Мікола Блёдуха: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
дапаўненьне
Радок 18:
|Сайт =
}}
'''Міко́ла (''Мікала́й Хве́даравіч'') Блёдуха'''<ref name="Biełkrynica">{{артыкул|аўтар=|загаловак=Успамін аб М. Ф. Блёдухо|арыгінал=|спасылка=https://www.facebook.com/photo.php?fbid=478844516208673|аўтар выданьня=|выданьне=[[Biełaruskaja krynica]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1935|выпуск=|том=|нумар=12|старонкі=|isbn=}}</ref>, пасьля русыфікацыі '''Бліяду́ха/Бліядухо́''' (10 сьнежня 1878, [[Ігумен]], [[Менская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] — 13 студзеня 1935, [[Менск]], [[БССР]]) — беларускі [[Геалёгія|геоляг]], акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук БССР]], [[прафэсар]] (1926). Арганізатар геалягічнай службы БССР, складальнік першай [[Геалягічная мапа|геалягічнай мапы]] Беларусі, адзін з заснавальнікаў сыстэмнага вывучэньня [[Карысныя выкапні|выкапняў]] у Беларусі.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 27:
Далейшая геалягічная дзейнасьць Міколы Блёдухі зьвязаная з [[Сыбір]]’ю, дзе ён загадваў золатастопкавай і аналітычнай лябараторыяй у [[Томск]]у (1903—1911), узначальваў Енісейскую горную акругу ў [[Краснаярск]]у (1911—1917), кіраваў горна-пошукавымі партыямі на [[Алтайскі край|Алтаі]] (1917—1922). Зь ягоным удзелам у Сыбіры былі адкрытыя радовішчы мармуру, даляміту, пірыту, бурага вугалю, каляровых мэталаў.
 
Быў старшынём [[Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны|Беларуска-ўкраінскага камітэту помачы ахвярам вайны]] ([[Барнавул]]), а пасьля арганізацыі Беларускай грамады і Міжнароднага камітэту бежанцаў у Сыбіры стаў у апошнім адным зь беларускіх прадстаўнікоў. У 1920 року абраны і старшынём Беларускай грамады<ref name="Biełkrynica" />.

У 1922 року Блёдуха ачоліў горны аддзел Управы Савета народнай гаспадаркі [[Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка|Беларускай ССР]]. З 1923 року выкладаў у [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]], загадваў катэдрай геалёгіі. У 1926 року атрымаў званьне [[прафэсар]]а.
 
У горным аддзеле Мікола Блёдуха кіраваў геалягічнымі дасьледаваньнямі, ладзіў палявыя партыі, складаў кадастар нярудных карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусі. Першая мапа іхняга заляганьня ў БССР маштабам 1 : 800 000 скончаная ў 1926 року. З улікам новых геалягічных зьвестак мапа няруднай мінэральнай сыравіны была выдадзеная [[Акадэмія навук БССР|Акадэміяй навук БССР]] (1933).