Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 40:
|Шырата градусаў = 54
|Шырата хвілінаў = 33
|Шырата сэкундаў = 59.3
|Даўгата градусаў = 28
|Даўгата хвілінаў = 33
|Даўгата сэкундаў = 52.1
|Пазыцыя подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
Радок 55:
 
=== ХVІІІ — пачатак ХІХ стагодзьдзяў ===
У [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] згадваюцца некалькі вёсак, у аснове назвы якіх маецца назва Жортай.
 
Найбольш старое (зь вядомых) пісьмовае сьведчаньне пра адну з тых вёсак — Вялікі Жортай адносіцца да [[1766]] году. На той час у ім было шаснаццаць хат. Належаў ён да фальварку ў [[Латыгаль|Латыгалі]] ([[ЛатыголічыЛатыгалічы|ЛатыголічахЛатыгалічах]]).
 
Лягічна выказаць меркаваньне, што раз існаваў Вялікі Жортай, значыць, павінен быў быць і Малы Жортай. Аднак пісьмовыя сьведчаньні пра яго не захаваліся.
 
ПаНа стане на [[1800]] год у Жортаі адзначаецца 22 двары, у якіх жыло 204 жыхары. Быў ля яго [[засьценак]], у якім была адна хата з васьмярыма жыхарамі. Цікава адзначыць, што на найбольш падрабязных мапах першай паловы — сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя Жортай не адзначаны. Хаця на іх ёсьць вёска Жартаец, якая знаходзілася каля двух-трох кілямэтраў ад Жартайкі ў кірунку вёскі [[Люцец (вёска)|Люцец]].
 
У 301830-я — 401840-я гады [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] зямлёй у Жортаі валодалі Корсак (па стане на [[1834]] год ён меў 31 прыгоннага селяніна), Капец (на той жа год — 53 прыгонныя сяляне) і Пяркоўскі (на той жа год — 7 прыгонных сялян). У гаспадарках Корсака і Капца было па адным [[фальварак|фальварку]].
 
ПаНа стане на [[1876]] год сярод землеўладальнікаў у Жортаі згадваецца Іван Сьпірыдовіч. Аднак ён валодаў землямі ля [[Няўбор]]у ([[хутар]], потым вёска каля двух-трох кілямэтраў на ўсход ад Жартаю; цяпер не існуе). У тым жа годзе ў Жортаі сярод землеўладальнікаў адзначаецца Ганна Чарткова, якая атрымала тут 108 дзесяцін зямлі ў спадчыну. Яе гаспадаркай кіраваў арандатар.
 
З пачатку ХІХ стагодзьдзя і амаль да самага яго заканчэньня Жортай згадваецца выключна як адзіная вёска. Аднак ужо з [[1890]] году можна сустрэць згадваньні Жортаю першага і Жортаю другога. Так, у тым годзе ў першым Жортаі было 14 сялянскіх гаспадарак, у другім — 6. Адносіліся яны да [[Дуброўскае сельскага таварыства|Дуброўскага сельскага таварыства]] [[Красналуцкая воласьць|Красналуцкай воласьці]]. У [[1897]] годзе ў першым Жортаі ўжо было 24 двары, у якіх жыло 204 жыхары, у другім — 14 двароў і 60 жыхароў.
 
Цікава адзначыць, што старыя жыхары ЖортаяЖортаю распавядаюць, што ў даўнія часы Жортай дзяліўся на дзьве часткі. Людзей, якія жылі ў адной зь іх, называлі карсакоўскімі (а тую частку вёскі, дзе цяпер [[сельсавет]], [[крама]] — называлі карсакавічы), а тых, што жылі ў другой (астатняя частка старой часткі вёскі) — капыцяне. Магчыма, што гэта і ёсьць адказ на пытаньне, дзе было два Жортаі. Паходжаньне і сэнс гэтых назваў ужо даўно згублены. Але, калі ўзгадаць, што ў першай палове ХІХ стагодзьдзя ў часы прыгоннага права сялянамі тут валодалі Корсак і Капец, то паходжаньне назваў карсакоўцы і капыцяне становіцца відавочным.
 
На пачатку ХХ стагодзьдзя пра Жортай пісалі ў асобных дакумэнтах як пра адзіную вёску, у асобных — як пра дзьве вёскі. У [[1911]] годзе Жортай згадваецца як адзіная вёска, у якой было каля 70 хат. Асноўным заняткам яе людзей у той час называецца нарыхтоўка [[лес]]у і сплаў яго на [[Пялік (возера)|Пялік]]. У той час пісалі, што палову з заробленых грошай «плытагоны» трацілі ў шынках на гарэлку (іх было шмат у навакольлях). Зямля ў той час з-за вялікай колькасьці камянёў і пяску для апрацоўкі выкарыстоўвалася мала.
 
У [[1917]] годзе згадваецца, што ў першым Жортаі было 24 двары і 240 жыхароў, у другім Жортаі — 21 двор і 134 жыхароў.
 
