Гэрбэрт Ўэлз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
| Імя пры нараджэньні =
| Псэўданімы =
| Дата нараджэньня = [[21 верасьня]] [[1866]]
| Месца нараджэньня = [[Бромль]]
| Дата сьмерці = [[13 жніўня]] [[1946]]
| Месца сьмерці = [[Лёндан]]
| Грамадзянства =
Радок 27:
| Сайт =
}}
'''Гэ́рбэрт Джордж Ўэ́лз''' ({{мова-en|Herbert George Wells}}; [[21 верасьня]] [[1866]], [[Бромль]] — [[13 жніўня]] [[1946]], [[Лёндан]]) — брытанскі пісьменьнік і публіцыст. Аўтар вядомых [[Навуковая фантастыка|навукова-фантастычных]] раманаў «Машына часу», «Чалавек-невідзімка», «Вайна сусьветаў» і інш. Знакміты майстар крытычнага рэалізму. Прыхільнік фабіяанства. Тройчы наведваў Савецкую Расею, дзе сустракаўся з [[Ленін]]ым і [[Сталін]]ым.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў Этлас-хаўз, у доме 47 на Хай-стрыт у [[Бромль|Бромлі]], графства [[Кент]]. У сям’і яго называлі «Бэрці», ён быў чацьвертым і апошнім дзіцём Джозэфа Ўэлза (былога сямейнага садоўніка, на той час крамніка і аматара [[крыкет]]у) і яго жонкі Сары Ніл (былой сямейнай служанкі). Сям’я належала да нізоў сярэдняга класа.
 
Вызначальным інцыдэнтам у жыцьці маладога Ўэлза стала [[здарэньне]], якое адбылося ў [[1874]] годзе і прыкавала яго да ложка са зламанай нагой. Каб бавіць час, ён пачаў чытаць кнігі зь мясцовай бібліятэкі, якія яму прыносіў бацька.
 
Маці і бацька Ўэлза ніколі дужа добра ня ладзілі міжсобку, і калі яна вярнулася да працы, адной з умоваў было тое, што месца для мужа і дзяцей ня будзе. Ўэлз бываў у яе ў пэрыяды, калі ня мог знайсьці працы. На шчасьце для Ўэлза, у доме была цудоўная бібліятэка, у якую ён акунаўся і чытаў шмат клясычнай літаратуры, у тым ліку «[[Дзяржава (Плятон)|Дзяржаву]]» [[Плятон]]а, і «[[Утопія (кніга)|Ўтопію]]» [[Томас Мор|Мора]].
 
У [[1883]] Ўэлз ўгаварыў бацькоў адправіць яго вучыцца і выкладаць малодшым клясам у Мідхерсцкай сярэдняй школе. Налета Ўэлз атрымаў стыпэндыю для навучаньня ў Настаўніцкай навуковай вучэльні ў Лёндане і вывучаў біялёгію пад кіраўніцтвам [[Томас Гэнры Гаксьлі|Томаса Гэнры Гаксьлі]].
 
Неўзабаве Ўэлз далучыўся да дыскусійнага клюбу школы. У гэтыя гады ён пачаў цікавіцца магчымасьцю рэфармаваньня грамадзтва. Упершыню зьвярнуўшыся да гэтага пытаньня праз «Дзяржаву» Плятона, ён хутка перайшоў да сучасных ідэй [[сацыялізм]]у ў форме, якую прапаноўвала нядаўна створанае [[Фабіянскае таварыства]] і свабодныя лекцыі, чытаныя ў Келмскат-хаўз, у доме Ўільяма Морыса. Ён таксама быў адным з заснавальнікаў Science School Journal, школьнага часопіса, які дазваляў яму выказаць свае погляды на літаратуру і грамадзтва, а таксама спрабаваў свае сілы ў мастацкай літаратуры: першую вэрсію свайго рамана «[[Машына часу (раман)|Машына часу]]» апублікавалі ў гэтым часопісе пад назвай «Вечныя арганаўты».
 
У [[1891]] Ўэлз ажаніўся са сваёй кузінай Ізабэль Мэры Ўэлз, але пакінуў яе ў [[1894]] годзе дзеля адной са студэнтак, Эмі Кэтрын Робінз, зь якой узяў шлюб у [[1895]] годзе. З Эмі ў яго былі два сыны: Джордж Філіп (якога называлі Джып) і Фрэнк Рычард. Ўэлз быў дыябэтыкам і ў [[1934]] годзе стаў адным з заснавальнікаў арганізацыі, што цяпер вядомая як [[Дыябэтыкі Злучанага Каралеўства]], галоўнай дабрачыннай арганізацыі людзей, якія пакутуюць на дыябэт, у Вялікабрытаніі.
 
Прычыны сьмерці Ўэлза нявысьветленыя. Ён памёр 13 жніўня 1946 г. у сваім доме №13 на Гановэр-тэрас, Рэгентс-парк, Лёндан. У некаторых паведамленьнях прычынай сьмерці называюць дыябэт або рак печані. У сваёй прадмове да выданьня 1941 г. «Вайны ў паветры» Ўэлз заявіў, што яго эпітафіяй варта зрабіць фразу: «Я ж вам казаў. Вы дурні маляваныя», — але яго жаданьне не было задаволенае, бо яго крэміравалі ў крэматорыі Голдэрс-Грын [[16 жніўня]] [[1946]] году і прах пазьней расьсеялі над морам. Сіняя мэмарыяльная дошка ў яго гонар была ўсталяваная ў ягоным доме на Рэгентс-парк.
 
== Пераклады па беларуску ==
Радок 55:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ўэлз, Гэрбэрт}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 21 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1866 годзе]]