Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне: Бібліяграфія
Радок 4:
|Партрэт = Казімір Сваяк.jpg
|Памер = 200пкс
|Апісаньне = Да [[1916]] г.
|Імя пры нараджэньні =
|Псэўданімы = Казімер Сваяк
Радок 30:
|Сайт =
}}
'''Казіме́р Свая́к''' (сапраўднае імя: ''Кастусь Стаповіч''; [[19 лютага]] [[1890]], вёска [[Барані]], цяпер [[Астравецкі раён]], [[Гарадзенская вобласьць]], [[Беларусь]] — [[16 траўня]] [[1926]], [[Вільня]]) — беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт. Брат [[Альбін Стаповіч|Альбіна Стаповіча]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Раньнія гады ===
У [[1905]] годзе скончыў пачатковую і [[Сьвянцяны|Сьвянцянскую]] павятовую школы. У [[1906]]—[[1907]]1906—1907 жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з «[[Наша Ніва|Нашай Нівай]]». У [[1908]] паступіў у Пецярбурскую духоўную сэмінарыю. У [[1912]] захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У [[1913]] у газэце «[[Bielarus]]» друкуюцца яго творы. З прычыны хваробы толькі ўвесну [[1915]] быў высьвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэньне вікарыем у Камайскі касьцёл. Неўзабаве, на вялікую радасьць К. Стаповіча, яго пераводзяць у [[Клюшчаны]], што побач Баранёў, [[19 чэрвеня]] 1915 газэта «Беларус» зьмясьціла віншаваньне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
 
=== Пасьля высьвячэньня на сьвятара ===
[[Файл:Janka Bylina, Adam Stankievič, Kazimier Svajak.jpg|міні|350пкс|Ксяндзы-літаратары (зьлева направа): [[Янка Быліна]] (1883—1956), [[Адам Станкевіч]] (1892—1949), Казімер Сваяк (Канстанцін Стаповіч, 1890—1926)]]
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле зьвестак Я. Драўніцкага, сьпявалі хлопцы і дзяўчаты зь Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў ня толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песьні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казаньне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касьцёле [[21 лістапада]] [[1915]] году.
 
У Клюшчанах узьнік нелегальны гурток «[[Хаўрус Сваякоў]]», галоўнай задачай якога зьяўлялася самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Тут рыхтавалі й чыталі рэфэраты, ладзілі канцэртна-дэклямацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленьні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасьцей п’есы самаго Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганьнямі К. Стаповіча было адкрыта сем школ. Адна зь іх — бараньская — разьмяшчалася ў бацькоўскай хаце — займала яе палову, потым, калі стала цесна, перайшла да суседа — Вітаўта Буйкі. Не хапала настаўнікаў — К. Стаповіч адкрыў курсы па іх падрыхтоўцы. Падручнікі, школьныя прылады ён таксама прывозіў зь Вільні, часта — набытыя за ўласныя грошы. У канцы [[1916]] за беларусізацыю касьцёла К. Стаповіча пераводзяць на [[Беласточчына|Беласточчыну]] ([[Карыціна]]). Дзе ён таксама спрабаваў увесьці беларускую мову ў касьцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.
 
[[Файл:Hol dusy.JPG|міні|«Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў» (2-е выданьне)]]
 
У [[1917]]—[[1919]]1917—1919 хварэў, зноў паехаў у Закапанэ, дзе адначасова працаваў капэлянам кліматычнага шпіталя. У ліпені [[1919]] сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза [[Вінцук Адважны|Я. Германовіча]] (Вінцук Адважны) у [[Лапеніцы|Лапеніцу]], што пад [[Ваўкавыск]]ам. Там К. Стаповіч выступаў з казаньнямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку зьявіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ужываньня беларускай мовы ў касьцёле.
 
Узімку [[1919]]—[[1920]]1919—1920 — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданьні, эсэ, філязофскія этуды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зьместу, у тым ліку нарыс пра [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], нататку пра аповесьць «[[Дзьве душы]]» М. Гарэцкага, пачынаюць друкаваць ў віленскіх беларускіх пэрыядычных выданьнях. З Закапанэ прыехаў у [[Пабродзе]], дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася [[польска-савецкая вайна]], К. Стаповіч пераяжджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.
 
У канцы [[1920]] К. Стаповіч атрымлівае разьмеркаваньне ў [[Засьвір]], дзе служыў ў напаўразбураным кармяліцкім саборы, пераробленым пасьля паўстаньня [[1863]] году ў праваслаўную царкву. К. Стаповіч стаў першым пробашчам пасьля аднаўленьня касьцёла, тоўстыя і вільготныя сьцены будынка былі шкоднымі для яго здароўя. З-за даносу недобразычліўцаў хутка К. Стаповічу было забаронена служыць на беларускай мове, нават уладамі быў учынены ператрус з мэтаю знайсьці беларускамоўную літаратуру.
 
