Лютэранства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Беларусь: выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Пратэстанцтва}}
[[Файл:Belarus-Polatsk-Lutheran Church-1.jpg|міні|Лютаранская царква ў [[Полацак|Полацку]]]]
'''Лютэра́нства''' — [[пратэстантызм|пратэстанцкая]] плынь у [[Хрысьціянства|хрысьціянстве]]. Паўстала ў выніку рэфармацыйнага руху ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] ў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]].
 
Галоўны пастулят тэалёгіі лютэранства — выратаваньне асабістай верай, якая даруецца Богам, без дапамогі царквы. Сувязь Бога й чалавека набывае ўнутраны, асабісты характар, царква перастае быць пасярэднікам паміж Богам і чалавекам. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, сьвятары страчваюць палажэньне асобага саслоўя, адмаўляюцца каталіцкія манаства, бясшлюбнасьць сьвятароў. Рэлігійныя суполкі самі запрашаюць пастараў і выбіраюць кіруючыя органы — кансысторыі. Крыніцай веравучэньня зьяўляецца [[Біблія]], якую вернік мае права самастойна тлумачыць, і веравызнавальны зборнік «Кніга згоды»<ref name="з"/>. У кірхах (храмах) няма абразоў. 3 7 тайнасьцяў каталіцкай царквы засталіся хрышчэньне, прычасьце і пакаяньне. У герархіі — [[дыякан]], прэсьвітэр і япіскап. Прызнаюцца пастановы першых 7 сусьветных сабораў Адзінай Царквы і адпаведна працы айцоў царквы першых 7 стагодзьдзяў пасьля нараджэньня Ісуса Хрыста. На гледжаньне прыхода ([[адыяфара]]) пакідаецца выбар заходняй або праваслаўнай (Яна Златавуста) [[Літургія|літургіі]]<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Нашчадкі Рэфармацыі|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=5 сакавіка 2003|нумар=54 (24738)|старонкі=3|issn=1990-763x}}</ref>. Набажэнства вядзецца на роднай мове. У кульце лютэранства ўвасабляецца прынцып таннай царквы.