Мікола Блёдуха: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Мікалай_Фёдаравіч_Бліадухо?oldid=3303836
дапаўненьне
Радок 17:
|Сайт =
}}
'''Міко́ла (''Мікала́й Хве́даравіч'') Бліядухо́''' (10 сьнежня 1878, [[Ігумен]], [[Менская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] — 13 студзеня 1935, [[Менск]], [[БССР]]) — беларускі [[Геалёгія|геоляг]], акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук БССР]], [[прафэсар]] (1926). Арганізатар геалягічнай службы БССР, складальнік першай [[Геалягічная мапа|геалягічнай мапы]] Беларусі, адзін з заснавальнікаў сыстэмнага вывучэньня [[Карысныя выкапні|выкапняў]] у Беларусі.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 41:
Абгрунтаваў пастаноўку [[Геафізыка|геафізычных дасьледаваньня]] і глыбокага сьвідраваньня ў [[Менск]]у, [[Полацк]]у, [[Бабруйск]]у, [[Даманавічы|Даманавічах]] і інш. Асаблівую вядомасьць набыла прабітая ў 1928—1929 роках на прапанову Бліядухо сьвідравіна №4 ў цэнтры Менску. Ейная глыбіня складала 353,8 м, што дазволіла ня толькі вырашыць праблему водазабесьпячэньня места, але й даведацца ягоную геалягічную будову, давесьці прысутнасьць уласных мінэральных водаў<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = https://time.bsu.by/ru/72-person/fakultety/geograficheskij-fakultet/955-bliodukho-nikolaj-fedorovich-10-12-1878-13-01-1935.html| копія = | дата копіі = | загаловак = Блиодухо Николай Федорович (10.12.1878—13.01.1935)| фармат = | назва праекту = История БГУ| выдавец = Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт| дата доступу = 12 ліпеня 2019 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
Бліядухо падараваў Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту вялікую калекцыю горных пародаў і мінэралаў, якія сабраў у розных раёнах Савецкага Саюзу. Гэтая калекцыя стала пачаткам кабінэту мінэралёгіі і крышталёграфіі, а пазьней — Музэю землязнаўства [[Геаграфічны факультэт БДУ|геаграфічнага факультэту БДУ]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = https://geo.bsu.by/index.php/by/faculty/muzej-zemlyazna-stva.html| копія = | дата копіі = | загаловак = Музэй землязнаўства| фармат = | назва праекту = Факультэт| выдавец = Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ| дата доступу = 12 ліпеня 2019 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Напісаў каля 200 навуковых працаў, зьвязаных з вывучэньнем розных пытаньняў [[Геалёгія Беларусі|геалёгіі]] і [[Геамарфалёгія|геамарфалёгіі]] тэрыторыі Беларусі. Апублікаваў каля 20 навуковых працаў, у тым ліку 3 манаграфіі. У сваіх творах Бліядухо паказваў цяжкасьць геалягічнага вывучэньня тэрыторыі Беларусі ў сувязі з рэдкай аголенасьцю карэнных (мэзазойскіх і палеазойскіх, збольшага дэвонскіх) адкладаў пры магутным разьвіцьці пародаў чацьверыковага ўзросту. Ён лічыў неабходным правядзеньне ў рэспубліцы геафізычных дасьледаваньняў і прабіцьця глыбокіх сьвідравінаў дзеля вызначэньня тэктонікі і выяўленьня магчымых карысных выкапняў, у тым ліку падземных водаў як крыніцаў водазабесьпячэньня. Зьвярнуў увагу на істотнасьць вывучэньня і картаграфаваньня чацьверыковах адкладаў з мэтаю выяўленьня розных відаў мінэральнай сыравіны. Характарызуючы рэльеф зямной паверхні, ён паказваў на цесную повязь ягоных формаў з геалягічнай будовай. Мікола Бліядухо першым даў клясыфікацыю рэльефу Беларусі, заснаваную на генэтычных замалёўках даліны ракі [[Сож]].
Радок 58:
== Ушанаваньне памяці ==
* У Менску на будынку [[Інстытут геалягічных навук НАН Беларусі|Інстытуту геалягічных навук НАН Беларусі]] ([[Вуліца Акадэміка Купрэвіча (Менск)|вул. Акадэміка Купрэвіча]], 7) у 1979 року ўсталяваная мэмарыяльная дошка<ref name="ЗП">{{Літаратура/Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
 
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 66 ⟶ 70:
* Махнач А. С., Голубцов В. К. Николай Фёдорович Блиодухо — выдающийся белорусский геолог (к 90-летию со дня рождения) // Весці АН БССР, серыя хім. навук. 1969. № 1.
* {{Літаратура/Рэспубліка Беларусь: Энцыкляпэдыя ў 6 тамах|2}}
 
== Крыніцы ==
 
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [https://time.bsu.by/ru/72-person/fakultety/geograficheskij-fakultet/955-bliodukho-nikolaj-fedorovich-10-12-1878-13-01-1935.html Гісторыя БДУ] {{ref-ru}}
* [http://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/bliodukho.php Памяці вучонага] // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі