Гэльсынгборг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 65:
|Назва мапы =
|Альтэрнатыўная мапа =
|Назва мапы2 =
|Пазыцыя подпісу на мапе = справа
|Водступ подпісу на мапе =
|Commons = Category:Helsingborg
|Сайт =
}}
'''Гэльсынгборг''' ({{мова-sv|Helsingborg}}) — горад на поўдні [[Швэцыя|Швэцыі]], у [[лэн]]е [[Сконэ (лэн)|Сконэ]], у [[Сконэ (ляндскап)|аднайменным]] [[ляндскап]]е, цэнтар [[Гэльсынгборг (камуна)|аднайменнай]] [[Камуны Швэцыі|камуны]]. Насельніцтва на 2015 год — 104 250 чалавек (2015 год).
 
== Назва ==
Назва гораду паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузейшае месца праліву [[Эрэсунд]]у, і «borg» — замак.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Helsingborg Magnus Stenbock staty.jpg|міні|зьлева|Гэльсынгборг. Помнік Магнусу Стэнбоку каля Ратушы]]
[[Файл:Helsingborg Kaernan.jpg|міні|зьлева|Гэльсынгборг. Вежа Чэрнан.]]
Гэльсынгборг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў [[Скандынавія|Скандынавіі]], лічыцца што забудова ў форме невялікай фартэцыі існавала тут ужо ў X стагодзьдзі.
 
[[Адам Брэмэнскі]] ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 траўня 1085 году Гэльсынгборг згадваецца ў лісьце [[Данія|дацкага]] караля [[Кнут Сьвяты|Кнута Сьвятога]] — гэтая дата й зьяўляецца афіцыйнаю датай заснаваньня гораду. У XII стагодзьдзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расьці й у XIV стагодзьдзі Гэльсынгборг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў [[Данія|Даніі]]. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ й Блекінге набыў швэдзкі кароль [[Магнус Эрыксан]], аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль [[Вальдэмар Атэрдаг]] зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагодзьдзях значнасьць Гэльсынгборгу паменшылася са зьяўленьнем на супрацьлеглым беразе [[Эрэсунд]]у замка [[КронборгКронбарг]] у горадзе [[Гэльсынгёр]]. У 1658 годзе Гэльсынгборг пераходзіць [[Швэцыя|Швэцыі]] й у бліжэйшыянаступныя паўстагодзьдзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасьці, у 1710 годзе, у часе [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] тут швэдзкая армія [[Магнус Стэнбок|Магнуса Стэнбока]] перамагла датчанаў.
 
У XIX стагодзьдзі горад паступова пачынае расьці. У 1892 годзе Гэльсынгборг і Гэльсынгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады й дасёньня. У 1921 годзе ў Гэльсынгборгу адчыніў свае дзьверы першы ў [[Швэцыя|Швэцыі]] гарадзкі тэатар, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў [[Інгмар Бэргман]]. 15 верасьня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль [[Густаў VI Адольф]].
 
== Славутасьці ==
== Выдатныя мясьціны ==
[[Файл:Helsingborg Jacob Hansens hus1.jpg|міні|250пкс|Гэльсынгборг. Дом Якаба Гансэна.]]
* Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
* Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
* [[Фахвэрк]]авы Дом Якаба Гансэна (1641).
* [[Ратуша]] (1887)
* Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі сходамі
Радок 95 ⟶ 93:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Helsingborg}}
 
[[Катэгорыя:Гэльсынгборг| ]]