У Засьвір К. Стаповіча прыяжджаў мастак Ракіцкі, сябра «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз сьвятога Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар сьвятога Язафата К. Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фэст. Таксама прыяжджаў кс. В. Гадлеўскі з Жодзішак, які рабіў казаньні па-беларуску. Бываў мастак і пісьменьнік [[Язэп Драздовіч]], яны з К. Стаповічам абмяркоўвалі тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, беларускага адраджэньня, Драздовіч падарыў Стаповічу некалькі абразоў. Заяжджаў Людовік Хамінскі.
 
Увосень [[1922]] стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень [[1923]] — вясну [[1924]] зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў [[Засьвір]], але хварэе. У [[1924]] у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казімера Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, баляды і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на эвангельскія сюжэты. Зіма [[1924]]—[[1925]]1924—1925 — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой [[1926]] К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават зьявілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але зь цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
== Сьмерць ==
Памёр у Вільні [[6 траўня]], у шпіталі, пры сьмерці быў пры ім ксёндз [[Адам Станкевіч]].<ref>{{артыкул|аўтар = | частка = |загаловак =†Кс. К. СТЭПОВІЧ (Казімір Сваяк).|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2773/235407-1926-15.pdf?sequence=18&isAllowed=y|адказны =[[ Станіслаў Вольскі|Ст. Вольскі]]|выданьне=[[Сялянская ніва]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]]|выдавецтва=Орган Беларускага Сялянскага Саюзу |год=7 траўня 1926|выпуск=|том=|нумар=15 | старонкі=1|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар = | частка = |загаловак = ś†p. Ks. K. Stepowič (Kazimir Swajak). Biłaruski paet.|арыгінал = |спасылка =http://kamunikat.org/bielaruskaja_krynica.html?pub_start=550&pubid=38737|адказны =[[Тамаш Вайцяховіч| T. Wojciechowič]]|выданьне=[[Крыніца (газэта)|Biełaruskaja Krynica ]]. Tydniowaja sialianskaja hazeta|тып=газэта|месца=[[Вільня|Wilno]]|выдавецтва= «Pogon»|год=8 traŭnia 1926|выпуск=|том=|нумар=15| старонкі=1 |isbn=}}</ref> [[7 траўня]] цела перавезьлі ў касьцёл сьвятога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадзтва. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.<ref>{{артыкул|аўтар = | частка = |загаловак =К. Сваяк.|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2773/235407-1926-19.pdf?sequence=22&isAllowed=y|адказны =[[ Станіслаў Вольскі|Ст. Вольскі]]|выданьне=[[Сялянская ніва]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]]|выдавецтва=Орган Беларускага Сялянскага Саюзу |год=28 чэрвеня 1926|выпуск=|том=|нумар=19 | старонкі=2, 3|isbn=}}</ref>
 
К. Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах — ён даўно выбраў сабе месца, але пахавалі яго ў Вільні на [[Могілкі Росы|могілках Росы]], непадалёк ад магілы [[Мікалоюс Чурлёніс|Чурлёніса]]. Хор Віленскай беларускай гімназіі сьпяваў беларускія рэлігійныя песьні. Згодна з жаданьнем, выказаным у тастамэнце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі — па-беларуску, кс. Рэпаць — па-польску, кс. Чыбірас — па-летувіску. На адкрыцьцё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан.
 
== Памяць ==
У [[1990]] [[Адам Мальдзіс|А. Мальдзіс]] падчас візыту ў [[Ватыкан]] пры размове з папам унёс прапанову прылічыць Кастуся Стаповіча да ліку блаславёных. У [[2010]] г. збор яго твораў выйшаў 54-ым томам сэрыі «Беларускі кнігазбор»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ільля Лапато]].|загаловак=Лепшае з творчай спадчыны Казімера Сваяка|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=67095|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=5 кастрычніка 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-10-05 194 (26802)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/67123/5kas-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Творчасьць ==
Друкаваўся з [[1913]] («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» ([[Вільня]], [[1924]]), вершаванага апавяданьня «Чарку дай, браце» ([[Вільня]], [[1926]]). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданьнямі выйшлі «Янка Канцавы» ([[Вільня]], [[1920]], [[1924]]), «Купальле» ([[Вільня]], [[1930]]). Напісаў філязофскі дзёньнік «Дзея маёй мысьлі, сэрца й волі» й «Аўтабіяграфію».
 
