Вікіпэдыя:Аўтарскія правы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: перанос 1 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:q4375196
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 13:
* тэкст мусіць паходзіць з крыніцы, якая ахоўвае тэкст ліцэнзіяй CC-BY-SA або сумяшчальнай зь ёй, напрыклад, калі тэкст знаходзіцца ў [[Грамадзкая ўласнасьць|грамадзкай уласнасьці]] («public domain»), або ён ужо ахоплены сумяшчальнай з CC-BY-SA ліцэнзіяй.
 
У першым выпадку Вы захоўваеце права да напісанага тэксту. Потым Вы можаце апублікаваць яго дзесьці яшчэ, або пад іншай ліцэнзіяй, але ня зможаце адазваць дадзенага Вікіпэдыі дазволу — гэты тэкст назаўжды будзе ахоплены ліцэнзіяй CC-BY-SA. У другім выпадку Вы мусіце дзесьці ў Вікіпэдыі разьмясьціць інфармацыю пра аўтарскія правы і, калі тэкст ёсьць у інтэрнэце, зьмясьціць на яго спасылку.
 
Аўтарскае права заўсёды мусіць пазначацца (з каардынатамі ўладальніка правоў і датай вызначэньня дазволу), але з прычыны таго, што нашай мэтай зьяўляецца як мага большае пашырэньне Вікіпэдыі, вольныя артыкулы маюць перавагу над тэкстамі, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі.
 
Ніколі не разьмяшчайце ў Вікіпэдыі артыкулы, якія могуць парушаць аўтарскія правы іншых асобаў. Такія ўчынкі могуць значна перашкодзіць Беларускай Вікіпэдыі і выклікаць у будучыні судовыя позвы. Калі Вы маеце сумневы наконт аховы аўтарскім правам пэўнага тэксту, выявы або гукаў — лепей дадайце падобныя, але створаныя вамі самімі.
 
Інфармацыя, не агорнутая ў арыгінальную працу, не ахоўваецца аўтарскім правам, таму дазволена выкарыстаньне і разьмяшчэньне ў Вікіпэдыі інфармацыі, узятай зь якіхсьці крыніц (напрыклад, іншых энцыкляпэдыяў), калі Вы яе перапрацуеце.
 
== Правы і абавязкі карыстальнікаў Беларускай Вікіпэдыі ==