Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
Ад пачатку комплекс быў драўляным, але ўжо ў 1647—1649 роках намаганьнямі ваяводы віленскага [[Крыштап Хадкевіч|Крыштапа Хадкевіча]] і ягонай жонкі Соф’і, уроджанай Горскай-Друцкай, архітэктар А. Кромер узьвёў мураваны касьцёл пад тытулам Сьвятога Войцеха, біскупа і мучаніка. Мураваны кляштарны корпус збудавалі на сродкі К. К. Сьвірскай<ref name="evkl"/>. Мэцэнатамі кляштару былі Марцыбэла Зянкевіч, Сусанна і Алена Станкевіч, Сусанна Навадворская і інш.
 
[[Файл:Miensk, Zboravaja, Benedyktynski. Менск, Зборавая, Бэнэдыктынскі (T. Kramer, 1800).jpg |міні|260пкс|[[Рысунак]] кляштару з атлясу, 1800]]
 
У [[вайна 1654—1667 гадоў|вайну з Масковіяй 1654—1667 рокаў]] усходнія захопнікі спалілі ўсе драўляныя кляштарныя пабудовы, значна пашкодзілі і разрабавалі мураваную сьвятыню. Кляштар адбудавалі ў 1670-я рокі, касьцёл асьвяціў біскуп [[Мікалай Слупскі]].