Абмеркаваньне:Аляксандар Лукашэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 223:
:: Таксама лічу, што відавочным і даведзеным фактам ёсьць утрыманьне ўлады шляхам [[тэрор]]у насельнітцва (пракуратура дагэтуль не распачала ніводнай крымінальнай справы пры наўнасьці сотняў сьведчаньняў катаваньняў і перавышэньня сілы, у тым ліку аўдыё і відэа). Пры наяўнасьці простых (ня ўскосных) нікім не зьняпраўджаных дакумэнтальных сьведчаньняў фальсыфікацыі выбараў і тэрору, азначаныя фальсыфікацыя выбараў і тэрор ёсьць даведзенымі фактамі і маюць падавацца ў прэамбуле артыкулу. Пэўны, што аўтарытэт нашага разьдзелу ад гэтага толькі ўзрасьце сярод усіх прыстойных і адэкватных чытачоў і аўтараў. Можна яшчэ абмяркоўваць форму паданьняў гэтых фактаў, але іх ігнараваньне толькі на падставе адсутнасьці фармальнага выраку суду (пры тым, што і "суды" і "пракуратура" фактычна пацьвердзілі праўдзівасьць памянёных сьведчаньняў — бо не распачалі ніводнай справы за пашырэньне нібыта хлусьлівых зьвестак) як раз ёсьць грубым парушэньнем нэўтральнасьці. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 17:11, 18 жніўня 2020 (+03)
:: Значыць, прапанаваны тэкст пачатку прэамбулы: ''... — [[Расея|прарасейскі]]<ref>[https://news.tut.by/politics/169669.html Лукашэнка: Няма больш прарасейскага чалавека ў Беларусі, чым Прэзыдэнт. Я гэта даказваю 15 гадоў, у вас зь Беларусьсю ніколі не было праблемаў], [[TUT.BY]], 11 мая 2010 г.</ref> [[Аўтарытарызм|аўтарытарны]] кіраўнік [[Беларусь|Беларусі]], які ўтрымлівае ўладу шляхам фальсыфікацыі выбараў і [[тэрор]]у насельніцтва краіны. [[De facto|Фактычны]] [[прэзыдэнт Беларусі]], галоўнакамандуючы [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|Ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь]], старшыня [[Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Савету бясьпекі]] і кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з 1997 году).''
::: Падтрымліваю такі варыянт. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 23:25, 18 жніўня 2020 (+03)
 
: Мяркую, што пакуль Лукашэнка дзейсны прэзыдэнт. У любой краіне праходзіць яшчэ які месяц, пакуль да прысягі не прыводзяць новага прэзыдэнта. І ў гэты час абавязкі выконвае стары. --[[Удзельнік:Raviaka Ruslan|Raviaka Ruslan]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Raviaka Ruslan|гутаркі]]) 19:51, 18 жніўня 2020 (+03)
:: Чалавек, які ўчыняе крымінальныя злачынствы (фальсыфікацыя выбараў, тэрор і катаваньні людзей), мае сядзець у вязьніцы (пад следзтвам), а не выконваць абавязкі дзейнага прэзыдэнта. Ня бачу сэнсу чакаць той фармальнай «інаўгурацыі», каб пазначыць у артыкуле яго бягучы статус. Пагатоў, уладу ён утрымлівае незаконна ад часоў дзяржаўнай здрады на карысьць Расеі ў 1995 годзе і дзяржаўнага перавароту ў 1996 годзе. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 20:00, 18 жніўня 2020 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Аляксандар Лукашэнка».