Грэцкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 19:
 
== Гісторыя ==
Клясычная (або старажытная) і сучасная грэцкая мова досыць моцна адрозьніваюцца, хаця некаторыя дасьледчыкі падкрэсьліваюць вялікае падабенства паміж імі. Ужо з 14 стагодзьдзя да н. э. існавала сыстэма пісьма «лінейная Б» (''linear B''), якая была ўпершыню расшыфраваная толькі ў [[1953]] годзе. Пасьля «лінейнай Б» выдзяляюць яшчэ некалькі пэрыядаў у разьвіцьці грэцкай мовы. Падчас гэтак званага элінскага пэрыяду грэцкая мова была фактычна ''[[lingua franca]]'' для жыхароў [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], а потым — [[Бізантыя|Бізантыі]]. На ёй была створаная багатая літаратура.
 
Падчас дамінацыі [[Атаманская імпэрыя|Атаманскай імпэрыі]] грэцкая мова апынулася ў заняпадзе і пацярпела шмат зьменаў.
 
Ад [[1834]] да [[1976]] году праводзілася [[моўная палітыка]] па ўвядзеньні ''Καθαρεύουσα'' (катарэвуса), «правільнай» грэцкай мовы, якая базуецца на клясычнай, але нарэшце ў 1976 годзе ''Δημοτική'' (дымотыкі) — народная гаворка — была прызнаная грэцкім урадам як ''[[de facto]]'' i ''[[de jure]]'' стандарт сучаснай грэцкай мовы. Катарэвус у адрозьненьне ад народнай гаворкі меў скамплікаваную сыстэму дыякрытыкі: тры тыпы націску (востры, тупы, аблегчаны) і два тыпы асьпірацыі (тонкае і густое), а таксама сымбаль трэма. Дымотыка ж мае толькі адзін дыякрытык для азначэньня націску.
 
Цягам стагодзьдзяў лексычны склад грэцкай мовы пацярпеў нязначныя зьмены. Шматлікія словы былі запазычаныя ў [[лаціна|лаціну]], [[італьянская мова|італьянскую]], [[нямецкая мова|нямецкую]], [[ангельская мова|ангельскую]] ды іншыя мовы. Грэцкая мова зьяўляецца крыніцай міжнароднай грамадзкай і навуковай тэрміналёгіі: «[[астраномія]]», «[[дэмакратыя]]», «[[граматыка]]», «[[філязофія]]», «[[антрапалёгія]]».