Бусяж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 48:
|Сайт =
}}
'''Бу́сяж'''<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Берасьцейская вобласьць}} С. 155</ref> — [[вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на [[Бусяж (рака)|аднайменнай рацэ]]. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам [[Мілейкаўскі сельсавет|Мілейкаўскага сельсавету]] [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2010 год — 182 чал. ([[2010]]).
 
Бусяж — даўняе [[мястэчка]] [[Слонімскі павет|гістарычнай Слонімшчыны]] (частка [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградчыны]]). Да нашага часу тут захавалася [[Царква Прачыстай Багародзіцы (Бусяж)|царква Прачыстай Багародзіцы]] ў стылі [[барока]], помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Радок 57:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца [[1556]] годам: на сэсіі Слонімскага земскага суду (судзьдзя Ян Віктарын з [[Івацэвічы|Івацэвічаў]]) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, [[зямянін]]а [[Слонімскі павет|Слонімскага павету]], на Лаўрына Аравіцкага ўва ўкрываньні зьбеглых ад яго сялянаў. Маёнтак уваходзіў у склад [[Слонімскі павет|Слонімскага павету]] [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага ваяводзтва]].
 
У [[1645]] годзе маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па сьмерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і ягонага брата Крыштапа, каноніка віленскага. [[15 траўня]] [[1648]] году браты прадалі маёнтак [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлеру]] [[Казімер Леў Сапега|Казімеру Льву Сапегу]]. У [[1779]] годзе на месцы драўлянай узьвялі новую мураваную царкву. Пры ёй [[27 жніўня]] штогод праводзіўся кірмаш.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Бусяж апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Слонімскім павеце<ref>{{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|15-1}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XV_cz.1/279 279].</ref>. У [[1863]] годзе тут адкрылася двухклясная народная вучэльня.
 
На [[1886]] год у Бусяжы было 17 двароў, існавалі царкоўны прыход, школа, карчма, вадзяны млын. На [[1905]] год сялянскі зямельны клін складаў 572 дзесяціны.
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Бусяж абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] угоду ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Бусяж апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], у Косаўскай гміне Косаўскага павету. На [[1924]] год у мястэчку было 16 будынкаў, у фальварку — 2.
 
У [[1939]] годзе Бусяж увайшоў у [[БССР]], дзе ў [[1940]] годзе стаў цэнтрам [[Бусяскі сельсавет|сельсавету]] [[Косаўскі раён|Косаўскага раёну]]. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут быў 91 двор, працавалі крама, пошта, хата-чытальня, мэдычны пункт. У [[1957]] годзе адбыўся першы выпуск Бусяскай сярэдняй школы. На [[2002]] год у вёсцы была 81 гаспадарка, на [[1 студзеня]] [[2008]] году — 79 гаспадарак.
 
== Насельніцтва ==
=== Дэмаграфія ===
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1886]] год — 187 чал.
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1905]] год — 328 чал. у ''мястэчку Бусяжы'' і 14 чал. у ''фальварку Бусяжы''; [[1924]] год — 136 чал. у ''мястэчку Бусяжы'' і 16 чал. у ''фальварку Бусяжы''; [[1940]] год — 365 чал.; [[1959]] год — 179 чал.; [[1970]] год — 175 чал.; [[1979]] год — 202 чал.; [[1999]] год — 213 чал.
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2002]] год — 219 чал.; [[1 студзеня]] [[2008]] году — 211 чал.; [[2010]] год — 182 чал.
 
=== Інфраструктура ===
Радок 82:
== Турыстычная інфармацыя ==
 
=== Славутасьці ===
=== Выдатныя мясьціны ===
* [[Царква Прачыстай Багародзіцы (Бусяж)|Царква Прачыстай Багародзіцы]] (XVІIІ ст.; [[Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)|Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія]], цяпер у валоданьні [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|БЭМП]])
 
Радок 89:
 
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Краявіды Бусяжа" perrowclass="4center">
Busiaž, carkva (4.04.2011).jpg|Царква, агульны выгляд
Church of the Assumption in Busiaž (4.04.2011).jpg|Галоўны фасад
Busiaž, carkva (2011).jpg|З боку [[апсыда|апсыды]]
Царква ў в. Бусяж.JPG|Званіца
</gallery></center>
 
== Крыніцы ==
Радок 107:
 
{{Навігацыйная група
|назоў = Бусяж у сучасным [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі|адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле]] [[Беларусь|Беларусі]]
|стыль_назова = background-color: {{Колер|Беларусь}};
|Мілейкаўскі сельсавет
|Івацэвіцкі раён
}}
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Слонімшчыны}}