Валаскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул да Вікі-Вясны (крыніца — be:Валашскае княства
 
Радок 3:
'''Валаскае княства''', '''Угравалахія''', '''Мунцянская зямля''', '''Румынская зямля''', '''зямля Басараба''', у турэцкіх дакумэнтах — '''Іфлака''', '''Кара Іфлака''', з XV стагодзьдзя распаўсюдзілася назва '''Валахія''' — фэўдальная дзяржава ў Дунайскім рэгіёне. Разам з [[Малдаўскае княства|Малдаўскім княствам]] насіла агульную назву Дунайскае княства. Сталіца — першапачаткова [[Курця-дэ-Ардзеш]], з 1383 г. [[Бухарэст]].
 
Утварылася ў пачатку XIV стагодзьдзя ў выніку аб'яднаньняаб’яднаньня некалькіх валаскіх княстваў. Тэрыторыя Валаскага княства была заціснута паміж [[Дунай|Дунаем]] (з поўдня і захаду) і перадгор'яміперадгор’ямі [[Паўднёвыя Карпаты|Паўднёвых Карпатаў]] (з поўначы) і паступова павялічвалася на ўсход (у раён вусьцяў [[Дунай|Дунаю]]) і паўднёвы ўсход (у раён паміж [[Усходнія Карпаты|Усходнімі Карпатамі]] і прытокам Дуная р. [[Сырэт]]). З 1344 г. было ў васальнай залежнасьці ад вугорскага караля.
 
Пасьля [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] Польскага каралеўства і [[ВКЛ]] 1385 г. абазначылася збліжэньне абедзьвюх дзяржаваў з Валахіяй у сувязі з антывугорскай накіраванасьцю іх палітыкі. У 1380 г. заключаны польска-валаскі дагавор супраць [[Каралеўства Вугоршчына|Вугоршчыны]]. У 1403 г. валаскі ваявода [[Мірча Стары]] зацьвердзіў пагадненьне з «сваім сябрам [[Ягайла]]м». Такое ж пагадненьне заключана ў 1411 г. Зь зьяўленьнем асманскай небясьпекі Валахія выявіла зацікаўленасьць у збліжэньні з [[Каралеўства Вугоршчына|Вугоршчынай]] для сумесных дзеяньняў супраць туркаў. Валаскае княства няўдала ўключылася ва ўнутраную барацьбу ў [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] і, каб пазьбегнуць нашэсьця, у 1413 г. вымушана было пайсьці на выплату асманам даніны. Спробы пазбавіцца асманскай залежнасьці шляхам прыняцьця вугорскага ці польскага сюзэрэнітэту заканчваліся няўдачамі. Неаднаразова Валаскае княства вымушана было плаціць даніну 2, а то і 3 бакам.
 
Трапіўшы ў залежнасьць ад турэцкага султана, Валахія захавала свой дзяржаўны лад і мясцовае кіраваньне. Аўтаномнай заставалася і царква, падначаленая Канстантынопальскай патрыярхіі. Порта мела права зацьвярджаць на валасскі сталец гаспадароў, якіх прапаноўвала мясцовае баярства. З канца XVI стагодзьдзя апошняе стала неабавязковым. Валаскія гаспадары былі абавязаны пасылаць у Стамбул у якасьці заложнікаў сыноў або бліжэйшых сваякоў. Зьнешняя палітыка Валаскага княства была поўнасьцю падпарадкавана Порце. Якія-небудзь захады ў зьнешняй палітыцы былі магчымы толькі тады, калі яны не супярэчылі інтарэсам султану. Больш-менш самастойнымі былі сувязі Валахіі з [[Малдаўскае княства|Малдовай]], Сяміградзьдзем (Трансыльваніяй) і [[Крымскае ханства|Крымскім ханствам]]. Стасункі з Польшчай і ВКЛ знаходзіліся пад поўным кантролем з боку [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] і зводзіліся да ўрэгуляваньня памежных спрэчак. З апошніх найбольш значнай для Валахіі была кілійская праблема. Як адна з асноўных яна разглядалася на зьездзезьезьдзе ў [[Луцак|Луцку]] ў 1429 г. Вугорскі і літоўскія бакі нават прапанавалі перадаць [[Кілія|Кілію]] тэўтонскім рыцарам для іх барацьбы з асманамі. Пытаньне аб Кіліі было аддадзена на арбітраж [[Вітаўт]]у. У 1429 г. у [[Трокі|Троках]] сабраліся валасскія і малдаўскія прадстаўнікі, але апошнія адмовіліся падпарадкоўвацца [[Вітаўт]]у. Перагаворы скончыліся безвынікова. [[Кілія]] належала пачаргова Валахіі, Малдове, Вугоршчыне, але ў 1484 г. была канчаткова захоплена асманамі.
 
У канцы XVI ст. Валаскае княства стала цэнтрам антыасманскай барацьбы. Але, перацягнуўшы на свой бок Сяміградзьдзе і Малдову, валаскі гаспадар выклікаў процідзеяньне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Польска-татарскі рэйд гетмана Я. Замойскага парушыў пляны валаскага гаспадара. Малдова і Валахія былі захоплены і сталі на кароткі час васаламі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Такім чынам, рукамі Рэчы Паспалітай Турэччына зьнішчыла свайго галоўнага ворага. Пасьля гэтага асманскі ўплыў на Валаскае княства быў хутка адноўлены (у 1601 г.). У 1634 г. [[Асманская імпэрыя]] і [[Рэч Паспалітая]] заключылі пагадненьне, паводле якога апошняя абавязвалася не рабіць нічога, каб адарваць Валахію ад асманскіх уладаньняў.