Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай (Вялейка): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Vialejka, Rynak, Marynskaja. Вялейка, Рынак, Марынская (1938).jpg|170пкс|значак|Малюнак 1938 году]]
 
Прыклад сынадальнага кірунку [[эклектыка (архітэктура)|эклектычнай]] царкоўнай архітэктуры [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Мае 4-часткавую кампазыцыю: [[прытвор]]-[[званіца|званіц]]а, [[трапезная]], малітоўная заля з бакавымі [[прыдзел]]амі, паўкруглая [[апсыда]]. 4-схільны дах цэнтральнага кубападобнага аб’ёму завяршаецца невялікім пяцікупальлем, узьведзеным на 4-граннай плятформе. Гранёны шацёр [[чацьвярык|чацверыковай]] званіцы над прытворам завяршаецца [[купал-цыбуліна|купалам-цыбулінай]]. На буйных гранях шатра месьцяцца гадзіньнікі. Лучковы праём галоўнага ўвахода мае выгляд высокага парталу з круглым акном-ружай і кілепадобнай аркай у завяршэньні. Аркавыя фасады бакавых прыдзелаў накрывае кілепадобны дах. Такую ж самую форму атрымалі [[ліштва|ліштвы]] аркавых адзінарных і здвоеных аконных праёмаў. Архітэктурная плястыка, пазычаная з дойлідзтва [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]: аркатурныя паясы, кілепадобныя аркі, купалы-цыбуліны, прафіляваныя [[карніз]]ы з [[сухарыкі (архітэктура)|сухарыкамі]], [[лапатка ( архітэктура)|лапаткі]], [[філёнга|філёнгі]].