Валянтына Пашкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
|імя пры нараджэньні = Валянтына Мікалаеўна Жукоўская
|род дзейнасьці = Настаўніца
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|5|2|1916|0|1}}
|месца нараджэньня = [[Казельск]], [[Калуская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
|грамадзянства = [[Канада]]
Радок 22:
|commons =
}}
'''Валянты́на Пашке́віч''' (дзяв. '''Жукоўская'''; [[5 лютага]] [[1916]], [[Казельск]], сёньня [[Калуская вобласьць]], [[Расея]] — [[25 сакавіка]] [[2004]]) — беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка. Сястра [[Раіса Жук-Грышкевіч|Раісы Жук-Грышкевіч]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў радзіне выхадцаў зь [[Берасьце]]йшчыны. Скончыла [[Гімназія імя Адама Міцкевіча (Пружаны)|гімназію імя Адама Міцкевіча]] ў [[Пружаны|Пружанах]] ([[1935]]), паступіла на клясычны факультэт [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]], праз два гады перавялася на фізыка-матэматычны факультэт. Брала актыўны ўдзел у [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускім студэнцкім саюзе]].
 
У [[Другая Сусьветная вайна|Другую Сусьветную вайну]] жыла ў [[Бэрлін]]е, працавала ў перакладніцкім бюро «Вінэта». Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў [[Ватэнштэт|Ватэнштэце]] ([[Ніжняя Саксонія]]), апекавалася беларускім [[Скаўцкі рух|скаўтынгам]]<ref>Вольга Іпатава, Алег Гардзіенка. [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/hanko/24.htm Беларускія дзеячы й арганізацыі ў Канадзе, згаданыя ў кнізе] // Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька / Уклад. В. Іпатавай. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2005. — 192 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.5). ISBN 985-504-006-6.</ref>.
 
У ліпені [[1949]] пераехала ў [[Таронта]], дзе праз год узяла шлюб з грамадзкім дзеячом [[Міхась Пашкевіч|М. Пашкевічам]]. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала й кіравала танцавальным гуртком. Кіравала беларускай суботняй школкай пры [[Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (Таронта)|царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай]].
 
Мае двох дзяцей: Паўлюка й Эву — і дзьве ўнучкі Ларысу й Галіну<ref>[[Раіса Жук-Грышкевіч]]. [http://www.bielarus.org/open.php?n=542&a=13 Слоўнік, зроблены на энтузіязме] // «[[Беларус (газэта)|Беларус]]» №542, [[сакавік]] [[2008]].</ref>.
 
== Працы ==
Радок 42:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пашкевіч, Валянтына}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калускай вобласьці]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі]]