats-pravily-satsyjalnaga-dystantsyravannja-92102-2020/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=25 верасьня 2020|дата доступу=26 верасьня 2020}}</ref>.
 
19 кастрычніка 2020 году Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацьвердзіла Рэкамэндацыі па прафіляктыцы каронавіруснай інфэкцыі, прызначаныя для [[прадпрыемства]]ў. У Рэкамэндацыях прапаноўвалася перавесьці як мага большы лік працаўнікоў на аддаленую працу і абмежаваць нарады і сходы з удзелам звыш 5 чалавек. Віталіся электроннае ўзаемадзеяньне і тэлефонная сувязь. Таксама прапаноўвалася абмежаваць працоўныя паездкі. Прызнавалася мэтазгодным выкарыстаньне бескантактных прыладаў для адкрыцьця дзьвярэй, выключальнікаў сьвятла і [[прыбіральня]]ў. Прадугледжвалася стварэньне месячнага запасу абеззаражвальнікаў. Усталёўваўся штодзённы агляд супрацоўнікаў на [[кашаль]] і падвышаную тэмпэратуру пры заступленьні на працоўную зьмену. На працоўным месцы ўводзіўся запас мэдычных масак і пальчатак, у тым ліку па масцы на чалавека на кожныя 2 гадзіны працы. Рэкамэндацыі прадугледжвалі штодзённае прыбіраньне [[Памяшканьне|памяшканьняў]] абеззаражвальнікам і мыйным сродкам, у тым ліку абеззаражваньне дзьвярных ручак і поручняў, кампутарнай клявіятуры і мышкі, тэлефона і працоўнай паверхні [[Мэбля|мэблі]]. Чахол [[Мабільны тэлефон|мабільнага тэлефона]] прапаноўвалася абеззаражваць асобна ад самога тэлефона. Пагатоў, беззаражваньне сотавага тэлефона варта праводзіць штораз пасьля працоўнага дня і наведваньня транспарту ды грамадзкіх месцаў. Сярод іншага, прапаноўвалася абмежаваць зносіны між працаўнікамі розных падразьдзяленьняў прадпрыемства. Між працоўнымі месцамі вызначалася адлегласьць ад 1,5 мэтра. Выключалася выкарыстаньне агульнага кампутара і тэлефона, а таксама агульных працоўных прыладаў. Пры патрэбе супольнага выкарыстаньня іх мелі абеззаражваць да і пасьля такога выкарыстаньня<ref>{{Артыкул|аўтар=Алена Кравец.|загаловак=Дыстанцыйная работа, абмежаваньне кантактаў i iншыя меры|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20201019/1603126230-ministerstva-ahovy-zdarouya-zacverdzila-novyya-rekamendacyi-va-umovah|выданьне=Зьвязда|тып=|год=20 кастрычніка 2020|нумар=[http://zviazda.by/be/number/204-29318 204 (29318)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/20kas-1_optim_1.pdf 1], [http://zviazda.by/sites/default/files/20kas-3_optim_1.pdf 3]|issn=}}</ref>.
 
== Захваральнасьць ==