Пакроўск (Данецкая вобласьць): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Грамадзянская вайна 1917—1922 гадоў: выпраўленьне спасылак
Радок 61:
 
== Мінулае ==
Места Грышына было заснавана ў 1875 годзе па рашэньні Міністэрства шляхоў зносінзносінаў Расейскай імпэрыі. У Грышынскай грамадзе Бахмуцкага павету Екацярынаслаўскай губэрні купілі ўчастак зямлі для будаўніцтва чыгуначнай станцыі. Тады сяло Грышын налічвала дзьве тысячы жыхароў.
 
== Гістарычныя зьвесткі ==
 
=== Расейская імпэрыя ===
Па зьвестках на 1859 год у скарбовым сяле Грышына пражывала 3016 асобасобаў (1523 мужчынскага полу і 1493 — жаночага), налічвалася 435 дваровых гаспадарак, яшчэ была праваслаўная царква і паштовая станцыя, адбываліся 3 кірмашы ў год.
 
Па стане на 1886 год у былым дзяржаўным сяле, пражывала 4135 асобасобаў, налічвалася 411 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, арыштанскі дом, 2 вінныя склады, 6 лавак і паштовая станцыя, адбываліся 3 кірмашы ў год.
 
У 1908 годзе ў вёсцы пражывала 8038 асобасобаў (3965 мужчынскага полу і 4079 — жаночага), налічвалася 1227 дваровых гаспадарак. З разьвіцьцём чыгункі разрасталася станцыя Грышына, зьяўляліся новыя прадпрыемствы, у прыватнасьці, пачалася распрацоўка пакладаў карысных выкапняў. Узьніклі першыя вугальныя капальні. Да 1913 году насельніцтва станцыі павялічылася больш чым удвая і склала каля 4,5 тыс. чалавек.
 
=== Грамадзянская вайна 1917—1922 гадоў ===
Радок 76:
[[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскі пераварот]] у раёне адбыўся праз 3—4 дні пасьля падзеньня царскай улады. Трывожныя гудкі па рудніку і на транспарце былі афіцыйнымі весьнікамі арганізацыі новай улады. Да Рэвалюцыі ў раёне дзейнічала падпольная арганізацыя [[эсэры|эсэраў]], якія першымі і выступілі на вечы ў самім месьце. Былі створаны грамадзкія камітэты, у склад якіх увайшлі пераважна ўладальнікі і заможныя сяляне<ref>Борьба за Октябрь на Артемовщине. стр 236</ref>. У Грышынскі мескі грамадзкі камітэт былі выбраны: 6 уладальнікаў, 1 служачы, 3 чыгуначнікі, адзін лекар і два машыністы. Першы склад грамадзкіх камітэтаў раёну, узначалілі эсэры. [[Бальшавікі|бальшавіцкай]] арганізацыі да самай [[Кастрычніцкі пераварот|кастрычніцкага перавароту]] ў горадзе не было.
 
6 сакавіка абраны савет рабочых дэпутатаў у ім пераважалі меншавікі і эсэры. Неўзабаве пры савеце была створана сялянская рада. Так, у час сьвяткаваньня 1 траўня 1917 году, калі рабочыя Заходне-Данецкага і двух суседніх руднікоў сышліся на сумесны мітынг, дзе выступілі бальшавікі Е. Медны і А. Беленькі, працоўныя Лысагорскага рудніка, падтрымліваючы эсэраў і меншавікоў, сталі крычаць прэч бальшавікоў і пачалі разыходзіцца ззь мітынгу. На агульнагарадзкім мітынгу таварышы Медны і Беленькі таксама паспрабавалі выступіць, але, ледзь не забітыя, былі арыштаваныя пры спробе схавацца, і толькі пасьля перамоваў з начальнікам міліцыі эсэрам Давыдавым іх вызвалілі. У дні [[Кастрычніцкі пераварот|кастрычніцкага перавароту]] ў горадзе быў створаны Раённы ваенна-рэвалюцыйны камітэт на чале з Казаковым, Сідарэнка, Таранам. Чыгуначнікі арганізавалі свой транспартны рэўкам у які ўваходзілі Шнібель, Кандраценка, Чэрэваценка, Сурына, Баравы. Некалькі пазьней прамыслоўцы і чыгуначная адміністрацыя на кастрычніцкі пераварот адказала сабатажам. У сьнежні 1917 і студзені 1918 году была праведзена арганізацыя Чырвонай гвардыі і раззбраеньня кавалерыйскай дывізіі, асобныя часткі якой знаходзіліся ў ваколіцах гораду, раззбраеньнем кіраваў С. А. Хілько які дзейнічаў па даручэньні Цэнтральнага ваенна-рэвалюцыйнага камітэту Данбасу.
[[Файл:GermanSoldiersOnTrainRoof.jpg|міні|Дэмабілізацыя нямецкай арміі, заходні фронт, 1918]]
Увесну 1918 году ў сувязі з набліжэньнем да Данбасу [[Аўстра-Вугоршчына|аўстра]]-[[Нямеччына|нямецкіх]] войскаў і частак Войска УНР мясцовыя памешчыкі і багатыя сяляне сталі забіваць мясцовых бальшавікоў. Для абароны Грышына ад надыходзячых частак аўстра-германскай арміі, у горадзе стварылі новыя атрады Чырвонай арміі. Па распараджэньні рэўкаму паблізу вёскі Сяргееўка за горадам Грышына рылі акопы. Для правядзеньня гэтай працы рэўкам мабілізаваў усё насельніцтва ад 18 да 45 гадоў. Пасьля нядоўгай перастрэлкі атрады Чырвонай гвардыі адступілі з гораду і 21 красавіка горад быў заняты агульнымі сіламі немцаў й аўстрыякаў. Але пасьля Лістападаўскага перавароту ў Нямеччыне немцы аддалі Грышына бальшавікам.
Радок 95:
{| class = "standard"
| align = "center" style = "background: # f0f0f0;" |
| align = "center" style = "background: # f0f0f0;" | '''колькасцьколькасьць'''
| align = "center" style = "background: # f0f0f0;" | '''доля, %'''
|-
Радок 136:
 
== Эканоміка ==
Сёньняшні Пакроўск — вялікі прамысловы горад, на яго тэрыторыі працуюць 20 прадпрыемстваў 6 асноўных галін прамысловасьці. Стары цэнтар вугальных шахтаў Данецкага басэйна (з 1884 году). У горадзе працуюць волаты вугальнай прамысловасьці Ўкраіны — шахты «Чырвоналіманская» і «Чырвонаармейская-Заходняя» (здабыча вугалю ў 2005 годзе — 6241 тыс. тон). Акрамя таго, разьвітая прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў і абслугоўваньня чыгункі. 5 заводаў машынабудаўнічай галіны (у тым ліку выпуск электрарухавікоў), два прадпрыемствы па вытворчасьці будматэрыялаў (вогнеўпоры), швейная фабрыка, хлебазавод, мясакамбінат, малаказавод, харчовая фабрыка. У горадзе працягваецца будаўніцтва жыльля, аб’ектаў культурнай і спартыўнагаспартовага прызначэнняпрызначэньня. У 1999 годзе Чырвонаармейск прызнаны тэрыторыяй прыярытэтнага разьвіцьця. У прамысловасьці працуе больш за 50% ад агульнай колькасьці занятых у народнай гаспадарцы, на транспарце — каля 20%. Аб’ём прамысловай вытворчасьці — 797 млн грыўняў (на 1 жыхара — 9781 грн). Горад зьяўляецца таксама цэнтрам значнага сельскагаспадарчага раёну.
 
== Транспарт ==