Розьніца паміж вэрсіямі «Белая (горад)»

9 байтаў выдалена ,  1 месяц таму
д
стыль
д (стыль)
д (стыль)
|Сайт =
}}
'''Белая''' ({{мова-pl|Biała Podlaska|скарочана}}) — [[горад|места]] ў [[Польшча|Польшчы]], на рацэ [[Кросна (рака)|Кросьне]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Бельскі павет (Люблінскае ваяводзтва)|павету]] і [[Гміна Белая|сельскай гміны]] [[Люблінскае ваяводзтва|Люблінскага ваяводзтва]], мае правы павету. Знаходзіцца за 36 км ад [[Беларуска-польская граніца|беларуска-польскай граніцы]] зь [[Беларусь|Беларусяй]], каля пагранічных пераходаў у [[Тэрэспаль|Тэрэспалі]] і [[Карошчын]]е.
 
Белая — [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]] [[Берасьцейскі павет|гістарычнай Берасьцейшчыны]], колішняя сталіца [[Бельскае графства|графства]], старажытны [[Бельскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]]. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі [[барока]] аўстэрыя, замкавы комплекс [[Радзівілы|Радзівілаў]], кальвінскі збор, базылянская царква Раства Багародзіцы, комплекс кляштару рэфарматаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і ратуша, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Радзівілаў, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваны расейскімі ўладамі]]. У наш час у месьце працуе [[консульства]] [[Беларусь|Беларусі]].