Лявон Савёнак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылкі
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:Savionak Lavon.jpg|міні|250пкс|Лявон Савёнак]]
'''Лявон Савёнак''' (пс. ''Лявон Крывічанін'', ''Леанід Свэн''; [[26 чэрвеня]] [[1897]], в. [[Вялец (Віцебская вобласьць)|Вялец]], цяпер [[Глыбоцкі раён]] — [[21 лютага]] [[1974]], [[Памона]], штат [[Нью-Джэрзі]], [[ЗША]]) — беларускі літаратар.
 
== Біяграфія ==
Пачатковую адукацыю атрымаў у [[Глыбокае|Глыбокім]]. Скончыў у 1917 годзе Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю, дзе вучыўся разам з [[Сымон Рак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак-Міхайлоўскім]], [[Пятро Мятла|Пятром Мятлом]], [[Міхась Чарот|Міхасём Чаротам]] і іншымі.
 
У [[1922]] годзе Лявон ажаніўся ў [[Менск]]у з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч. У [[1922]] годзе нарадзіўся сын Лёдзік. У [[1927]] годзе — дачка — вядомая беларуская сьвету дасьледніца [[Зора Кіпель]].
 
Працаваў у газэце «[[Савецкая Беларусь]]». У лютым [[1929]] году вымушаны сысьці з працы і працаваць на будоўлях. У той самы год выдаў збор фэльетонаў «Чароўная іголка». У бібліятэках напачатку каталягізавалі тую кнігу як пераклад швэдзкага аўтара. Але аўтарства хутка высьветлілі і 3000 накладу было зьнішчана.
 
Зь ліпеня [[1932]] году — стыльрэдактар навукова-тэхнічнага выдавецтва.
 
У [[1933]] годзе Савёнак арыштаваны па справе «[[Беларускі Нацынальны Цэнтар|Беларускага нацыянальнага цэнтру]]». Сваёй віны ня прызнаў і атрымаў 5 гадоў вязьніцы. Тэрмін адбываў спачатку ў Паўднёвай [[Сыбір]]ы, а потым у [[Алтайскі край|Алтайскім краі]].
 
Па вызваленьні, у [[1939]] годзе вярнуўся на [[Беларусь]]. Ня меў дазволу жыць у [[Менск]]у. Працаваў настаўнікам у ваколіцах [[Крычаў|Крычава]] і Менску.
 
З прыходам фашыстаў летам [[1941]] году — інтэрнаваны, разам зь іншымі мужчынамі Менску. Некалькі тыдняў адседзяў на Камароўскіх балотах пад Менскам. Потым працаваў журналістам у «[[Беларуская газэта (1941)|Беларускай газэце]]».
 
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ў беларускім лягеры ДП [[Міхельсдорф]]е. Пасьля стварыў беларускі цэнтар у лягеры для перамешчаных асобаў [[Остэргофэн]] у [[Нямеччына|Нямеччыне]]. У 1947 адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газэты «[[Бацькаўшчына (1947)|Бацькаўшчына]]».
 
Пераехаў ў [[ЗША]] ў [[1950]] годзе. Працягваў займацца грамадзкай дзейнасьцю беларускай эміграцыі, рэдагаваў газэту «[[Беларус (газэта)|Беларус]]», уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову [[Біблія|Бібліі]].
 
Сьведчыў перад Камісыяй Керстана аб савецкіх канцлягерох.
Радок 34:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Савёнак, Лявон}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 26 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1897 годзе]]
Радок 45 ⟶ 44:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1974 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Памоне]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансўіку]]