Аляска (штат): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
Радок 30:
|Шчыльнасьць = 0,42
|Паводле заснаваньня = 49
|Дата заснаваньня = [[3 студзеня]] [[1959]]
|Губэрнатар = Біл Ўокер
|Сэнатары = Ліза Мэркаўскі<br />Дэн Саліван
Радок 44:
Гара [[Дэналі]] (6190,5 м) — найвышэйшая ў Паўночнай Амэрыцы. Ёсьць дзейныя вульканы. У гарах ледавікі ([[Мэйлсьпін]]).
 
У [[1912]] годзе ў выніку вывяржэньня вулькана паўстала [[Даліна дзесяці тысячаў дымоў]]. Паўночную частку штату пакрывае [[тундра]]. У паўднёвай разьмешчаныя лясы. У склад штату ўваходзіць [[Абтокі Дыяміда|абток Малы Дыямід]] у Берынгавай пратоцы, разьмешчаны на адлегласьці 4 км ад [[Абтокі Дыяміда|абтокі Вялікі Дыямід]] (востраў Ратманава), які належыць Расеі.
 
На Ціхаакіянскім узьбярэжжы [[умераны клімат|клімат умераны]], марскі, адносна мяккі; у астатніх раёнах — [[арктычны клімат|арктычны]] і [[субарктычны кантынэнтальны клімат|субарктычны кантынэнтальны]], з суровымі зімамі.
Радок 75:
Групы сыбірскіх плямёнаў перайшлі пярэсмык (цяпер [[Бэрынгаў праліў]]) 16—10 тысячаў гадоў таму. [[Эскімосы]] сталі сяліцца на арктычным узьбярэжжы, [[алеуты]] засялілі Алеуцкі архіпэляг.
 
Першымі эўрапейцамі, якія наведалі Аляску, былі [[Вітус Бэрынг]] і [[Аляксандар Чырыка]] ([[1741]]). Аляска стала калёніяй [[Расея|Расеі]] з [[1744]] (калёнія называлася «Расейская Амэрыка»). Сталае паселішча [[Амэрыканцы расейскага паходжаньня|расейцаў]] было заснаванае ў [[1784]] годзе на абтоку [[Кадзіяк]] [[Рыгор Шолахаў|Рыгорам Шолахавам]] (цяпер адзінае цалкам расейскае паселішча — [[Нікалаеўск (ЗША)|Нікалаеўск]] на паўвыспепаўвысьпе [[Кенай]], заснаванае і заселенае з [[1968]] году [[стараверы|стараверамі]]).
 
Тэрыторыя Аляскі была прададзеная Расеяй ЗША па дамове паміж дзьвюма краінамі ад [[30 сакавіка]] [[1867]]<ref>[http://memory.loc.gov/cgi-bin/ampage?collId=llsl&fileName=015/llsl015.db&recNum=572 Treaty with Russia]</ref> за 7,2 млн даляраў, што склала каля 2 цэнтаў за акр зямлі (банкаўскі чэк № 9759<ref>[http://www.ourdocuments.gov/doc.php?flash=true&doc=41 Check for the purchase of Alaska]</ref>). Перамовы вялі расейскі амбасадар у ЗША [[Эдуард Сьцекль|Э. А. Сьцекль]] і дзяржсакратар ЗША [[Уільям Генры Сьюард|У. Сьюард]]. Сярод чыньнікаў, паводле якіх Расея вырашыла пазбавіцца Аляскі, называюць слабую разьвітасьць эканомікі і аддаленасьць Аляскі, а таксама боязь страціць калёнію ў выніку вайсковых дзеяньняў супраць ангельцаў без аніякага кампэнсаваньня. Амэрыканцы жа гэтай угодай хацелі нашкодзіць Вялікабрытаніі, «атачыўшы» Канаду, якая ў той час была брытанскай.
 
Празь пяць гадоў было знойдзенае [[золата]]. Рэгіён разьвіваўся павольна аж да пачатку [[залатая ліхаманка|залатой ліхаманкі]] на [[Кландайк]]у [[1896]].
 
Аляска была абвешчаная штатам у [[1959]]. З [[1968]] там распрацоўваюцца розныя мінэральныя рэсурсы, асабліва ў раёне затокі [[Прадха-Бі]], на паўднёвым усходзе ад Роінта-Бараў. У [[1977]] пракладзены нафтаправод ад затокі Прадха-Бі да порта Валдзязоў. У [[1989]] годзе разьліцьцё нафты з танкера «Прынц Уільям» стала прычынай сур’ёзнага забруджваньня навакольнага асяродзьдзя.
 
== Эканоміка ==
Радок 96:
* 2005 год — 663 661 жыхар.
 
У [[2005]] годзе насельніцтва Аляскі павялічылася ў параўнаньні з папярэднім годам на 5906 чалавек, або 0,9%. У параўнаньні з 2000 годам насельніцтва павялічылася на 36 730 чалавек (5,9%). Гэтая лічба ўлучае натуральны прырост насельніцтва на 36 590 чалавек (53 132 нараджэньні мінус 16 542 сьмерці) з моманту апошняга перапісу, а таксама павелічэньне дзякуючы міграцыі на 1181 чалавекі. Іміграцыя з-за межаў Злучаных Штатаў павялічыла колькасьць насельніцтва Аляскі на 5800 чалавек, у той час як унутраная міграцыя паменшыла яе на 4619 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва на Алясцы самая нізкая з усіх штатаў ЗША.
 
Каля 75 адсоткаў насельніцтва белыя, выхадцы з ЗША. У штаце каля 86 тыс. карэнных жыхароў — [[індзейцы]] ([[атапаскі]], [[хайда]], [[тлінкіты]], [[сімшыяне]]), [[эскімосы]] і [[алеуты]]. У штаце жыве таксама невялікая колькасьць нашчадкаў расейцаў. Сярод асноўных рэлігійных групаў — каталікі, праваслаўныя, баптысты і мэтадысты. Дзель праваслаўных, якая складае па розных адзнаках 8-10%, зьяўляецца найвышэйшай у краіне. Апошнія 20 гадоў жыхары штату традыцыйна галасуюць за рэспубліканцаў.
 
== Адукацыя ==
У [[1917]] годзе быў заснаваны [[Унівэрсытэт Аляскі|Ўнівэрсытэт Аляскі]]. Установа разьмяшчаецца ў горадзе [[Фэйрбэнкс]].
 
== Крыніцы ==