Зэмбін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Славутасьці: дапаўненьне
Радок 159:
* [[Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Зэмбін)|Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі]]. Кляштар дамініканаў у 1609 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1640 годзе) фундаваў падкаморы ашмянскі [[Адам Мацей Саковіч]] і ягоная жонка. У 1790 годзе стары драўляны будынак згарэў. У 1790—1809 гадох будаваўся новы мураваны касьцёл, асьвечаны 15 жніўня 1809 году. У 1833 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі кляштар праз актыўны ўдзел манахаў у вызвольным паўстаньні. Касьцёл дзейнічаў да 1933 году і пэўны час у [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]]. Будынак захаваўся да нашага часу, знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане і патрабуе неадкладнай рэстаўрацыі.
* Царква Сьвятога Міхала Арханёла ([[мураўёўкі|мураўёўка]]). Першую драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву збудавалі паміж 1783 і 1800 гадамі пад тытулам Сьвятой Тройцы. У 1807 годзе яна згарэла. У 1811 годзе царкву адбудавалі намаганьнямі Францішка Сержпутоўскага. У 1839 годзе расейскія ўлады глалтоўна адабралі зэмбінскі прыход у [[Сьвяты Пасад|Сьвятога Пасаду]] ў валоданьне [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. У 1840 годзе праводзіўся рамонт будынка, які абшылі дошкамі. У 1862 годзе на месцы старой узьвялі новую драўляную царкву пад тытулам Сьвятога Мікалая. Яе будаваньне каштавала 2225 рублёў. У 1900 годзе будынак згарэў. Узамен у пачатку XX ст. збудавалі новую цагляную царкву, што захавалася да нашых дзён.
* [[Музэй народнай славы (Зэмбін)|Музэй народнай славы]] (філіял [[Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музэй|Барысаўскага дзяржаўнага аб’яднанага музэю]]), у якім знаходзіцца, у тым ліку, калекцыя рэплікаў карцін майстроў эўрапейскага жывапісу, перададзеных музэю [[Надзея Хадасевіч-Лежэ|Надзеяй Хадасевіч-Лежэ]], і 6 мазаік працы самой мастачкі<ref>[https://novychas.by/kultura/viktar_marcinovic_malienjki_lu Віктар Марціновіч: Маленькі Луўр у Зембіне]</ref>.
 
=== Страчаная спадчына ===