Уладзімер Басалыга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
памёр, афармленьне
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 19:
 
== Біяграфія ==
У 1960 годзе скончыў [[Менская мастацкая вучэльня імя Глебава|Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава]], у 1967 — [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]]. З 1966 па 1971 гады працаваў галоўным мастаком Управы мастацкай прамысловасьці Міністэрства мясцовай прамысловасьці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР.

У пачатку 1980-х быў звольнены пасьля даносу ў КДБ, за тое, што ён крытыкаваў расейскага палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі. Пасьля гэтага мастак 9 гадоў быў беспрацоўным. Усё наладзілася толькі з распадам Савецкага Саюзу<ref>[https://www.svaboda.org/a/30658466.html Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў], Радыё Свабода, 8-06-2020 </ref>.

З 1989 па 1992 — старэйшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэту [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускай акадэмі мастацтваў]]. З 1999 — намесьнік старшыні, а з 2001 па 2007 — старшыня [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]].
 
Жанаты, трое дзяцей, тры ўнукі.