=== Маёнтак ===
Як адзначалася раней, фальваркі ў Жортаі згадваюцца яшчэ ў часы прыгоннага права. На пачатку ХІХ стагодзьдзя адзін зь іх належаў Беліковічам, потым перайшоў у дзяржаўную казну. У [[1822]] годзе па разьдзельнамуразьдзельным актуакце ён пераходзіць да шляхціча Станіслава Капца. Яго гаспадарка ў ХІХ стагодзьдзі дынамічна разьвівалася і была найбольшая сярод усіх землеўладаньняў вёскі. Таму з цягам часу застаўся толькі яго маёнтак (фальварак). ПаНа стане на [[1876]] год уладаньні Станіслава Капца ў Жортаі ўтрымлівалі 1144 дзесяціны зямлі. Кіраваў гаспадаркай сам уладальнік. У [[1897]] годзе ў фальварку было два дамы, у якіх жылі 13 чалавек. Столькі ж чалавек жыло ў ім у [[1917]] годзе.
 
Напярэдадні падзеяў 1917 году гаспадаркай у Жортаі сам землеўладальнік не кіраваў. Жыў ён у іншым месцы. Тут быў упраўляючы, які меў прозьвішча Гіро. Ён сам быў з Жортаю. У маёнтку акрамя панскага дома былі іншыя будынкі, вялікі сад, сажалка. Парку ў пана не было, але ўсё было вельмі добра ўпрыгожана рознымі расьлінамі.
Радок 83:
Пасьля падзеяў 1917 году ў панскім будынку была зроблена школа. Упраўляючага (арандатара) Гіро забралі, зьвезьлі ў невядомым кірунку. Пасьля таго яго ніхто болей ня бачыў. У іншых будынках маёнтку пачалі жыць людзі. У далейшым іх разабралі і перавезьлі ў іншыя месцы. Цяпер месца маёнтка забудавана больш позьнімі будынкамі. Ад самаго яго засталося хіба што некалькі старых панскіх [[ліпа]]ў.
 
Войны, рэпрэсіі ХХ стагодзьдзя прывялі да таго, што Жортай практычна перастаў расьці. У [[1926]] годзе ў ім было 65 двароў. Разам з маёнткам у ім пражывала 343 жыхары. У [[1940]] годзе было 64 двары і 251 жыхар.
 
На працягу ХХ стагодзьдзя ня раз мянялася адміністрацыйнае перападпарадкаваньне Жортая. Першапачаткова ён адносіўся да Красналуцкай воласьці [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павету]]. Амаль год са жніўня [[1919]] па жнівень [[1920]] году адносіўся да [[Гомельская губэрня|Гомельскай губэрні]] [[РСФСР]]. Потым вяртаецца да [[Барысаўская акруга|Барысаўскай акругі]]. У [[1924]] годзе становіцца цэнтрам [[Жортайскі сельсавет|сельсавету]] ў [[Халопеніцкі раён|Халопеніцкім раёне]]. З [[1927]] па [[1930]] год падпарадкоўваецца [[Менская акруга|Менскай акрузе]]. З [[1931]] году ўваходзіць у Барысаўскі раён, з [[1935]] — у Халопеніцкі раён. У [[1959]] годзе ліквідуецца Жортайскі сельсавет і вёска пачынае адносіцца да Маісееўшчынскага сельсавету. Нарэшце ў [[1960]] годзе перадаецца ў Барысаўскі раён. З таго часу адміністрацыйнае падпарадкаваньне Жортаю не зьмянялася.
 
У [[2007]] годзе ў Жортаі налічвалася каля ста сялянскіх гаспадарак. У іх па афіцыйных дадзеных жыло 240 чалавек, рэальна — меней за 150. Пасьля таго, як у вёсцы спыніла сваю дзейнасьць сельская гаспадарка, закрылася школа, вёска пераўтварылася ў непэрспэктыўную. Зараз у ёй практычна ня толькі няма працы, але нават ніхто не прыязджае купляць малако ў вясковых жыхароў.
 
=== Традыцыі, людзі ===
Жартайцы здаўна зь вялікай павагай ставіліся да памяці сваіх продкаў. Яскравым прыкладам таму можа быць выпадак, пра які пісала газэта «[[Наша Ніва]]» ў [[1911]] годзе. Тады для пабудовы прыхадзкой царквы было вырашана сьпілаваць старыя сосны на вясковых могілках. Мясцовыя жыхары ня далі гэта зрабіць.
 
