Міхаіл Мураўёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Ацэнкі: пунктуацыя
д →‎Ацэнкі: пунктуацыя
Радок 92:
}}
 
Польскія гісторыкі называлі Мураўёва-вешальніка «новым расейскім [[Чынгісхан]]ам»<ref name="matviejcyk39">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 39.</ref><ref name="matviejcyk44">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 44.</ref>. Сучасьнік Мураўёва В. Пшыбароўскі апісваў яго наступным чынам<ref name="matviejcyk4243">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 42—43.</ref>: «''Ён меў найгоршую рэпутацыю злодзея, рэакцыянэра <...> Партыя Заходнікаў шчыра яго ненавідзіла за гультайства і мангольскія капрызы, Славянафілы пагарджалі ім, зрэшты, не маглі лічыць сваім, бо ён ня меў на гэты конт ніякай дакладнай рэпутацыі, апрача адной, каб напоўніць уласную кішэню і задаволіць свае арыентальныя амбіцыі. Ня меў сяброў, усе яго не цярпелі, а яго маленькая тоўстая фігура, нездарова налітая, пасаджаная на кароткія ножкі, з апухлым, хваравіта-шэрым тварам, з выразам бульдога і мангольска-маскоўскім тыпам, з тыгрынымі вочкамі, круглымі і бліскучымі, як у зьмяі, сваім выглядам выклікала агіду''».
 
[[Файл:Vilnia, Muravyov-viešalnik. Вільня, Мураўёў-вешальнік (1900).jpg|значак|Карыкатура на помнік Мураўёву-вешальніку ў Вільні, каля 1900 г.]]
Радок 98:
Захаваліся сьведчаньні, што сам Мураўёў ганарыўся сваёй мянушкай «вешальнік»: маючы на ўвазе павешанага ў 1826 годзе на царскі загад рэвалюцыянэра-дзекабрыста [[Сяргей Мураўёў-Апостал|Сяргея Мураўёва-Апостала]], віленскі генэрал-губэрнатар любіў паўтараць: «''Я ня з тых Мураўёвых, якіх вешаюць, а з тых, якія самі вешаюць''»<ref name="arlou"/>.
 
У канцы XIX ст. улады Расейскай імпэрыі і структуры [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду]] ([[Расейская праваслаўная царква|Маскоўскага патрыярхату]]) спрабавалі стварыць культ асобы Мураўёўва. У 1895 годзе ў віленскім прадмесьці [[Сьніпішкі|Сьніпішках]] на Кальварыйскай вуліцы ўрачыста адкрылі царкву-школу ў імя Мураўёўва, а ў 1900 годзе ў ягоны гонар асьвяцілі будынак царкоўна-прыходзкай школы ў Горадні<ref name="matviejcyk37">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 37.</ref>. Апроч таго, шырокая прапагандысцкая кампанія разгарнулася ў афіцыйным друку. Некаторыя матэрыялы таго часу зьяўляюцца яскравым прыкладам расейскай [[шавінізм|шавіністычнай]] публіцыстыкі: ''«Сям’я не бяз вырадка» — гаворыць прыслоўе. У нашай славянскай сям’і такім вырадкам зьяўляюцца, бяз сумневаў, палякі''<ref name="matviejcyk37"/> <…> ''расейскі чалавек — усечалавек'' <…> ''нездарма мы — Сьвятая Русь'' <…> ''Адзін толькі М. Мураўёў, не баючыся ні Эўропы, ні дамарослых нашых лібэралаў сьмела і адкрыта сказаў, што тут'' [у колішнім Вялікім Княстве Літоўскі] ''Расея і даў дарогу расейцам''<ref name="matviejcyk38">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 38.</ref>. Кульмінацыяй гэтай кампаніі стала ўсталяваньне ў 1898 годзе помніка Мураўёўву ў [[Вільня|Вільні]]. Напярэдадні, у час і па адкрыцьці помніка сярод віленчукоў пашыраліся праклямацыі і адозвы антымураўёўскага зьместу<ref name="matviejcyk42">Матвейчык Д. Спроба стварэння культу асобы Міхаіла Мураўёва і яе ўплыў на развіццё гістарыяграфіі паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі (1890—1905 гг.) // [[Беларускі гістарычны часопіс]]. — 2018. — № 5. — С. 42.</ref>. Вобраз помніка Мураўёву-вешальніку стаў цэнтральным адразу ў некалькіх карыкатурах. Неўзабаве да помніка мусілі прыставіць [[гарадавы|гарадавога]], які фактычна ахоўваў яго ад месьцічаў. Нагодай да гэтага стала акцыя пратэсту, апісаньне якой пакінула беларуская грамадзкая дзяячка [[Паўліна Мядзёлка]]<ref name="matviejcyk42"/>: «''Каля помніка шпацыруе ўзад і ўперад гарадавы. <...> Ён паявіўся пасьля адной штукі, якую выкінула віленская моладзь. Набралі хлопцы ў бойні трыбухаў і кішок, ноччу абляпілі імі помнік з галавы да ног, а на пастамэнт вылілі некалькі бутэлек валерыянкі. Зляцеліся з ўсяго места сабакі да трыбухаў, а каты на пах валерыянкі. І што там тварылася ў падножжа помніка, можна сабе ўявіць! З таго часу гарадавы днём і ноччу сьцеражэ гэты помнік''».
 
У 1915 годзе пры падрыхтоўцы да эвакуацыі зь Вільні расейскія ўлады дэмантавалі помнік<ref name="matviejcyk44"/>. Пазьней на яго месцы збудавалі грамадзкія прыбіральні. Мінімум адна зь іх існавала яшчэ ў 1990-х гадох<ref>Аскидов Ф. «За вашу и нашу свободу!» Хроника борьбы за независимость [Польши] // [[Родина (исторический журнал)]]. № 12, 1994. С. 75.</ref>.