Вэпская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне спасылкі
Радок 3:
| Назва мовы ў арыгінале = vepsän kel'
| Краіны ўжываньня = [[Расея|Расеі]]
| Рэгіён = [[Рэспубліка Карэліі|Карэлія]], [[Ленінградзкая вобласьць|Ленінградзкая]] і [[Валагодзкая вобласьць|Валагодзкая]] вобласьці
| Колькасьць карыстальнікаў = 3613 чалавек<ref>[http://gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls Усерасейскі перапіс насельніцтва 2010 году]</ref>
| Клясыфікацыя = [[Уральскія мовы|Уральская сям'я]]
Радок 18:
| Выява =
}}
'''Вэ́пская мова'''  — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям'ісям’і, на якой размаўляе [[фіна-вугры|фіна-вугорскі]] народ [[вэпсы]].
 
Распаўсюджаная галоўным чынам на паўднёвым усходзе рэспублікі Карэлія (Прыанескі раён), Валагодзкай вобласьці (Выцягорскі і Бабаеўскі раёны), Ленінградзкай вобласьці (Баксітагорскі, Ладзейнапольскі, Падпароскі й Ціхвінскі раёны), а таксама ў некаторых асобных вёсках вэпскіх перасяленцаў у [[Кемераўская вобласьць|Кемераўскай]] і [[Іркуцкая вобласьць|Іркуцкай]] абласьцёх.
 
== Колькасьць носьбітаў ==
У [[2010]] годзе паводле Ўсерасейскага перапісу насельніцтва адзначана прыкладна 3600 чалавек, якія размаўляюць на вэпскай мове. У [[2002]] годзе гэтая колькасьць складала 5750 чалавек<ref>[http://ethnologue.com/show_language.asp?code=vep Veps. A language of Russian Federation (Europe). Ethnologue.]{{ref-en}}</ref>. Паводле перапісу насельніцтва [[СССР]] у [[1989]] годзе гэтая колькасьць складала прыкладна 6400 чалавек.
 
Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі [[ЮНЭСКО]]<ref>[http://unesco.org/culture/languages-atlas/index.php UNESCO Atlas of the World'sWorld’s Languages in Danger]{{ref-en}}</ref>.
 
== Агульная характарыстыка ==
 
=== Пісьмовасьць ===
Першыя працы па стварэньні літаратурнага стандарту й артаґрафіі мовы пачаліся ў 1930 гадох. Ужо ў тыя часы вэпская пісьмовасьць базавалася на лацінскай ґрафіцы. У [[1937]] годзе альфабэт быў пераведзены на [[кірыліца|кірыліцу]], але ў нашыя часы на практыцы ён ужываецца вельмі рэдка.
Радок 72 ⟶ 73:
Існуе 4 дыялекты вэпскае мовы, адзін зь якіх ужо зьяўляецца мёртвым.
 
* † Ісаеўскі  — дыялект, на якім размаўлялі на тэрыторыі сучаснага Каргапальскага раёну ([[Архангельская вобласьць]]). Вымер на мяжы [[19 стагодзьдзе|ХІХ]] і [[20 стагодзьдзе|ХХ]] стагодзьдзяў
* Паўднёвы  — распаўсюджаны на тэрыторыі Баксітагорскага раёну [[Ленінградзкая вобласьць|Ленінградзкае вобласьці]]
* Паўночны  — распаўсюджаны на крайнім паўночным усходзе і паўднёвым усходзе Карэліі (бераг [[Анескае возера|Анескага возера]])
* Сярэдні  — распаўсюджаны ў значнай частцы паўночнага ўсходу Ленінградзкае вобласьці (Ладзейнапольскі, [[Падпароскі раён|Падпароскі]], Ціхвінскі раёны) і паўночнага захаду Валагодзкае вобласьці (Выцягорскі й Бабаеўскі раёны).
 
== Гісторыя вывучэньня ==
Вэпскую мову вывучаў у 20 гадох [[19 стагодзьдзе|ХІХ]] ст.стагодзьдзя расейскі лінґвіст і этноґраф Андрэас Шогрэн, які і вынайшоў гэтую мову падчас сваіх экспэдыцыяў. Пазьней, у 50 гадох гэтага ж стагодзьдзя мову вывучаў фінскі лінґвіст Эліяс Лёнрат. У савецкія часы вэпская мова дасьледвалася карэльскімі і эстонскімі лінґвістамі.
 
== Грамадзкае жыцьцё ==
Радок 84 ⟶ 85:
Вэпская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай нароўні зь дзяржаўнай [[расейская мова|расейскай]] у Вэпскім нацыянальным і Шокшынскім вэпскім сельскіх паселішчах. Таксама мова была афіцыйнай у [[Вэпская нацыянальная воласьць|Вэпскай нацыянальнай воласьці]] у пэрыяд яе існаваньня (з [[1994]] па [[2005]] гады). У месцах традыцыйнага пражываньня вэпсаў дарожныя ўказальнікі прадубляваныя на вэпскай мове.
 
Выкладаньне мовы ў савецкія часы не вялося з [[1937]] году. Зараз вэпская мова выкладаецца ў Фіна-вугорскай школе імя Э. Лёнрата ([[Петразаводзк]]), у Інстытуце народаў Поўначы, Карэльскай дзяржаўнай пэдаґаґічнай акадэміі і ў Петразаводзкім дзяржаўным унівэрсытэце. У якасьці школьнага прадмэта выкладаньня мова вывучаецца ў некалькіх школах Ленінградзкае вобласьці і Карэліі.
 
На вэпскай мове штомесяц выходзіць ґазэта {{Падказка|Kodima|«Родная зямля»}}.