Пасаг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д .
W (гутаркі | унёсак)
д +крыніца
Радок 6:
== У пісьменстве ==
У 1893 годзе францускі пісьменьнік [[Гі дэ Мапасан]] напісаў сатырычны аповед «Пасаг»<ref>{{Навіна|аўтар=[[Гі дэ Мапасан]]|загаловак=Пасаг|спасылка=http://knihi.com/Hi_de_Mapasan/Pasah.html|выдавец=[[Беларуская палічка]]|дата публікацыі=2019|дата доступу=7 лістапада 2019}}</ref>.
 
== Вялікае Княства Літоўскае ==
У [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году|Статуце ВКЛ 1588 году]] існаваў 5-ы Разьдзел «Аб праве пасагу і аб вене», які налічваў 22 артыкулы: 1) «Якім звычаем [[бацька]], выдаючы дачку сваю замуж, павінен замацаваць і забясьпечыць запіс [[Вена (права)|вена]] ад зяця»; 2) «Як павінен [[муж]] жонцы запісаць вена»; 3) «Пасьля сьмерці бацькавай як павінныя дзеўкі з [[Маёнтак|маёнтка]] бацькавага выпраўляемыя быць»; 4) «Аб даўнасьці прамаўчаньня пасагу»; 5) «Аб такой [[Удава|удаве]], якая, выходзячы замуж дзеўкай, а пасьля сьмерці мужа свайго ўдавой з дарослымі дзецьмі застанецца»; 6) «Аб такой удаве, якая, выходзячы замуж [[Дзяўчына|дзеўкай]], а пасьля сьмерці мужа свайго застанецца бязьдзетнай удавой»; 7) «Каторы бы аселы ці неаселы ажаніўся ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]]»; 8) «Аб дзеўках, якія б бяз згоды бацькоў замуж пайшлі»; 9) «Аб дзеўках, якія пасьля сьмерці бацькоў сваіх бяз згоды [[брат]]оў або стрыяў замуж пойдуць»; 10) «Хто б з дзьвюма або з трыма [[жонка]]мі дзяцей меў»; 11) «Аб удаве, якая застанецца зь дзецьмі непаўналетнімі, і аб дзецях без апекуноў пасьля памерлых»; 12) «Аб удаве, якая за простага чалавека, ня [[шляхціц]]а, замуж пайшла»; 13) «Аб удаве, якая хацела б пасьля сьмерці мужа свайго за другога мужа пайсьці»; 14) «Аб [[спадчына]]х, якія пароўну на [[сын]]а і на дачок прыходзяцца, і аб пасагу матчыным, калі б нікому не запісала»; 15) «Аб параўнаньні пасагу розных жонак перад разьдзелам [[Маёмасьць|маёмасьці]] дзецям»; 16) «Калі б якая ўдава замуж пайшла»; 17) «Аб маёнтку, на якім муж жонцы забесьпячэньне аформіць»; 18) «Аб крыўдах, якія чыняцца мужам з маёнтка, вянованага жонцы»; 19) «Аб бязьдзетнай жонцы»; 20) «Аб разводах шлюбных перад судом духоўным»; 21) «Аб уступленьні ў шлюб людзей бедных»; 22) «Каб ніхто кроўных у шлюб ня браў»<ref name="а">{{Кніга|аўтар=|частка=Разьдзел V. Аб праве пасагу і аб вене|загаловак=Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|арыгінал=|спасылка=|адказны=перакл. [[Алена Шагун]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларусь (выдавецтва)|Беларусь]]|год=2002|том=|старонкі=109-116|старонак=207|сэрыя=|isbn=985-01-0243-8|наклад=2000}}</ref>.
 
Згодна 1-му артыкулу 5-га раздзела Статута ВКЛ 1588 году ўстанаўлівалася: «кожны абывацель гэтага панства, якога-небудзь будучы стану, выдаючы [[Дачка|дачку]] сваю замуж і даючы за ёю пасаг або выправу па добрай волі сваёй, перш чым дачку выдасьць, павінен ад [[Зяць|зяця]] ўзяць запіс пад пячаткай і з подпісам рукі яго, хто пісаць умее, і пад пячаткамі людзей добрых, якім ён на трэцяй частцы маёнтка ляжачага свайго гэты пасаг, гэта значыць грошы наяўныя, золата, срэбра, [[жэмчуг]], [[Каштоўныя камяні|дарагое каменьне]], удвая ацэньваючы. А іншую выправу — строі і ўсякія ўборы, і [[Палатно|палотны]] белыя, коні, каляскі і ўсе іншыя рэчы рухомыя — адной ацэнкай без падваеньня ацаніць, павінен апісаць». Паводле 2-га артыкула, «толькі можна будзе завяшчаць пасаг свой». Тамсама адзначалася, што «бацька, [[маці]], браты або іншыя блізкія, яшчэ ня выдаўшы дзеўкі замуж, павінныя перш за ўсё глядзець, калі б таго зяця яго трэцяя частка маёнтка ўдвая каштаваць магла супраць пасагу той дзеўкі, на чым бы ёй супраць таго меў венаваць». У 8-м артыкуле зазначалася: «Дзе б якая дзеўка бяз волі бацькавай і матчынай ішла замуж, тая траціць пасаг і маёнтак вотчынны і мацярынскі». Паводле 14-га артыкула, «пасаг матчын, які б нікому ня быў запісаны, — гэта ўсё павінна ісьці ў роўны падзел паміж усімі дзецьмі, як сынамі, так і дочкамі». У 19-м артыкуле згадвалася: «чацьвёртая частка паводле даўніх правоў асабліва для выдачы дзевак замуж адкладваецца без усякай розьніцы, хаця б іх было і намнога больш або таксама і адна». Паводле 22-га артыкула, «жонка тая, дзе б, ведаючы аб [[Роднасьць|кроўнасьці]], замуж ішла, пасаг свой траціць». Гэтак устанаўлівалася, «каб падданыя нашыя паводле правоў Божых і хрысьціянскіх жылі ў шлюбе сьвятым, таму каб ніхто не асьмельваўся [[Кровазьмяшэньне|кроўных у шлюб]] браць, пакуль бы мінулі 4 [[Пакаленьне|пакаленьні]], пасьля сябе ідучыя, так з боку бацькі, як маці, а народжаных у тую лічбу не лічачы»<ref name="а"/>.
 
== Крыніцы ==