Вікіпэдыя:Запыты на перанос: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Нізкіз → Nizkiz: меркаваньне
→‎Нізкіз → Nizkiz: меркаваньне
Радок 4:
: Асабіста я ня бачу нейкай прынцыповасьці тут у лацінкавым напісаньні і, адпаведна, вялікай праблемы. Фармальна ў нас працуе [[ВП:ПНА]], згодна зь якім ''Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс).'' Вядома, пра беларускую лацінку нічога не гаворыцца, але разам з тым у нас ёсьць артыкулы [[Мужыцкая праўда]], [[Беларус (1913)]], [[Беларускае жыцьцё (1919)]] і г.д. (у арыгінале ўсе гэтыя выданьні мелі толькі лацінкавыя назвы). Што датычыцца ўжываньня кірылічнай назвы менавіта гэтага гурту, то ў крыніцах яна ўсё ж сустракаецца: [http://archiwum.radyjo.net/4/93/Artykul/176647], [https://belsat.eu/in-focus/aglyad-spartovyh-navinau-157/], [https://www.youtube.com/watch?v=7qfueM38dvU]. Ня трэба забывацца, што згодна з [[ВП:БКП]] гэты разьдзел ствараецца кірыліцай і пытаньне аўтаматычнай трансьлітарацыі на лацінку дагэтуль, на жаль, ніхто не разьвязаў. Пагатоў большасьць чытачоў карыстаецца кірыліцай і можна выказаць здагадку, што пры пошуку назвы менавіта гэтага гурту яны наўрад ці будуць пераймацца пераключэньнем раскладкі. Адпаведна, наш разьдзел толькі выйграе ў праглядах. Я сам падтрымліваю лацінку і лацінкавыя назвы (абавязкова выкарыстоўваю пры даданьні файлаў у Вікісховішча), але я б не сказаў, што ўзьнятае тут пытаньне мае відавочны адказ. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 15:13, 27 красавіка 2020 (+03)
:: Як я ўжо заўважыў раней, тут мы маем не імя, а брэнд, і мы проста ня маем права нешта выдумляць ад сябе, гэта неэнцыкляпэдычна. А якраз для тых, хто раптам будзе шукаць кірыліцай, проста робіцца перанакіраваньне.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 17:13, 27 красавіка 2020 (+03)
::: Падтрымліваю! Катэгарычна ня згодны, што назву гурта - іхні брэнд - напісалі кірыліцай. Тое, што нехта там напісаў кірыліцай назву гурта - гэта іх праблемы. Калі з гэтым пагадзіцца, то тады прыйдзецца дзеля пасьлядоўнасьці вельмі многа чаго пераводзіць на кірыліцу. Лічу, гэта недарэчна.--[[Удзельнік:Ihar Baranouski|Ihar Baranouski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ihar Baranouski|гутаркі]]) 22:09, 27 красавіка 2020 (+03)
 
== [[Martin S.]] → [[Martin S]] ==