Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д →‎Апісаньне ордэна: кірылічная «і»
Радок 39:
 
== Апісаньне ордэна ==
Знак ордэна ўяўляў сабой срэбны трохкутны шчыт, пакрыты чырвонай эмальлю. У цэнтры ордэна на фоне белай эмалі — накладная шасьцярня з чырвонай эмалевай пяціканцовай зоркай і літарамі «[[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]» у сярэдзіне. У ніжняй частцы зоркі намаляваныя сякера і серп, справа ад шасьцярні — тры каласы пшаніцы, зьлева — чырвоны сьцяг. Пад імі надпіс: «Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка». Над шчытом надпісы [[БССР]] выкананыя на [[ідыш]] (зьлева) і па-польску (справа) — ווסרר і BSRR. Пад імі надпіс «ПролетарыiПролетарыі усiхусіх краёў, злучайцеся».
 
Разам з ордэнам уручалася і маляўнічая адмысловая грамата, якая таксама была распрацаваная мастаком [[Генадзь Змудзінскі|Генадзем Змудзінскім]]. Тэкст граматы абвяшчаў: «''Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі ў адзначэньне выкананьня грамадзянінам (імя) свайго абавязку перад Сацыялістычнай Айчынай на фронце працы (называлася прадпрыемства і акалічнасьці) уручае яму знак ордэна Працоўны Чырвоны Сьцяг БССР — знак Сусьветнай Сацыялістычнай Рэвалюцыі''».