Талінскі гарадзкі мур: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул да Вікі-Вясны
 
 
Радок 45:
|Сайт =
}}
'''Талінскі гарадзкі мур''' ({{мова-et|Tallinna linnamüür}}, {{мова-de|Revaler Stadtbefestigung}}) — гарадзкі [[мур]] у цэнтры сталіцы [[Эстонія|Эстоніі]] [[Талін]]е. Збудаваньне ўлучае ў сябе сярэднявечныя муры й вежы і абкружае [[Стары горад (Талін)|Стары горад]] Таліну. Найлепш захавалася паўночна-заходняя частка муру. Асобнай часткай умацаваньняў зьяўляецца ўзгорак [[Тоомпэа]] з [[Тоомпэа (замак)|замкам]].
 
== Гісторыя ==
Талінскі гарадзкі мур вядомы з 1248 году. Да нашага часу захавалася частка муроў і вежаў, пабудаваных у XIV стагодзьдзі. Будаўніцтва працягвалася і ў XV стагодзьдзі, рэканструкцыя была завершаная ў 1520 годзе. На канец XVI стагодзьдзя на муры налічвалася 26 вежаў, 18 зь якіх захаваліся. Муры былі вышынёй да 8 мэтраў і таўшчынёй 2,85 м. Найвышэйшай вежай была [[Доўгі Гэрман]] (45,6 м), самай масіўнай зьяўляецца чатырохпавярховая [[Тоўстая Маргарыта]] (дыямэтар — 24 м).
 
У XIX стагодзьдзі частка муру была зруйнавана расейскімі ўладамі. У 1969—1970 гадох былі праведзены рэстаўрацыйныя работы.