Мір (аплатная сыстэма): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
15 сьнежня 2015 году «НСАК» абвясьціў пра пачатак выпуску аплатных картак «Мір». Першымі банкамі, што выпусьцілі карткі, сталі: «[[Газпрамбанк]]», «Маскоўскі дзелавы сьвет», «[[Маскоўскі індустрыяльны банк]]», «[[Расейскі нацыянальны камэрцыйны банк]]», «Расея», «[[Сувязь-банк]]» і «Паўночны марскі шлях». «[[Ашчадбанк Расеі]]» пачаў прыём картак. Пагатоў «Газпрамбанк» першым выпусьціў кабэйджынгавую картку «Мір-Маэстра». На кастрычнік 2016 году выпусьцілі звыш 1 млн картак «Мір». У лістападзе 2017 году «НСАК» і «[[Пошта Банк]]» падпісалі Мэмарандум аб выпуску найбольшай партыі картак з расейскім мікрачыпам. У выніку карткі «Мір» склалі 20 % ад усіх выпушчаных у Расеі. У сьнежні 2017 году паўднёвакарэйскае прадпрыемства «[[Самсунг Электроніка]]» падлучыла карткі «Мір» да сваёй аплатнай сыстэмы «Самсунг Пэй». Лік выпушчаных картак перавысіў 30 млн. Да 1 ліпеня 2018 году скончылі перавод расейскіх бюджэтнікаў на карткі «Мір». Да верасьня 2018 году выпусьцілі 43 млн картак<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя і разьвіцьцё|спасылка=https://mironline.ru/payment-system/about/|выдавец=Аплатная сыстэма «Мір»|мова=ru|дата публікацыі=2019|дата доступу=21 сакавіка 2019}}</ref>.
 
[[Файл:National payment card system Moscow.jpg|thumb|300px|Галаўны офіс НСАК у Маскве]]
12 лютага 2019 году ЗАТ «Аплатная сыстэма «[[Белкарт]]» і АТ «НСАК» (Масква, вул. Вялікая Татарская, д. 11а) падпісалі Дамову аб узаемадзеяньні. Паводле Дамовы, аплатныя карты «Белкарт» мелі выпускаць з [[чып]]ам распрацоўкі «НСАК» для прыёму ў Расеі. Банкі-ўдзельнікі аплатнай сыстэмы «Белкарт» мелі прымаць карткі «Мір». На люты 2019 году звыш 150 банкаў Расеі выпусьцілі больш за 53 млн картак «Мір» (36 % ад [[насельніцтва Расеі]]), якія прымалі больш за 320 банкаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Карткі «Белкарт» плянуецца пачаць прымаць у Расеі у 2019 годзе|спасылка=https://m.blr.belta.by/economics/view/kartki-belkart-planuetstsa-pachats-prymats-u-rasii-u-2019-godze-75784-2019/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=12 лютага 2019|копія=http://zviazda.by/be/news/20190212/1549961247-kartki-belkart-planuecca-pachac-prymac-u-rasii-u-2019-godze|дата копіі=12 лютага 2019|дата доступу=20 сакавіка 2019}}</ref>.