== Бібліяграфія ==
* {{артыкул|аўтар =[[Уладзімер Самойла|Суліма]]. | частка = |загаловак = «COR ARDENS»К. Сваяк. «Мая Ліра», Беларускае выдавецкае Таварыства. Вільня — 1924 г.|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2537/235125-1924-27.pdf?sequence=27&isAllowed=y|адказны =рэдактар-выдавец[[Мікалай Шыла| М. Шыла]]|выданьне=[[Сын Беларуса]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]]|выдавецтва=друкарня Левін і сын|год=15 жніўня 1924 |выпуск=|том=|нумар=27| старонкі=2, 3|isbn=}}
* {{артыкул|аўтар =[[Уладзімер Самойла|Суліма]]. | частка = |загаловак =«COR ARDENS»К. Сваяк. «Мая Ліра», Беларускае выдавецкае Таварыства. Вільня — 1924 г. |арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2537/235125-1924-28.pdf?sequence=28&isAllowed=y|адказны =рэдактар-выдавец[[Мікалай Шыла| М. Шыла]]|выданьне=[[Сын Беларуса]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]]|выдавецтва=друкарня Левін і сын|год=17 жніўня 1924 |выпуск=|том=|нумар=28| старонкі=2, 3|isbn=}}
* {{артыкул|аўтар =[[Макар Краўцоў|Świetazar]]. | частка = |загаловак = «Maja Lira» K. Swajaka.|арыгінал = |спасылка =http://kamunikat.org/bielaruskaja_krynica.html?pub_start=570&pubid=38723|адказны =[[Тамаш Вайцяховіч| T. Wojciechowič]]|выданьне=[[Крыніца (газэта)|Biełaruskaja Krynica ]]. Tydniowaja sialianskaja hazeta|тып=газэта|месца=[[Вільня|Wilno]]|выдавецтва= «Pogon»|год=5 studnia 1926|выпуск=|том=|нумар=1| старонкі=4, 5 |isbn=}}
* {{артыкул|аўтар = [[Адам Станкевіч|Ks. Ad. Stankiewič]].| частка = |загаловак = Kazimir Swajak (Ks. K. Stepowič). |арыгінал = |спасылка =http://kamunikat.org/bielaruskaja_krynica.html?pub_start=550&pubid=38738|адказны =[[Тамаш Вайцяховіч| T. Wojciechowič]]|выданьне=[[Крыніца (газэта)|Biełaruskaja Krynica ]]. Tydniowaja sialianskaja hazeta|тып=газэта|месца=[[Вільня|Wilno]]|выдавецтва= «Pogon»|год=16 traŭnia 1926|выпуск=|том=|нумар=16| старонкі=1—3|isbn=}}
* {{артыкул|аўтар =[[Антон Луцкевіч|Ант. Навіна]]. | частка = |загаловак = «Казімір Сваяк»|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2318/219737-1926-7.pdf?sequence=7&isAllowed=y|адказны =[[Аляксандар Вільчыцкі]]|выданьне=[[Беларуская справа]]|тып=газэта|месца=[[Вільня ]]|выдавецтва=друкарня Левін і сын |год=14 траўня 1926|выпуск=|том=|нумар=7 | старонкі=2, 5 |isbn=}}
* {{артыкул|аўтар =Каз. Сваяк.| частка = |загаловак =Чарку дай, браце...|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2773/235407-1926-37.pdf?sequence=40&isAllowed=y|адказны =[[ Станіслаў Вольскі|Ст. Вольскі]]|выданьне=[[Сялянская ніва]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]]|выдавецтва=Орган Беларускага Сялянскага Саюзу |год=11 лістападу 1926|выпуск=|том=|нумар=37| старонкі=2, 3|isbn=}}
* {{артыкул|аўтар =Каз. Сваяк.| частка = |загаловак =Чарку дай, браце...|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2773/235407-1926-38.pdf?sequence=41&isAllowed=y|адказны =[[ Станіслаў Вольскі|Ст. Вольскі]]|выданьне=[[Сялянская ніва]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]]|выдавецтва=Орган Беларускага Сялянскага Саюзу |год=18 лістападу 1926|выпуск=|том=|нумар=38| старонкі=2|isbn=}}
* {{Кніга|аўтар =Казімір Сваяк.|частка = |загаловак =«Дзея маей мысьлі, сэрца і волі.»|арыгінал = |спасылка = http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=2943|адказны = |выданьне =4-е выданьне |месца =[[Менск]] |выдавецтва =|год =1992 |том = |старонкі = |старонак =44 |сэрыя = |isbn = |наклад = }}
* {{Кніга|аўтар =Казімір Сваяк.|частка = |загаловак =«Выбраныя творы»|арыгінал = |спасылка =http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=23699 |адказны =Рэдактар: Ірына Багдановіч — укладаньне, прадмова, камэнтар |выданьне = |месца =[[Менск]] |выдавецтва =Беларускі Кнігазбор|год = 2010|том = |старонкі = |старонак =472 |сэрыя = Серыя І. Мастацкая літаратура |isbn =978-985-6976-06-6 |наклад = }}
 
== Крыніцы ==