Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д {{Заля славы вялікіх амэрыканцаў}}
Радок 88:
У кастрычніку 1937 году ён даў «[[Карантынная прамова|Карантынную прамову]]», мэтай якой ставілася ўтрыманьне агрэсараў. Ён выказаў здагадку, што мілітарысцкія дзяржавы разглядаюцца як пагроза грамадзкаму здароўю й павінны знаходзіцца ў «''карантыне''». Пры гэтым ён таемна прасоўваў праграму будаўніцтва вялікай колькасьці падводных лодак, якія маглі бы блякаваць Японію<ref>Williamson Murray and Allan R. Millett, A war to be won: fighting the Second World War (2001) pp 223—224</ref>. Але ў часы падпісаньня [[Мюнхэнская дамова 1938 году|Мюнхэнскай дамовы]] ў 1938 годзе, на якой ЗША не былі прадстаўленыя, Рузвэлт заявіў, што ЗША не далучацца да блёку супыненьня Гітлера ні пры якіх абставінах, і ён ясна даў зразумець, што ў выпадку нямецкае агрэсіі супраць [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]], ЗША будуць захоўваць неўтралітэт<ref>Dallek, Franklin D. Roosevelt and American foreign policy, 1932—1945 p. 166-73</ref>.
 
З-за шырокіх ізаляцыяніскіх настрояў Рузвэлт сказаў у 1939 годзе, што [[Францыя]] й [[Вялікабрытанія]] ёсьць «першая лінія абароны» для ЗША й яны маюць патрэбу ў амэрыканскай дапамозе, але пацьвердзіў, што Армія ЗША ваяваць ня будзе. Увесну 1939 году Рузвэлт дазволіў французам рабіць вялікія заказы амэрыканскай авіяцыйнай прамысловасьці па наяўна-разьліковай сыстэме, як гэта дазволена законам. Але большасьць заказаных самалётаў не пасьпелі прыбыць у Францыю да ейнай паразы ў траўні 1940 году, таму ў чэрвені 1940 году Рузвэлт частку францускіх заказаў прадаў брытанцам.
 
Калі ў 1939 годзе ўспыхнула [[Другая сусьветная вайна]], Рузвэлт адкінуў пазыцыю Ўілсана па нэўтралітэце й шукаў шляхі, каб дапамагчы Ангельшчыне й Францыі ў ваенным дачыненьні<ref>Black, Franklin Delano Roosevelt, pp 503—506</ref>. Спачатку прэзыдэнт даў толькі ўтоеную падтрымку адмены [[эмбарга]] зброі, якое дзейнічала паводле палажэньняў «закону аб нэўтралітэце»<ref>Burns, James MacGregor (1956). 'Roosevelt' (vol. 1). Easton Press. p.396 {{ISBN|978-0-15-678870-0}}</ref>. Ён пачаў рэгулярную перапіску зь Першым лордам Адміралцейства [[Ўінстан Чэрчыль|Ўінстанам Чэрчылем]] у верасьні 1939 году, абмяркоўваючы шляхі аказаньня падтрымкі Вялікабрытаніі. У траўні 1940 году Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
Радок 104:
 
{{Прэзыдэнты ЗША}}
{{Заля славы вялікіх амэрыканцаў}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рузвэлт, Франклін Дэлана}}