З даўніх часоў у Жортаі падтрымлівалася традыцыя правядзеньня [[кірмаш]]оў. Ладзіліся яны на другі дзень [[Троіца|Троіцы]]. Напрыканцы 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя правядзеньне кірмашоў у вёсцы было забаронена. Традыцыя іх правядзеньня была спынена, але засталася ў памяці тутэйшых жыхароў.
Радок 97:
 
== Насельніцтва ==
* XVIII стагодзьдзе: 1766 год — 16 двароў; 1800 год — 22 двары, 204 жыхары
* 1800XIX стагодзьдзе: 1897 год — 22Жортай 1: 24 двары, 204 жыхары; Жортай 2: 14 двароў, 60 жыхароў
* 1897XX стагодзьдзе: 1911 год — 70 двароў; 1917 год — Жортай 1: 24 двары, 204240 жыхарыжыхароў; Жортай 2: 1421 двор, 134 жыхароў; 1926 год — 65 двароў, 60343 жыхары; 1940 год — 64 двары, 251 жыхар; 1999 год — 338 жыхароў
* 1911XXI стагодзьдзе: 2007 год — 70100 двароў, 240 жыхароў; 2010 год — 157 жыхароў
* 1917 год — Жортай 1: 24 двары, 240 жыхароў; Жортай 2: 21 двор, 134 жыхароў
* 1926 год — 65 двароў, 343 жыхары
* 1940 год — 64 двары, 251 жыхар
* 1999 год — 338 жыхароў
* 2007 год — 100 двароў, 240 жыхароў
* 2010 год — 157 жыхароў
 
== Інфраструктура ==
=== Школа ===
У [[1914]] годзе ў Жортаі было адкрыта земскае народнае вучылішча. Пасьля падзеяў 1917 году на яе базе ў былым панскім доме была адкрыта працоўная школа першай ступені. У [[1923]] годзе ў ёй вучылася 85 дзетак. У вайну былы панскі дом згарэў. Пасьля вайны на тым самым месцы быў пабудаваны новы будынак для школы. Аднак потым згарэў і ён. Наступны будынак для гэтых мэтаў быў узьведзены ў іншым месцы. Тут школа праіснавала да свайго закрыцьця ў [[2006]] годзе. Цяпер у яе будынку разьмяшчаецца вясковы клюб.
 
== Інфармацыя для турыстаў ==
=== Страчаная спадчына ===
==== Бажніца ====
Найбольш старое зь вядомых сьведчаньняў пра царкву ў Жортаі можа быць аднесена да [[1864]] году. У той час на могілках існавала драўляная царква Сьвятога Духа, якая была пабудавана прыхаджанамі. Прыпісана яна была да царквы ў Латыгалі. Дакладна вядома, што напрыканцы 70-х гадоў ХІХ стагодзьдзя яна яшчэ існавала. Маюцца ўскосныя зьвесткі, якія сьведчаць, што існавала яна яшчэ ў [[1903]] годзе. Аднак калі на гэтых землях была ўсталявана савецкая ўлада, царквы ў Жортаі ўжо не было. На могілках існавала толькі праваслаўная каплічка. Была яна драўляная, стаяла на самым краі могілак. Сярод іншага быў у ёй абраз.
 
Напярэдадні вайны капліца была спалена. Пасьля таго яна ніколі не аднаўлялася.
 
== Дадатковая інфармацыя ==
Нямала вельмі цікавых асобаў жыве ў Жортаі. Сярод іх — Антаніна Стаіна, якая жыве ў вёсцы з [[1968]] году (нарадзілася ў суседняй вёсцы — Каршавіцы). Ёй 77-ы год, але яна сама спраўляецца з гаспадаркай, пры неабходнасьці аббівае хату, лазіць на стог. Але, безумоўна, ня гэта галоўнае. Яе хата практычна ўяўляе сабой музэй народнага прыкладнога мастацтва і побыту. У пакоі з Троіцы вісяць галінкі. Знаходзіцца тут яны будуць цэлы год да наступнай Троіцы, калі старыя галінкі будуць заменены на новыя. У хаце Антаніны Стаінай вельмі шмат саматканых рэчаў (дакладней, нічога няма крамнага — усё саматканае). Гэта палавікі, дываны, посьцілкі, ручнікі, абрусы і інш. Нават ёсьць вышываныя абразы. Маюцца вырабы з саломкі, самаробныя цацкі і шмат чаго яшчэ. Яшчэ тры гады таму ў яе хаце стаялі кросны і яна працавала на іх. Цяпер спадарыня Антаніна перадала іх у невялічкі [[музэй]], які стварае ў адмысловым памяшканьні загадчыца вясковага клюбу Ганна Стаіна. Але і тут кросны не прастойваюць. Антаніна Стаіна паказвае моладзі, як на іх працаваць, знаёміць іх з гэтым даўнім народным промыслам. Дапамагае ёй у гэтым яшчэ адна тамтэйшая народная майстрыца Кацярына Дзьмітрычонак.
 
Сам жа музэй пачала зьбіраць Ганна Стаіна, калі яшчэ працавала школа. Зь яе закрыцьцём справа не была спынена, а працягнулася. ФарміраваньнеФармаваньне экспазыцыі музэямузэю ідзе і заразцяпер. Тут можна ўбачыць акрамя кроснаў і шматлікіх саматканых рэчаў старыя прадметы побыту, прылады працы і іншыя рэчы.
 
== Крыніцы ==