Раскол Маскоўскай царквы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, выпраўленьне спасылак
→‎Перадумовы: дапаўненьне
Радок 4:
У 1448 годзе ўтварылася незалежная Маскоўская праваслаўная царква (упершыню значыцца пад назвай {{мова-ru|«Церковь Московская»|скарочана}} у дакумэнце Маскоўскага сабору 1459 году<ref name="Martas">Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. — Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. С. 116.</ref>), што стала вынікам самавольнага выхаду Маскоўскай мітраполіі з-пад юрысдыкцыі [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]]. За гэта праваслаўныя цэрквы перасталі лічыць яе кананічнай і вызначылі як [[схізма|схізму]]. Кананічная ізаляцыя Маскоўскай царквы працягвалася 141 год і прычынілася да зьяўленьня ў яе богаслужбовай практыцы пэўных разыходжаньняў зь іншымі праваслаўнымі цэрквамі<ref name="eiu">Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.</ref>.
 
У 1588 годзе фактычны маскоўскі гаспадар [[Барыс Гадуноў]] запрасіў патрыярха канстантынопальскага Ерамію ўII у Маскву на перамовы пра магчымы пераезд з захопленага туркамі-асманамі [[Канстантынопаль|Канстантынопалю]]. Аднак у самой Маскве Гадуноў на паўгода зьняволіў<ref>Саган О. Вселенське православ'я. Суть. Історія. Сучасні реалії. — Київ. Світ знань. 2004. С. 486.</ref> патрыярха і такіммарыў чынамяго прымусіўголадам<ref>[[Анатоль ягоСідарэвіч|Сідарэвіч ўА.]] Па ўсіх канонах: чаму аўтакефалію дае канстанцінопальскі патрыярх // Наша гісторыя. № 4, 2018. С. 37.</ref>. Гэта прымусіла Ерамію II у 1589 годзе ня толькі [[дэ-факта|фактычна]] вызнаць аўтакефалію Маскоўскай царквы, але і абвясьціць яе патрыярхатам.
 
Важным этапам у гісторыі Маскоўскага патрыярхату былі рэформы патрыярха [[Нікан (патрыярх маскоўскі)|Нікана]] (1653—1660), які прыбраў пэўную розьніцу ў богаслужбовых кнігах, богаслужбовай практыцы і абрадах, якія ўзьніклі ў пэрыяд кананічнай ізаляцыі як [[расейцы|расейскія нацыянальныя]] адметнасьці<ref>Нуруллаев А. А. Нуруллаев А. Ал. Религия и политика. — М., 2006. С. [https://books.google.by/books?id=QDlFDwAAQBAJ&pg=PT299&lpg=PT299#v=onepage&q&f=false 299].</ref>. Мэтай рэформы было павышэньне аўтарытэту Маскоўскай царквы і патрыярхіі і ўсталяваньне аднастайнасьці ў царкоўнай службе. Рэформа ліквідавала адрозьненьні паміж маскоўскім і грэцкім чынамі богаслужэньня і прадугледжвала выпраўленьні розначытаньняў у маскоўскіх царкоўных кнігах паводле грэцкіх узораў. Нікан шырока выкарыстоўваў богаслужбовую практыку праваслаўнай царквы ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], дзе адрозьненьняў ад грэцкай царквы не было. Важную ролю ў правядзеньні гэтых рэформаў адыгралі ўкраінскія і беларускія праваслаўныя багасловы і кніжнікі, якія дзейнічалі ў Маскоўскай дзяржаве<ref name="eiu"/>. Сьвятары і манахі з [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіны]] (напрыклад, [[Сімяон Полацкі]]) актыўна ўдзельнічалі ў правядзеньні рэформы. У выніку рэформы [[Васьміканцовы крыж|ўкосны 8-канцовы крыж]] замянілі на 4-канцовы<ref>[https://web.archive.org/web/20080211111947/http://ezh.sedmitza.ru/index.html?did=644 Реформа богослужения во 2-й пол. XVII в.] // [https://www.twirpx.com/file/1452048/ Православная энциклопедия. Том 00. Русская Православная Церковь] / По благословению Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Алексия II. — М.: Церковно-научный центр Русской Православной Церкви «Православная Энциклопедия». 2000. — 688 с. — ISBN 5-89572-005-6.</ref>, 2-пальцавае хрышчэньне — 3-пальцавым, двайную (сугубую) [[алілюя|алілюю]] — трайной і інш.