Заходняя вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пасьлядоўнасьць назваў
Радок 60:
У склад Заходняй вобласьці першапачаткова ўваходзілі [[Віцебская губэрня|Віцебская]], [[Магілёўская губэрня|Магілёўская]] і [[Менская губэрня|Менская]] [[Губэрня|губэрні]], неакупаваная частка [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]], а з красавіка 1918 году таксама [[Смаленская губэрня]].
 
У красавіку 1918 году ў сувязі з захопам беларускіх земляў [[Армія кайзэраўскай Нямеччыны|кайзэраўскімі войскамі]] ў часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] Заходняя вобласьць была рэарганізаваная, у яе склад увайшла Смаленская губэрня [[Маскоўская вобласьць|Маскоўскай вобласьці]], а адміністрацыйны цэнтар быў перанесены зь Менску ў [[Смаленск]]. У тым сама годзе камісія [[Усерасейскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт|Ўсерасейскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту]] [[РСФСР]] прапанавала стварыць, акрамя Маскоўскае, яшчэ тры вобласьці (камуны): Заходнюю, Паўночную і Ўральскую. Заходнюю камуну прапанавалася стварыць у складзе Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, [[Чарнігаўская губэрня|Чарнігаўскай]], Менскай, Віленскай і [[Ковенская губэрня|Ковенскай]] губэрняў з абласным цэнтрам у Менску. На такіх сама пазыцыях стаяла і кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкаму [[РКП(б)]], аблвыканкаму і [[СНК]] Заходняй вобласьці і [[Заходні фронт (Расея)|Заходняга фронту]]. Яны лічылі Беларусь тэрытарыяльнай адзінкай РСФСР. Аднак іхнія планыпляны не былі зьдзейсьненыя ў сувязі са стварэньнем 1 студзеня 1919 году [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь|Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь]], у склад якой увайшлі Віцебская, [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенская]], Магілёўская, Менская і Смаленская губэрні.
 
== Глядзіце таксама ==