Аляксей Каўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
→‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылак
Радок 11:
Таксама пераслаў на Захад рукапіс кнігі беларускага сацыёляга [[Алег Бембель|Алега Бембеля]] «Родная мова і сацыяльны прагрэс». Гэтая кніга сталася вынікам сацыялягічных дасьледаваньняў і экспэртных ацэнак статусу беларускае мовы ў БССР і сьведчыла пра палітыку КПСС у нацыянальнай сфэры. У 1985 кніга была выдадзеная ў [[Лёндан]]е на беларускай мове і атрымала распаўсюджаньне сярод колаў беларускае апазыцыі. Супраць аўтара адразу распачаўся перасьлед, але пачатак перабудовы выратаваў яго. Гэтая кніга мела вялікае значэньне для разьвіцьця беларускае грамадзкае думкі ў другой палове 1980-х. У перасылцы рукапісу на Захад праз Варшаву Каўку дапамагаў гісторык, дзеяч беларускага руху ў Польшчы [[Юры Туронак]].
 
Быў сябрам КПСС з 1956 году. У студзені 1991, [[Студзеньскія падзеі ў Вільні|на другі дзень крывавае драмы ў Вільні]], даслаў зь Ленінграду (быў там у камандоўцы) на імя М.Гарбачова ў ЦК, а таксама сакратару парткаму свайго інстытуту тэлеграму аб сваім выхадзе з «партыі — жандара і ворага нацыянальнага самавызначэньня народаў».
 
У 1989 быў абраны ў Сойм [[БНФ]] I-га скліканьня. Пасьля адышоў ад партыйнае дзейнасьці. У нашыя дні жыве ў Маскве і працягвае займаць актыўную грамадзкую пазыцыю. У 1995 пераклаў зь беларускай на расейскую мову (сааўтар пераклада, аўтар прадмовы) і выдаў у Маскве паэму Ведзьмака Лысагорскага (вобразны і легендарны псэўданім невядомага аўтара) «Луку Мудзішчаву прывітаньне з Расеі», дзе ў вострай сатырычнай форме даецца ацэнка аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Бярэ актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзеньні ў Маскве акцыяў, накіраваных на абарону правоў чалавека ў Беларусі.